Blowjob
Люди обычно видят и слышат то, что они хотят увидеть и услышать...

Харпер Ли «Убить пересмешника...»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Польская дзяржаўная гімназія імя Р.Траўгута

Польская дзяржаўная гімназія імя Р.Траўгута

    У час знаходжання ў складзе Польшчы горад насіў назву Брэст-над-Бугам. 3 1 сакавіка 1921 г. горад стаў цэнтрам Палескага ваяводства ў складзе Польшчы і, дзякуючы гэтай падзеі, у будынку мужчынскай гімназіі размясцілася найбольш прэстыжная сярэдняя навучальная ўстанова Палескага краю - дзяржаўная гімназія імя Рамуальда Траўгута (дзеяч польскага нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гг., кіраўнік Нацыянальнага паўстаніцкага ўрада). Яна размясцілася ў сценах былой мужчынскай гімназіі.
    Мужчынская гімназія - гэта найважнейшая архітэктурная пабудова г. Брэста, другая назва якой гучала, як брацкая школа. Гэта архітэктурны помнік пачатку XX стагоддзя. Пабудаваны будынак быў ў 1904-05 гг. у "цагляным" стылі і займаў цэлы квартал, абмежаваны вуліцамі Дваранскай (Міцкевіча), Мільённай (Савецкая), Мікалаеўскай (Куйбышава) і гімназічным завулкам (вуліца 9 студзеня).
    Будынак мужчынскай гімназіі ў Брэсце быў узведзены ў 1903 г. па праекце ваеннага інжынера А. Трэццякова. Будынак цагляны, з характэрнымі да канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў элементамі архітэктуры. Першапачаткова будынак быў двухпавярховым, П-падобны ў плане. У знешнім  дэкоры будынка асабліва прыцягвае ўвагу магутны карніз, які завяршае другі паверх. Унутраная планіроўка калідорная, класныя пакоі арыентаваны на поўдзень. У 1955-1960 гг. быў надбудаваны трэці паверх - у такім выглядзе будынак мужчынскай гімназіі ў Брэсце можна ўбачыць і сёння. Па хадатайніцтве Гарадской Думы, 25 верасня 1904 г.  мужчынская гімназія ў Брэсце атрымала назву : “Яго Імператарскай Высокасці Цэсарэвіча Аляксея Мікалаевіча поўная мужчынская гімназія”. У 1921 г. Брэст увайшоў у склад Польшчы і ў будынку мужчынскай гімназіі размясцілася прэстыжная ўстанова польскага Палескага ваяводства - дзяржаўная гімназія імя Рамуальда Траўгута.
    Пабудаваны ў якасці мужчынскай гімназіі імя цэсарэвіча Аляксея манументальны, па царскіх канонах, будынак “за польскіх часув” змясціў найбольш прэстыжную сярэднюю навучальную ўстанову Палескага краю - дзяржаўную (“паньствову”) гімназію імя Рамуальда Траўгута. Архітэктурны ансамбль вядомы сённяшняму пакаленню як стары корпус універсітэта па вул. Міцкевіча.
    Тут вучыліся галоўным чынам дзеці служачых дзяржаўных устаноў (палякаў), у тым ліку дзеці асоб высокапастаўленых: дачкі суддзі і камандзіра Акругі Корпуса ХІХ генерала Траяноўскага, сын ваяводы Крахэльскага. Вучоба каштавала 11 залатых у месяц, а пры адсутнасці нездавальняючых адзнак у чвэрці плата скарачалася на палову, а некаторыя арганізацыі, у прыватнасці паддырэкцыя аддзялення чыгункі, цалкам пакрывала сваім работнікам і гэты расход. У кожным класе займаліся пара-тройка дзяцей з праваслаўных  і яўрэяў. Па дадзеных на 1929-1930 вучэбны год з 504 навучэнцаў 429 былі польскай нацыянальнасці, 49 - яўрэйскай, 23 - рускай, 2 - украінскай, 1- беларускай. 249 былі з сям'і чыноўнікаў, 55 - рабочых, 33 - гандляроў, 31 - прамыслоўцаў, 28 - вольных прафесій, 22 - настаўнікаў, 19 - памешчыкаў, 16 - сялян і г. д.
    Гімназія адрознівалася ад іншых вучэбных  устаноў строгай дысцыплінай. Дзяўчынкам было пакладзена насіць цёмна-сінія сукенкі школьнага крою з белым каўнерыкам, а спадніца павінна быць у шырокую зморшчыну, панчохі карычневага колеру. Хлопчыкі хадзілі ў форменных касцюмах пад гальштукам. Размаўляць дазвалялася толькі па-польску, нават на перапынках, у сценах установы не павінна была гучаць "расейская мова", інакш маглі прапанаваць перайсці ў рускую гімназію. Выхаваўчыя гутаркі вяліся асобна з дзяўчынкамі і асобна з хлопчыкамі. На перапынках было не чуваць тлуму, размаўлялі напаўголаса.
    Высокая якасць выкладання, дысцыпліна, узровень матэрыяльных магчымасцяў рабілі гэту навучальную ўстанову першую з роўных. Пачаткоўцы, трапляючы ў гэтыя сцены адчувалі шок: да бляску нацёрты масцікай мазаічны паркет, сцены, якія здаваліся заўсёды свежапафарбаванымі, кветкі, элегантныя плафоны па ўсёй даўжыні калідораў,  і ідэальная чысціня ... На лесвіцы, якая вяла на другі паверх, ляжала аксамітная дарожка. Прасторныя, добра абсталяваныя класы, прыгожая мэбля, выкладчыцкія сталы - кафедры, з трох бакоў агароджаныя ад цікавых поглядаў панэлькай. Цесных адносін з іншымі навучальнымі ўстановамі не было, за выключэннем спартыўных спаборніцтваў. У гімназіі працавалі гурткі: навучэнцы маглі займацца гімнастыкай, танцамі, ставілі да святаў міні-спектаклі. Танцавальныя і ўрачыстыя вечары праходзілі ў зале на другім паверсе.
    Дырэктарам гімназіі ў той час быў Леон Наноўскі. Выкладчыкам у гімназіі за іх працу плацілі высокую аплату, а ў яе сценах быў сабраны самы моцны ў горадзе педагагічны калектыў.
    З 1939 г. па 1941 г. у будынку гімназіі размяшчалася школа з сучасным навучаннем, у 1941 - 1946 ваенных гадах - шпіталь. Потым там знаходзіўся настаўніцкі інстытут.
    У 1955 - 1960 гг. у будынку быў дабудаваны трэці паверх.
    Сёння будынак мужчынскай гімназіі ў Брэсце належыць Брэсцкаму дзяржаўнаму універсітэту імя А. С. Пушкіна і ў ім размяшчаецца чатыры факультэты : замежных моў, псіхолага-педагагічны, філалагічны і сацыяльна-педагагічны. Цяпер гэта другі вучэбны корпус БрДУ імя А. С. Пушкіна, і усё гэтак жа ў сценах гэтага будынка маладыя людзі атрымліваюць веды.

Літаратура:

        1.Вечеринка 1937 года // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 1 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 235 237.
        2.Гимназия им. Траугутта // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 1 / Василий Сарычев.  Брест, 2007. С. 230232.
        3.Пане профессорже // Сарычев, В. В поисках утраченного времени.   Кн. 1 / Василий Сарычев.  Брест, 2007. С. 233234.
        4.Сарычев, В. В. Гимназия им. Траугутта Сарычев, В. В // Вечерний Брест. 2005. 11 февр. С.8.

Прочитано 3865 раз