Blowjob
Богатство есть тоже напиток, отбивающий память: желая богатства, нельзя не забыть об истинном благе.

Николай Лесков «Аскалонский злодей»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Дзіцяча-юнацкі клуб юных маракоў з флатыліяй

Дзіцяча-юнацкі клуб юных маракоў з флатыліяй

    Гарадскі дзіцяча-юнацкі клуб юных маракоў з флатыліяй быў адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Брэсцкага гарадскога савета народных дэпутатаў № 319 ад 30 чэрвеня 1988 г. З 2011 г. - ДУА “Цэнтр юных маракоў з флатыліяй г. Брэста”
    Для размяшчэння цэнтра аддзела адукацыі гарвыканкама ў Дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў арандаваны будынак па адрасу: г. Брэст, вул. Шаўчэнка д.102 / 1. На беразе ракі Мухавец выдзелена тэрыторыя для базавання навучальных судоў і шлюпак.
    Дырэктарам быў прызначаны капітан II рангу запасу Рыхтэр Барыс Міхайлавіч, які кіраваў клубам да кастрычніка 1993 г. Змяніў яго у штурвала капітан III рангу запасу Сырыца Расціслаў Антонавіч (1993-1995гг.) Дванаццаць гадоў на капітанскім мосціку стаяў капітан II рангу запасу Клім Міхаіл Мікалаевіч (1995-2007гг). Са студзеня 2008 года клубам кіраваў капітан III рангу запасу Бешанаў Уладзімір Васільевіч. З красавіка 2010 клубам кіруе Ярмашук Мікалай Пятровіч.
    У кастрычніку 1988 г. Гомельскім рачным параходствам была перададзена баржа, якая пасля пераабсталявання атрымала назву “Ліра” і выкарыстоўваецца ў якасці базы для стаянкі, бягучага рамонту судоў і захоўвання маёмасці. Сёння яна носіць назву “Юнга”.
    Вясной 1989 г.  з горада Феадосіі атрыманы тры пластыкавыя шлюпкі ЯЛП-6 з парусеым узбраеннем і падвяснымі маторамі. У ліпені таго ж года з Архангельска былі дастаўлены дзве шлюпкі ЯЛ-6. На гэтых шлюпках адразу прыступілі да падрыхтоўкі зборнай каманды клуба для ўдзелу ў першым Усесаюзным злёце юных маракоў і рачнікоў.У ліпені 1990 з Архангельска быў атрыманы мадыфікаваны парусна-маторны бот “Дэльфін”.
    У верасні 1988 г. 200 курсантаў першага набору прыступілі да заняткаў, якія праводзіліся на базе агульнаадукацыйных школ. Да пачатку 1989-1990 навучальнага года ў будынку клуба былі абсталяваны кабінеты: навігацыйнай пракладкі, лінгафонны, марской практыкі, акеаналогіи, суднаваджэння. У 1989 г. уведзены ў эксплуатацыю клас КУВТ “Корвет" і ў гэтым жа годзе,  пры клубе створаны музей акіяналогіі.
    У 1989 г. каманда клуба прымае ўдзел ва Усесаюзным злёце клубаў юных маракоў у горадзе Петразаводску. У 1990 г. дэлегацыя клуба наведвае Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя. Ф. Э. Дзяржынскага ў горадзе Ленінградзе. Тут хлопцы пазнаёміліся з жыццём курсантаў. У 1992 г. каманда клуба прымала ўдзел у злёце клубаў юных маракоў у горадзе Архангельску, прысвечаным 50-годдзю Салавецкай школы юнг. На гэтым злёце каманда КЮМ заняла I месца па кіданні выкідкі і III месца па сцяжнаму семафору.
    З 1 снежня 1992 г. у клубе працуюць 2 аддзела: марской накіраванасці і вылічальнай тэхнікі. У 1993 г. курсанты, сумесна з клубам юных маракоў г. Іжэўска, прымаюць удзел у шматдзённым шлюпачным паходзе па рацэ Кама. Улетку наступнага года юныя маракі з Іжэўска наведалі Брэст і здзейснілі сумесны дзесяцідзённы паход па рацэ Мухавец і Дняпроўска-Бугскім канале. У 2000 г. для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія ў горад Санкт-Пецярбург, а ў 2006 г. дэлегацыя клуба наведала караблі Чарнаморскага флота ў горадзе Севастопалі.
    Мэтай дзейнасці ДУА “Цэнтра юных маракоў з флатыліяй г. Брэста” з'яўляецца стварэнне аптымальных умоў для развіцця асобы вучня, фарміравання і развіцця яго творчых здольнасцяў, задавальнення яго індывідуальных патрэбаў у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, адаптацыі да жыцця ў грамадстве, арганізацыі вольнага часу, прафесійнай арыентацыі, выхавання грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь.
    Гонарам ДУА “Цэнтра юных маракоў з флатыліяй г. Брэста” з'яўляецца водна-турыстычны паход "Памяць" па месцах баявой славы воінаў Чырвонай Арміі, маракоў Пінскай і Дняпроўскай флатылій, беларускіх партызан. Лепшыя навучэнцы цэнтра змагаюцца за права ўдзельнічаць у пераходзе па маршруце Брэст-Пінск-Брэст. Удзельнікі паходу ў месцах прыпынкаў ускладаюць кветкі да помнікаў, магіл загінуўшых воінаў, прыводзяць у парадак месцы захаванняў, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі і ветэранамі.
    У цэнтры працуе "кают-кампанія", у якую ўваходзяць ветэраны флоту і выкладчыкі. Рэгулярна яны арганізуюць сустрэчы з вучнямі на розныя тэмы, якія тычацца важных марскіх дат, жыцця флатаводцаў і г. д. Штогод у кастрычніку праводзяцца тэматычныя вечарыны для навучэнцаў і выкладчыкаў, прысвечаныя Дню настаўніка. Традыцыйным мерапрыемствам з’яуляецца лютаўская гульнявая праграма "Юнга года", дзе навучэнцы паказваюць свае веды па марской тэрміналогіі, прыладзе шлюпкі, геаграфіі, біялогіі, вязання марскіх вузлоў, сцяжнаму семафору, уменне правільна паставіць палатку, выканаць марскую песню. Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў года, на якое часта запрашаюцца тэлебачанне і прэса. Таксама добрай традыцыяй стала правядзенне розных гульнявых праграм для бацькоў з дзецьмі на базе Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Штогод у цэнтры праводзіцца цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, калі арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і флоту, экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць і інш.
    Заняткі ў цэнтры дазваляюць падлеткам вызначыцца з галоўным рашэннем у жыцці - выбарам будучай прафесіі. За апошнія гады 23 лепшыя навучэнца цэнтра паступілі ў вышэйшыя марскія навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі.

Літаратура:

        1.Адамянц – Подъяков, В. Снится мальчикам море  / В. Адамянц – Подъяков // Заря. 2003. 16 июня.
        2.Адамянц – Подъяков, В. Семь футов по килем / В. Адамянц – Подъяков  // Заря. 2003. 30 сент.
        3.Альгерчик, В. Морякам – 15 лет! / В. Альгерчик // Транспортный вестник. 2003. 18 окт. (№73) С. 12.
        4.Бешанов, В. В. Двадцать лет на плаву / В. В. Бешанов // Вымпел. 2009. №С. 17-18.
        5.Бондич, О. Не осталось ни одного моряка / О. Бондич // Транспортный вестник. 2009. 19 нояб. С. 8.
        6.Борисюк, С. П. Из жизни клуба юных моряков / С. П. Борисюк      // Вымпел. Брест. 2011. №7. С. 22 – 23.
        7.Вечерко, М. Теплоход от мэра / М. Вечерко // Вечерний Брест. 2008. 17 окт. С. 2.
        8.Драздоў, У. Ты марачка, я марак… : клубу юных маракоў Брэста сёлета спаўняецца 20 год / У. Драздоў // Народная трыбуна. 2008. 26 красав. С. 9.
        9.Козлович, В. 60 адмиралов : В Бресткой области живут морские традиции / А. Козлович // Советская Белоруссия. 2006. 21 сент.С. 3.
        10.Кряквин, А. Попутного ветра “Форпосту” // Вечерний Брест. 2007. 16 мая. С. 18.
        11.Литвинович, Е. Морская болезнь : клуб юных моряков областного центра – один из лучших на постсоветском пространстве / Е. Литвинович // Заря. 2005. 18 июня.
        12.Матюшков, А. За тех, кто в море : станет ли Брест кузницей кадров для “Белморфлота”? / А. Матюшков // Заря. 2011. 6 янв. (№2). С. 8.
        13.Муха, Ф. По следам легендарной флотилии // Ф. Муха // Рэспубліка.3 мая. С. 7.
        14.Нікіфарава, С. Марская кар’ера беларускіх маракоў / С. Нікіфарава // Настаўніцкая газета. 2007. – 14 ліп. С. 10.
        15.Онищук, Е. Море! Твоим матросом хочу я стать! Екатерина Онищук  // Брестский калейдоскоп. 2011. 2 февр. (№3). С. 6.
        16.Паламарчик, Е. Море, твоим матросом хочу я стать! / Е. Паламарчик // Брестский курьер. 2011. 6 янв. (№1). С. 97.
        17.Петрова, И. Детская бухта радости / И. Петрова // Брестский курьер. 2011. янв. (№1). С.4.
        18.По пути легендарной флотилии // Народная газета. 2005. 6 мая. С. 7.
        19.Рубашевский, Ю. Вспомнить всё : юные моряки из Бреста пройдут на теплоходе боевым путём Пинской флотилии / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 4 мая. С. 7.
        20.Рубашевский, Ю. В Бресте моряки не “замерзают” и зимой / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 5 март. С. 20.
        21.Самойлов, А. Е. Из жизни клуба юных моряков / А. Е. Самойлов   // Вымпел. 2008. №5. С. 21-22.
        22.Самойлов, А. Е. Из жизни клуба юных моряков / А. Е. Самойлов  // Вымпел. 2007. №3. С. 13-14.
        23.Отдали швартовый и поплыли в полесскую глубинку   / В. Цапков // Брестский курьер. 2008. 15 мая (№20). С.7.
        24.Шапран, Ю. Юным морякам - 15 лет : Брестскому клубу моряков 15 лет / Ю. Шапран // Вечерний Брест. 2003. 1 окт. С.6.

Прочитано 3774 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015