Blowjob
Люди обычно видят и слышат то, что они хотят увидеть и услышать...

Харпер Ли «Убить пересмешника...»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод”

ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод”

    Быў заснаваны ў 1963 годзе ў г. Брэсце і пабудаваны ў 1963-1965 гг., як завод электравымяральных прылад. Рашэнне аб будаўніцтве гэтага заводу было прынята Саветам Міністраў СССР 15 сакавіка 1963 г. Ужо праз год прадпрыемства пачало функцыяніраваць.
    8 мая 1965 года быў выпушчаны першы выраб электронна-вылічальнай тэхнікі – фотамеханізм, які быў прызначаны для счытвання інфармацыі з перфакарты і перфастужак.
    У 1970 г., пасля асваення вытворчасці прыстасавання «Бланк» i ячэек комплекс. «М1нск-22» i «М1нск-32», была асвоена вытворчасць ЭВМ ЕС-1020, а затым  ЕС-1022.
    З 1971 г. называецца электрамеханічны завод. У 1976 г. было прысвоена імя ХХV з’езда КПСС.
    За 1976—1980 гг. завод цалкам перайшоў на інтэнсіўныя метады развіцця вытворчасці. Пры росце колькасці персаналу на 18% аб'ём вытворчасці прадукцыі ўзрос больш чым у 2,2 раза. За пяцігоддзе завод чатыры разы адзначаўся спецыяльным дыпломам Дзяржстандарта СССР і Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў за высокія паказчыкі ў выпуску прадукцыі з дзяржаўным Знакам якасці. За гэтыя гады звыш 50 працаўнікоў БЭМЗ сталі ардэнаносцамі.
    У 1977 годзе на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу прыладу ўводу перфакартачнае ЕС 6019 ўзнагародзілі залатым медалём. 20 чэрвеня 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прадпрыемства было узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
    Знамянальным для прадпрыемства быў 1981 год. Калектыў асвоіў вытворчасць новай ЭВМ ЕС-1035 і некаторых іншых складаных вырабаў вылічальнай тэхнікі.
    3 1983 г., завод распачаў асваенне вытворчасці бытавой радыёапаратуры, стэрэамагнітолы «Бярэсце-002».Брэсцкі электрамеханічны завод
    З 1986 г. завод - галаўное прадпрыемства ў Брэсцкім ПА сродкаў вылічальнай тэхнікі.
    У 80-гады частку прадукцыі экспарціравалі  ў Венгрыю, ГДР, ЧССР, Балгарыю, Індыю, Польшчу.
    Пасля  1986 г. пачаліся  складаныя гады, гады  канверсіі і перахода на асваенне і вытворчасць новай прадукцыі, гэта  адбілася і на развіцці прадпрыемства, якое да таго мела добра развітую сацыяльную інфраструктуру (уласныя дзіцячыя сады, жылыя дамы, прафілакторый, базу адпачынку «Селяхі», дзіцячы піянерскі лагер «Лясная казка», шэраг мастацкіх калектываў і г. д.) У кароткі тэрмін быў наладжаны выпуск персанальнай ЭВМ ЕС-1845, у 1990 г. асвоена вытворчасць 15 новых вырабаў.
    З 1991 г. завод ў складзе  Брэсцкага электрамеханічнага канцэрна, а з 1993 г. - завод з'яўляецца галаўным прадпрыемствам Брэсцкага электрамеханічнага канцэрна. Калектыў вырашаў задачы арганізацыі буйна серыйнай вытворчасцю бытавых вырабаў. Адкрытым акцыянерным таварыствам завод стаў з чэрвеня 1997 г.
    Да 1996 г. спецыялізаваўся на ЭВМ агульнага і спецыяльнага прызначэння, вылічальных комплексаў, на іх базе - тавараў народнага спажывання.
    Корпусы завода  доўгі час фарміравалі архітэктурны воблік галоўнай магістралі гораду па вул. Маскоўскай.
    Завод вырабляе вялікую колькасць тавараў народнага спажывання, сярод якіх бытавая тэхніка (кухонныя машыны, міксеры, электрычныя прасы, адна- і двухканфорачныя электрапліткі, электравентылятары), электрычныя і газавыя лічыльнікі, сеялкі, медыцынская тэхніка і іншыя вырабы.
    Аснова вытворчасці : механаапрацоўка, халодная штампоўка, ліццё з алюмінівых сплаваў, стальное і пластмасавае ліццё з тэрмапласта, мантажна-зборачнае, інструментальнае,  гальваніка і лакафарба, вытворчасць друкаваных плат.
    Асноўная прадукцыя выпускаецца пад гандлёвай маркай “Бярэсце”(2009) : агрэгаты камбінаваныя глебаапрацоўчыя, сеялкі кукурузныя прамога пасева, глубокарыхліцелі, лічыльнікі электраэнергіі і газу, аўтаматызаваныя сістэмы ў ліку і кантролю электраэнергіі, бытавыя мед. апараты “Блік” і камплектуючыя да іх, бытавыя тэрмометры; стэндавае абсталяванне для праверкі лічыльнікаў электраэнергіі і газу і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію і Украіну. 

Літаратура:

        1.Брестский электромеханический завод // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т.1 кн.1. Брестская область. Минск , 2009. С. 205.
        2.Брэсцкі электрамеханічны завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т.3. С. 301.
        3.Брэсцкі элетрамеханічны канцэрн // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 130.
        4.Адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі электрамеханічны завод” // Памяць : Брэст Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн . Кн.2. Мінск, 2001. С. 488 - 489.
        5.Завод электромеханический : Открытое акционерное общество “Брестский электромеханический завод” // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С.27.
        6.ОАО “Брестский электромеханический завод”, “БЭМЗ” // Предприятия города Бреста : Библиогр. указатель. Брест, 2008. С.128-130.
        7.Васількова, Т. У зоне павышанай цікавасці : Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў электрамеханічны завод і УП “Гефест-тэхніка” / Тамара Васількова // Народная трыбуна. 2012. 3 лют. (№6). С. 1-2.
        8.Гомонов, И. Второе дыхание открылось у бывшего флагмана “оборонки” / Иван  Гомонов // Брестский курьер.4 июня (№23). С.6.
        9.Гурина, А. Без него и ракеты не летали бы : Секреты главного предприятия советского Бреста / Анастасия Гурина// Брестский курьер. 2011. 28 июня (№30).
        10.Качанов, В. Завод : вчера, сегодня, завтра / Валерий Качанов // Брестский вестник. 2008. 10 июля. С.6.
        11.Кухарчук, Д. БЭМЗу не хватает рекламы / Дмитрий Кухарчук // Брестский ветник. 2012. 2 февр. (№5). С. 1.
        12.Миневич, В. Разговор по душам / Владимир Миневич // Брестский вестник. 2008. 31 июля (№3). С.6.
        13.Мощик, С. Под маркой элетромеханического : [Брестский элетромеханический завод к началу весенне-полевых работ подготовил новинку -  многофункциональную сеялку СПМК-6] / Сергей Мощик         // Вечерний Брест. 2011. 18 марта (№22). С.2.
        14.Новаковская, А. Беларусы и казахи : Перспективы сотрудничества. На Брестском электромеханическом заводе побывала делегация из Казахстана / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2008. 31 июля. С.6.
        15.Панасюк, Н. От утюга до посевного агрегата : торговая марка “Берестье” известна не только на Брестчине / Николай Панасюк // Беларуская нива. 2010. 4 марта (№9). С.11.
        16.Рекуц, С. БЭМЗ меняет профиль / Сергей Рекуц // Заря. 2009. 4 июня. С.1,4.
        17.Рекуц, С. Сила + интеллект : Новые интеллектуальные электросчётчики Брестского электромеханического завода будут посылать информацию на сервер прямо по силовым электрическим сетям / Сергей Рекуц // Заря. 2011. 25янв. (№9). С.1.
        18.Сергеев, И. Новинки для села : [Брестский элетромеханический завод в нынешнем году начнет серийное производство трёх новых моделей сельхоагрегатов] // Иван Сергеев // Заря. 2011. 10 марта (№27). С.2.
        19.Сергеев, И. Сеялку испытают в Казахстане : [Брестский электромеханический завод освоил выпуск новой пневматической сеялки] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 3 апр. (№38). С.2.
        20.Тиборовская, Т. Из 21-го цеха – в ХХІ век! : Сорок лет назад в Бресте началось производство ЭВМ / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 2дек. (№96). С.8.
        21.Тоболич, А. Из прошлого в будущее : попали журналисты, побывав вместе с губернатором на двух промышленных предприятиях Бреста / Адам Тоболич // Заря. 2012. 2 февр. (№12). С. 1, 3.
        22.Тоболич, А. Парк на МОДЕРНизации / Адам Тоболич // Заря. 2011. 10 февр. (№16). С.3.
        23.Хокимова, А. За место под солнцем Казахстана : готовы побороться жители БЭМЗа : [интервью с директором БЭМЗа С. Разумцом о перспективах выхода на рынки Казахстана и России/ Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2012. 29 июня. (№52). С.2.
        24.Шиян, К.  БЭМЗ с оптимизмом смотрит в будущее / Константин Шиян // Брестский вестник. 2011. 21 апр. (№16). С.12., 28 апр.(№17). С.14.

Прочитано 4016 раз