Blowjob
До чего трудная задача - передать чувство, ощущение такими словами, на бумаге или вслух, чтобы тот, кто читает или слушает, почувствовал или ощутил то же, что и ты.

Джек Лондон «Мартин Иден»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Брэсцкае музычнае Грамадства

Брэсцкае музычнае Грамадства

 У 1920-1930-я гг. у Заходняй Беларусі адбываліся насычаныя і разнастайныя падзеі, якія звязаны з дзейнасцю розных таварыстваў, аб'яднанняў і грамадскіх саюзаў, іх  дзейнасць на працягу доўгага перыяду аказвала станоўчы ўплыў на культурнае развіццё Палесся.

Брэсцкае музычнае грамадства было зарэгістравана 15 верасня  1924 г. У яго статуце, былі вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці музычнага таварыства: аб'яднанне "музычных сіл" і аматараў музыкі ў Брэсце, павышэнне духоўнага ўзроўню жыцця грамадства, "ўдасканаленне талентаў" і іх маральная падтрымка, распаўсюджванне мастацкіх твораў, папулярызацыя музычнага мастацтва сярод шырокіх мас, а таксама стварэнне музычнай школы. Культурныя мерапрыемствы, якія праводзіліся Брэсцкім музычным грамадствам карысталіся вялікай папулярнасцю.

Дзейнасць музычнага таварыства не абмяжоўвалася толькі Брэстам. На ўсёй тэрыторыі Палескага ваяводства адкрываліся бібліятэкі, арганізоўваліся музычныя курсы, праходзілі канцэрты, якія суправаджаліся лекцыямі. Брэсцкае музычнае таварыства актыўна працавала на працягу многіх гадоў. У склад праўлення і рэвізійнай камісіі ўваходзілі як прафесійныя музыкі, так і высокаадукаваныя аматары музыкі: інжынеры, адвакаты, выкладчыкі гімназій і іншых навучальных устаноў, рэлігійныя прадстаўнікі. Агульная колькасць членаў Брэсцкага музычнага таварыства ў 1934, налічвала пяцьдзесят пяць чалавек.

 Праводзілася вялікая колькасць канцэртаў з дабрачыннай мэтай. Даходы ад канцэртаў ішлі на будаўніцтва школ для дзяцей і дарослых, на карысць Таварыства па ахове здароўя габрэяў, Польскага Чырвонага Крыжа, сем'яў вайскоўцаў і г.д. Ніякіх датацый, дапамог музычнае таварыства не атрымлівала, крыніцы прыбытку - гэта канцэрты, пракат музычных інструментаў, а таксама членскія ўнёскі.

Канцэрты і спектаклі Брэсцкага музычнага таварыства, па ацэнцы знаўцаў музыкі, мелі высокі ўзровень і заўсёды прыцягвалі шматлікую аўдыторыю слухачоў і гледачоў.

 

Літаратура:

 1.Из устава Брестского музыкального общества : 15 сентября 1924 года №42 // Брест в 1919-1939 гг. : документы и материалы / сост. А. Г. Карапузова и [др.] ; гл. ред. Е. С. Розенблат. Брест, 2009. Раздел 6. Культурная жизнь. С.185 – 186.

 2.Мазаник, О. В. Художественная культура Западной Беларуси 1920-1930-х гг. (по материалам архивных поисков) /О. В. Мазаник [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://repository.buk.by:8080/xmlui/bitstream/handle/123456789/3109/HUDOZHESTVENNAYA%20KUL'TURA%

20ZAPADNOY%20BELARUSI%201920-1930-h%20gg..pdf?sequence=1. – Дата доступа:12.12.2014.

Прочитано 3978 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015