Blowjob
Богатство есть тоже напиток, отбивающий память: желая богатства, нельзя не забыть об истинном благе.

Николай Лесков «Аскалонский злодей»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Філіял “Аўтавакзал г. Брэста”

        Філіял “Аўтавакзал г. Брэста” адкрытага акцыянернага таварыства “Брэстаблаўтатранс” знаходзіцца па вул. Міцкевіча 35. Будынак Брэсцкага аўтавакзала быў пабудаваны ў 1963 г.
    Брэсцкі аўтавакзал уваходзіць у склад абласнога аб’яднання “Брэстаблаўтатранс”, якое было створана ў кастрычніку 1941года ў Брэсце. Пасля Вялікай Айчыннай вайны праца гэтага прадпрыемства была адноўлена. Упершыню, у лютым 1947 года, быў адкрыты маршрут “Чыгуначны вакзал – Валынка- Паўднёвы гарадок”. Да Вялікай Айчыннай вайны аўтапрадпрыемства знаходзілася па вул. Леніна, потым па вул. Савецкіх памежнікаў, далей па вул. Маскоўскай і з 1972 года па вул. 2-я Завадская 6.
    У сакавіку 1962 года парк быў падзеляны на грузавы і пасажырскі, а праз год падзеляны на аўтобусны і таксаматорны. У маі 1961 года быў перайменаваны ў аўтакалону 2402. У сакавіку 1987 года перайменаваны ў аутобусны парк №1, а з лістапада 2000 года – Рэспубліканскае унітарнае дачэрняе транспартнае прадпрыемства “Аўтобусны парк №1 г. Брэста “РУТП “Брэстгрузаўтасэрвіс”. Зараз прадпрыемства называецца філіялам “Аўтобусны парк №1 г. Брэста” ОАО “Брэстаблаўтатранс”.
    Зараз  геаграфія працы Брэсцкага аўтавакзала вельмі шырокая. Брэст – абласны цэнтр. Каля 50 міжнародных і больш 200 прыгарадных маршрутаў, якія штодня адпраўляюцца з аўтавакзала, звязваюць яго з ўсімі раёнамі Брэстчыны.

Літаратура:

    1.Жук, Е. Девиз прост : быть в нужном месте в нужное время / Елена  Жук // Вечерний Брест.  2010. 2 апр. С.6.
    2.Пай, Д. Время экономить…время : Так считают в Брестском автобусном парке №1 / Дмитрий Пай // Вечерний Брест.  2006. 27 окт.  С. 4.

Прочитано 4265 раз