Blowjob
Возраст зданий, как и возраст людей, не зависит от их лет.

Синклер Льюис «Главная улица»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

СП ААТ “Брэстгазаапарат”

20110217-145318-986СП ААТ “Брэстгазаапарат” 

Прамысловасць горада ў сярэдзіне 50–х гадоў прадстаўлялі прадпрыемствы саюзнага, рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, а таксама арцелі рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання.

У 1958 г. пачаў выпускаць газавыя пліты завод газавай апаратуры, які быў створаны на базе рамонтна-механічнай майстэрні і ліцейнага завода.

Рамонтна-механічны завод плошчай 530 м. кв. у г. Брэсце быў створаны ў 1951 г. на базе дызельнай станцыі Брэскай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга. Першым дырэктарам быў прызначаны Ф. К. Гладкіх.У той час на заводзе працавала 59 чалавек, калектыў аднаўляў абсталяванне электрастанцый, разбуранае ў час вайны і рамантаваў абсталяванне на энергетычных прадпрыемствах.

У 1954 г. Г. У. Крамянчугскі быў прызначаны дырэктарам завода, абавязкі галоўнага інжынера выконваў малады інжынер-механік М. Ф. Іофе, накіраваны ў Брэст пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Перад калектывам завода была пастаўлена задача забеспячэння няспыннай работы электрастанцый Беларусі і ўвод у дзеянне новых магутнасцей.

У канцы 50–х гадоў была распачата газіфікацыя рэспублікі. Актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва, і новая прадукцыя была вельмі запатрабаваная. У кароткія тэрміны, усяго за 9 месяцаў , была падрыхтавана вытворчасць і выраблена першая газавая пліта. Значную дапамогу берасцейцам аказаў тады калектыў Львоўскага завода газавай апаратуры. Для прадпрыемства гэта стала сапраўднай рэвалюцыяй. Арганізавалі паточна – масаваю вытворчасць, асвоілі зусім новыя тэхналогіі: эмаліраванне , канвеерную зборку, халодную ліставую штампоўку. У першы год выпусцілі ўсяго 80 газавых пліт , канструкцыя іх была вельмі прымітыўнай, знешні выгляд просты, (выплуклыя , на высокіх ножках), а ўзровень тэхналогіі  невысокі.

1957 – 1958 гг. знамянальныя для прадпрыемства, яны сталі яго другім нараджэннем - як завода газавай апаратуры.

Завод быў пераведзены ў ведамства Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР і ў 1958 г. пераіменаваны ў Брэсцкі механічны завод. Прадпрыемству неабходна было перайсці на выпуск газавай апаратуры. На заводзе працавала крыху больш за 200 чалавек.

 Да 7 кастрычніка 1958 г. былі сабраны першыя 80 двухканфорачных газавых пліт. Працоўныя біяграфіі У. М. Чарневіча,            А. Ф. Рудзінскага, І. У. Гуралюка, У. Л. Курэля, Ч. М. Пеўзнера і іншых супрацоўнікаў яскравымі старонкамі ўвашлі ў гісторыю завода.

У сувязі з гэтай падзеяй завод быў  у 1959 г. перыіменаваны ў Брэсцкі завод газавай апаратуры са спецыялізацыяй па вырабе газавых калонак, прамысловых гарэлак  і запасных частак да газавай апаратуры. На заводзе працавала ўжо 270 чалавек.

 

Літаратура:

 1.“Брестгазоаппарат” // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 1996. Т. 2. С.505.

2.“Брестгазоаппарат” // Регионы Беларуси : энциклопедия. В.7 т. Т.1, кн. 1. Брестская область. Минск, 2009. С. 137.

3.“Брэстгазаапарат” // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 3. С. 286.

4.Беларуска-расійскае сумеснае ААТ “Брэстгазаапарат” // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн.2. С. 479 – 492.

5.Прамысловасць горада Брэста ў 1950–1990-я гады // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн.С. 478 – 483.

6.Брестский завод газовой аппаратуры. Минск, 1989. 24 с.

7.Винярский, С. Юбилей брестской газплиты / Сергей Винярский// Вечерний Брест. 2003. 5 нояб.

Прочитано 3934 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015