Blowjob
До чего трудная задача - передать чувство, ощущение такими словами, на бумаге или вслух, чтобы тот, кто читает или слушает, почувствовал или ощутил то же, что и ты.

Джек Лондон «Мартин Иден»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць – герой»

МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС  “БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ -  ГЕРОЙ”

    Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” — помнік на ўшанаванне подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Створаны ў 1969–1971 гг. на тэрыторыі крэпасці, адкрыты ў 1971 г.
    Цэнтральны Камітэт Камуністычнай Партыі Беларусі ў Пастанове "Аб святкаванні 20-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі” ухваліў прапановы аб пабудове помніка ў Брэсцкай крэпасці за кошт сродкаў, сабраных народам для гэтых мэтаў. У банку быў адкрыты адмысловы рахунак.
    Адзначаючы выключныя заслугі абаронцаў Брэсцкай крэпасці перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне,  Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 8 мая 1965 года прысвоіў Брэсцкай крэпасці ганаровае званне “Крэпасць-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая зорка”, якія пазней былі перададзены мемарыялу.
    Савет Міністраў БССР Пастановай ад 23 ліпеня 1966 г. № 295 зацвердзіў творчую групу і даручыў ёй выканаць праект помніка абаронцам крэпасці.
    У 1967 г. Пастановай Савета Міністраў БССР быў створаны творчы калектыў для распрацоўкі праекта помніка. Узначаліў яго лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, народны мастак СССР, скульптар Аляксандр Паўлавіч Кібальнікаў. У творчы калектыў увайшлі: народны архітэктар СССР В. Кароль, народны мастак БССР, скульптар А. Бембель, архітэктары Г. Сысоеў, В. Волчак, Ю. Казакоў, Лаўрэат Ленінскай прэміі В. Занковіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі А. Стаховіч, В. Бабыль.
    25 будаўніча-мантажных арганізацый краіны прыслалі на будаўніцтва мемарыяла сваіх лепшых спецыялістаў. Актыўны ўдзел у будаўніцтве мемарыяльнага комплекса прынялі калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў г. Брэста. 18 верасня 1971 г.  прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны перапахаванню астанкаў загінуўшых абаронцаў крэпасці з гарнізонных могілак пад мемарыяльныя пліты, тут жа былі пахаваны і астанкі, знойдзеныя ў ходзе будаўнічых работ. 25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Брэсцкая крэпасць-герой".
    У адзіным архітэктурна-мастацкім ансамблі прадстаўлены руіны старой крэпасці, месцы баёў, манументальныя скульптурныя кампазіцыі. Своеасаблівай уверцюрай да скульптурнай паэмы аб гераізме стаў Галоўны ўваход. У жалезабетонным блоку як бы высечана пяціканечная зорка, сімвал воінскай доблесці і гонару. Тут гучыць песня А. Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе войскаў фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз (тэкст чытае Ю. Левітан). Цэнтральная алея вядзе да Цытадэлі.
    На левым беразе правага рукава ракі Мухавец размешчана скульптура "Смага", якая сімвалічна  ўвасабляе прагу да жыцця, барацьбы, перамогі. Ад руін Белага палаца пачынаецца плошча Цырыманіялаў. Далёка навакол відаць штык-абеліск—сімвал воінскай храбрасці. Вышыня яго 100 метраў, вага 620 тон, абліцаваны лістамі з тытанавага сплаву. Над руінамі Інжынернага ўпраўлення ўзвышаецца Галоўны манумент, які выкананы з жалезабетону (вышыня 31,5 м, шырыня 50 м). У суровым позірку воіна, як бы выступаючага з разгорнутага сцяга, смутак па загінуўшых таварышах, вялікая сіла волі, мужнасць і рашучасць стаяць да канца.
    На тыльным баку Галоўнага манумента — барэльефы, якія адлюстроўваюць найбольш яскравыя эпізоды з абароны крэпасці: нарада ў адным з казематаў, подзвіг артылерыстаў, жанчыны і дзеці, контратака, апошняя граната. У цэнтры архітэктурнага ансамбля — 3 ярусы гранітных пліт. Пад імі пахаваны астанкі 962 загінуўшых, імены 260 з іх увекавечаныя, астатнія пахаваны як невядомыя, недалёка знаходзіцца пляцоўка “гарадоў-герояў” з капсуламі, якія напоўнены зямлёй гэтых гарадоў.
    Перад руінамі былога Інжынернага ўпраўлення ва ўглыбленні, абліцаваны чорным лабрадарытам, гарыць Вечны агонь. Тут жа напісаны словы "Стаялі насмерць. Слава героям!". Вечны агонь быў запалены на гэтым месцы ў дзень адкрыцця мемарыяла Героем Савецкага Саюза Пятром Міронавічам Машэравым. Спакойна і велічна гучыць мелодыя П. Шумана "Мроі".
    Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ацалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крэпасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі пры ўпадзенні р. Мухавец у р. Буг.  У 1997 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  19 верасня 1996 года №370 комплексу прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой” з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння.

Літаратура:

        1.
Брестская крепость – герой // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т.1, кн.1. Брестская область. Минск, 2009. С. 145.
        2.Брестская крепость – герой // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т.2. С.507.
        3.Брэсцкая крэпасць – герой // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 293.
        4.Авеяная славай = Овеянная славой / аўт. тэксту Г. Л. Ліхтаровіч. 2-е выд. Мінск, 1988. 64 с.
        5.Аникин, В. И. Брестская крепость – крепость - герой / Виктор Иванович Аникин . 2–е изд., доп. Москва, 1985. 200 с.: ил. – (Архитектура городов героев).
        6.Брестская крепость… = Brest fortress : факты, свидетельства, открытия / В. В. Губаренко , Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова.  Брест, 2004.: ил.
        7.Брестская крепость во времени и пространсве : путеводитель / авт. – сост. В. В. Губаренко и др.; ред. Л. И. Утюкова. Брест, 2005. 32 с.: ил.
        8.Брестская крепость – герой : Мемориальный комплекс / ред. Г. П. Ляхова; тех. ред. Л. И. Скосырева. Минск, 2007. 1к. 22 х 61. – Карта; текст; план крепости на одном листе.
        9.Брэсцкая крэпасць / аўт. - склад.: Б. А. Крэпак i iнш. Мiнск, 2004. 90 с.
        10.Вечный огонь // Брестская крепость на ветрах истории. Брест , 2004. С. 136 – 147.
        11.Вечный огонь цитадели // Курков, И. Н. Брестчина : легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 235 – 239.
        12.Если бы камни могли говорить… / Авт. текста С. В. Бордовский. – 3-е изд., перераб. и доп. Минск, 1987. 80 с.
        13.Крэпасць герой = Крепость  герой / Фота і тэкст Ю. Іванова. Мінск, 1982. 85 с.
        14.Крепость герой // Бешанов, В. В. Брестская крепость / В. В. Бешанов. Минск , 2004. С. 130 150.
        15.Ліхтаровіч, Г. М. Цытадель славы = Цитадель славы. / Г. Л. Ліхтаровіч. Минск, 1985. 112 с.: ил.
        16.Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой” : [фотаальбом]
        17.Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой” // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Кн. 2. Мінск, 2001. С. 649 611.
        18.Мемориальный комплекс “Брестская крепосць – герой”/ В. В. Губаренко и др. Минск, 2008. 21 с. : ил.
        19.Мемориал // Брестская крепость. Война и мир / автор концепции и текста А. Суворов. Брест, 2010. С. 238 251.
        20.Хаметов, М. И. Брестская крепость – герой / Махмут Исхакович Хаметов. Москва, 1988. 221 с.
        21.Цытадэль славы = Цитадель славы : [фотаальбом] . Мінск, 1985. 111 с.
        22.Беркут, О. Руины стреляют памятью / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 9 июня.
        23.Бысюк, Р. Які ж піяр сапраўды патрэбен Барбакану? : Дзесяць пытанняў пра будучыню комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” / Рыгор Бысюк ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2013. 16 сакав. (№ 11). С. 6.
        24.Гармель, Е. Мемориал живет и помнит! / Елена Гармель // Заря.1 окт.(№113). С. 1, 8.
        25.Губаренко, В “Форпост на все времена” : [беседа с директором мемориала Валерием Губаренко] / беседовал Петр Сутько // Заря.  2006. 28 сент. С. 1, 4-5.
        26.“Мы идем вперёд!” : [беседа с директором мемориального комплекса «Брестская крепость-герой»] / Валерий Губеренко ; беседовала Елена Синявская // Брестский вестник. 2011. 29 сент. С. 17.
        27.Пусть вечно горит огонь! : [беседа с директором мемориального комплекса “Брестская крепость-герой”] / Валерий Губеренко ; беседовал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 30 сент. С. 6.
        28. Калі б камяні маглі гаварыць... / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2006. 30 верас. С. 6.
        29.Литвинович, Е. Год Брестской цитадели / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 10 июня.
        30.Митюков, А. Тайное станет явным : Первая экскурсия на закрытый остров Брестской крепости пройдёт 21 февраля / Александр Митюков // Заря. 2013. 9 февр. С. 9.
        31.Митюкова, Е. Как это было / Елена Митюкова // Заря.  2006. 28 сентября.
        32.Міхнюк, В. Сімвал мужнасці / В. Міхнюк // ЛіМ. 2007. 12 студз. С. 3.
        33.Павлова, Л. О Брестской крепости – герое вновь память сердца говорит / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. сент. (№39). С. 8-9.
        34.Панасюк, Н. От музея до мемориала / Н. Панасюк // Бел. Ніва.17 окт. С. 5.
        35.Панасюк, П. Будаўніцтва мемарыяла не завершана / П. Панасюк // Народная трыбуна. 2012. 11 снеж. С. 4.
        36.Рубашевский, Ю. Генерал на службе истории / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 5 янв. С. 5.
        37.Рубашевский, Ю. В мемориальном комплексе – новый директор / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 27 июня. С. 8.
        38.Сарычев, В. Умрем, но из крепости не уйдем : Минские архитекторы представили очередной проект доработки брестского мемориала / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 22 февр. С. 7.
        39.Тиборовская, Т. Часовым священных рубежей / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 22 июня.
        40.Федоров, О. Неизвестная Брестская крепость / Олег Федоров // Беларускі час. 2009. (№37).
        41.Шеламова, Т. Драгоценные камни Берестья : Министерство культуры РБ одобрило концепцию регенерации Брестской крепости / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 21 авг.
        42.Шеламова, Т. Героика без фанфар : Что потрясло скульптора Валентина Занковича? / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 22 июня.
        43.Юркевич, Н. Летопись героизма и славы / Николай Юркевич // Заря.  2006. 28 сент.
        44.Яскевіч, С. Тэрыторыя памяці / С. Яскевіч //  Звязда. 2013. 6 лют. С. 8.

 

Бібліяграфічны дапаможник

 

Прочитано 5940 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017