Blowjob
Человек отправился познавать иные миры, иные цивилизации, не познав до конца собственных тайников, закоулков, колодцев, забаррикадированных темных дверей.

Станислав Лем «Солярис»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці

    1 лютага 1940 г. у сістэме Народнага камісарыята ўнутраных спраў быў створаны Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.
    У лютым 1940 г. у архіў былі прыняты дакументы ліквідаваных польскіх дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія дзейнічалі ў 1919 -1939 гг. на тэрыторыі Палескага ваяводства, а таксама ўсіх грамадска-палітычных, саслоўных і іншых арганізацый, органаў ваеннага кіравання і вайсковых частак, дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, маёнткаў.
    У чэрвені 1941 г. дакументы архіва эвакуіраваць не ўдалося. У перыяд нямецкай акупацыі многія з іх былі непапраўна пашкоджаны, частка вывезена, уліковы і навукова-даведачны матэрыял да іх быў знішчаны.
    У другой палове 1940-х гг. у архіў паступілі дакументы органаў нямецкай адміністрацыі і іншых арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі вобласці ў перыяд акупацыі (чэрвень 1941 г. - ліпень 1944 г.).
    Са студзеня 1954 г. да сярэдзіны 1960-х гг. у абласны архіў паступілі дакументы за перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, а таксама пад нямецкай акупацыяй, якія захоўваліся ў архівах скасаваных Баранавіцкай і Пінскай вобласцей.
    У архіве знаходзяцца матэрыялы павятовых і валасных ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў за 1920 г. З 1950-х гг. Брэсцкі абласны архіў стаў планамерна камплектавацца дакументамі савецкіх устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў.
    У сакавіку 1960 г. архіў быў пераведзены ў падпарадкаванне архіўнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама.
    У 1992 г. у архіў з ліквідаванага партыйнага архіва Брэсцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі паступілі фонды партыйных органаў і арганізацый Брэсцкай, скасаваных Баранавіцкай і Пінскай вобласцей за 1939-1941 гг., 1944-1991 гг. 
    28 мая 2001 г. архіў перайменованы ў "Навукова-метадычная ўстанова" Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці".
    У мае 2006 г. архіў увайшоў у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
    З 15 мая 2012 г. архіў носіць назву: "Установа “Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.” У структуру архіва ўваходзяць аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства, забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, дзяржаўнага ўліку і інфармацыйна-пашуковых сістэм, выкарыстання дакументаў.  У архіве захоўваюцца дакументы на польскай, беларускай і рускай мовах.

 Літаратура:

  1. Государственный архив Брестской области // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 170.
  2. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т.6. С. 150–151.
  3. Архив Брестской области, Государственный архив Брестской области // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 77.
Прочитано 4451 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015