Blowjob
Не надо терпеть, от жизни надо брать все, что хочется. Терпение приводит к неврозам.

Татьяна Луганцева «Гад в сапогах»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Ленінскі раён

Ленінскі раён

    7 красавіка  1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  горад Брэст быў падзеляны  на два адміністратыўных раёна :  Ленінскі і Маскоўскі.
    Ленінскі раён Брэста - гістарычнае сэрца тысячагадовага горада. Гісторыя раёна - гэта біяграфія з моманту яго заснавання да сярэдзіны XX стагоддзя.
    На тэрыторыі раёна размяшчаецца адзін з галоўных сімвалаў Беларусі - Брэсцкая крэпасць, пабудаваная на месцы старажытнага Бярэсця, упершыню згаданага ў старажытнарускім летапісу ў 1019 г.
    Подзвіг абаронцаў крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сімвалам воінскай мужнасці і доблесці. 8 мая 1965 г. крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой", а 25 верасня 1971 г. На яе тэрыторыі адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
    На тэрыторыі раёна знаходзіцца і адзін з найпрыгажэйшых гістарычных архітэктурных помнікаў - Брэсцкі чыгуначны вакзал. Яго па праву называюць заходнімі варотамі Беларусі. Ён ветліва сустракае гасцей  гарада і дзяржавы.
    Ленінскі раён ўносіць значны ўклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё горада, вобласці і рэспублікі. Прамысловыя прадпрыемствы раёна выпускаюць больш за 70% ад агульнага аб'ёму прадукцыі, што вырабляецца ў Брэсце. Гэта прадукцыя ўпэўнена канкуруе з лепшымі замежнымі аналагамі і з'яўляецца добрай  візітнай карткай Беларусі.
    На тэрыторыі Ленінскага раёна размяшчаецца вялікая частка прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны. СЭЗ "Брэст" пачала дзейнасць у снежні 1996 года, калі былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты. Сёння ў СЭЗ "Брэст" працуе капітал 19 краін, зарэгістравана 69 рэзідэнтаў, 37 з якіх размяшчаюцца ў Ленінскім раёне.
    Ленінскі раён - духоўны цэнтр горада. Тут размешчаны ўсе значныя аб'екты культуры. Абласны тэатр драмы і музыкі і абласны тэатр лялек з 1996 года гасцінна расхінаюць дзверы для ўдзельнікаў Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая Вежа". Штогод у студзені ў Брэсце праходзіць Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары", кожныя два гады - Рэспубліканскі кінафестываль беларускіх фільмаў.
    Ленінскі раён - захавальнік гісторыі. Тут знаходзяцца абласны краязнаўчы музей, музей гісторыі горада, музей выратаваных каштоўнасцяў, мастацкі музей, музей абароны Брэсцкай крэпасці і яго філіялы.
    Ленінскі раён - кузня высокакваліфікаваных спецыялістаў. Галоўным цэнтрам навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы выкладчыкаў г.Брэста стаў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Сёння БрДУ - буйная ВНУ, цэнтр навуковых даследаванняў і культурнага жыцця. На тэрыторыі Ленінскага раёна дзейнічаюць некалькі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж ім. Р.Шырмы, палітэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, прафесійны ліцэй будаўнікоў, ліцэй швейнай вытворчасці імя Д.М.Карбышева. Дзеці і падлеткі атрымліваюць адукацыю ў трох гімназіях, адзінаццаці сярэдніх школах і дзіцячых дашкольных установах. Там таксама  размяшчаюцца вячэрняя школа, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Самая маладая навучальная ўстанова - абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя М.П. Машэрава.
    Ленінскі раён - тэрыторыя спорту. Тут размешчана галоўная спартыўная арэна вобласці - комплекс "Брэсцкі"; лепшы ў краіне стралковы цір; спартыўны комплекс "Алімп"; спартыўны комплекс БФСТ "Дынама"; басейн "Няптун"; абласное вучылішча Алімпійскага рэзерву, абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, а таксама 9 дзіцяча - юнацкіх спартыўных школ.
    У апошнія гады новае аблічча набываюць дамы і вуліцы раёна. Завяршаецца рэканструкцыя вул. Савецкай - любімага месца гараджан. Помнік, прысвечаны 1000-годдзю Брэста, бюветы, аздобленыя малымі скульптурнымі формамі, ліхтаршчык, арыгінальныя свяцільні і лаўкі, арганічна ўпісаліся ў новы дызайн вуліцы. Зрабіць Брэст прыгажэй імкнуцца і гараджане.

Літаратура:

        1.25 лет Ленинскому району г. Бреста 1978-2003. Брест, 2003. 12 с.
        2.Вялічка, У. Там дзе пачыналася Бярэсце : [Нарыс аб Ленінскім раёне г. Брэста]  / У. Вялічка, А. Марціновіч // Беларуская думка. 2004. №8. С. 56-69.
        3.Евтух, М. Михаил Евтух : “Завтра в Ленинском районе будет лучше, чем вчера” / беседу вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2008. 1 авг. С.4.
        4.Евтух, М. Михаил Евтух : “Останавиться на достигнутом – значит начать движение назад” / беседу вёл Сергей Рекуц // Вечерний Брест. 2007. 17 мая. С.3.
        5.Евтух, М. “Город древний город молодой…” : [о Ленинском районе г. Бреста] // Вечерний Брест. 2004. 30 сент. - 6 окт. С.4.
        6.Илларионова, Л. Локомотив летит вперёд : отсчитывая вёрсты между станциями сегодня и завтра / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2009. 26 марта. С.3.
        7.Ленінскі раён Брэста адзначыць юбілей // Народная трыбуна. 3003. 19 красав.
        8.Ленинскому району Бреста – четверть века : [ статьи]  // Вечерний Брест. 2003. 11 апр. С.7.

Прочитано 4152 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015