Blowjob
Человек отправился познавать иные миры, иные цивилизации, не познав до конца собственных тайников, закоулков, колодцев, забаррикадированных темных дверей.

Станислав Лем «Солярис»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Брэсцкая музычная школа № 1

Брэсцкая музычная школа № 1 Брэсцкая музычная школа № 1

 Брэсцкая музычная школа № 1 была заснавана ў 1939 г. Заняткі праводзіліся па дзвюх спецыяльнасцях: фартэпіяна і мандаліне. Прыём складаў 75 чалавек. Першым дырэктарам школы стаў выпускнік Ленінградскай кансерваторыі Шубік Рыгор Яфімавіч, першым завучам Дземчанка Мікалай Аляксеевіч, які вучыўся ў Варшаўскай консерваторыі. Але мірная праца была спынена вайной.

 Заняткі ў школе аднавіліся ў 1944 г. З самага пачатку ў калектыве зацвердзіўся ўласны "творчы кодэкс", па якому будавалася жыццё і дзейнасць школы. У гэты час  у Брэст прыязджаюць выдатныя педагогі: А.М. Дабратворская, Ф.М. Сяргеенка, У.М. Асінг, Г.І. Баумштэйн, Н.Н.Карынскі, І.Я. Шубская, М.Е. Мінстэр, Н.М. Шайко. Асвойваюцца новыя інструменты. Адкрываецца класы скрыпкі, баяна, віяланчэлі, акардэона, гітары, домры. Арганізоўваецца спецыяльная група для таленавітых дзяцей і дашкольная група для дзяцей 5-6 гадоў.

 У 1950 г. школу ўзначаліў А.Х. Аляксеенка, а ў 1951 г. М.Р. Солапаў цяпер заслуженный дзеяч культуры БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай акадэміі музыкі. У гэты час школа шукае новыя формы творчасці, зацікаўлена ставіцца да ўсіх абласцей музычнай культуры. Ствараюцца пастаянныя канцэртныя брыгады настаўнікаў і вучняў для паляпшэння культурнага абслугоўвання насельніцтва. Пачынаюць творчы шлях дзіцячыя калектывы: аркестр народных інструментаў, аркестр баяністаў, струнны ўнісон, струнны аркестр, інструментальныя ансамблі, 3-х галосы акапэльны хор. Паляпшаецца матэрыяльная база школы, з'яўляецца уласная канцэртная зала, нотная бібліятэка. Былі адкрыты два філіяла для дзяцей ваеннаслужачых, а для рабочай моладзі - вячэрняя школа агульнай музычнай адукацыі. У 1960 г. школа атрымлівае будынак па вуліцы Леніна, 37.

 Новы этап у развіцці школы пачаўся з прыходам таленавітага музыканта, выпускніка Тбіліскай кансерваторыі, заслужанага дзеяча культуры БССР, Канстанціна Леанідавіча Манучарава, які ўзначальваў школу больш за 25 гадоў. Па ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі вучняў Брэсцкая музычная школа была прызнана адной з лепшых у рэспубліцы. У гэтыя гады пашыраецца канцэртная дзейнасць. Арганізоўваліся наступныя дзіцячыя калектывы: духавы аркестр, сімфанічны аркестр, аналагічны якому існаваў толькі ў Мінскай школе адзінаццацігодкі пры Беларускай кансерваторыі. У 1964 г. школе было прысвоена званне "Музычная школа выдатнай працы".

 У гэты час склалася асноўнае ядро педагагічнага калектыву. Педагогі Н.І. Брускіна, Т.Н. Галіцкая, У.М. Утгоф, І.М. Куфко, Г.М. Шчэдрова, Л.І. Меерсон, Н.І. Аравіцкая, Э.К. Лапаціна, Д.П. Альшэўская, В.Г. Дарохін, Н.Р Косаўцэва, і многія іншыя заклалі асновы высокага прафесійнага ўзроўню. Ужо на першым Рэспубліканскім конкурсе юных дараванняў у Мінску, у 1960 – 1961  навучальным годзе нашы вучні сталі дыпламантамі. Гэтыя традыцыі працягваюцца і па сённяшні дзень.

 У 80-х гг. школу ўзначальвалі В.С. Мішула (з 1983 па 1986 гг.), В.А. Рабашапка (з 1986 па 1990 гг.).

 У 1990 г. у г. Брэсце адкрываецца другая музычная школа, а Брэсцкая ДМШ пераўтвараецца ў ДМШ №1, якую ўзначаліў былы выпускнік школы, выпускнік Белдзяжкансэрваторыі Салонінка Александр Яўгенавіч, чалавек, закаханы ў музыку, адданы справе музычнага выхавання дзяцей, з вялікім творчым патэнцыялам. У цяперашні час у ДМШ № 1 г. Брэста займаецца 530 навучэнцаў, з якімі працуюць 64 педагога. На 8-мі аддзяленнях вядзецца навучанне па 16 спецыяльнасцях. У школе працуюць малодшая і старэйшая падрыхтоўчыя групы, дзе займаюцца дзеці з 5-6 гадовага ўзросту. Кожны год школу заканчваюць 50-60 навучэнцаў. Нямала выпускнікоў прысвячаюць сябе музыцы і працягваюць музычную адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах мастацтваў. ДМШ № 1 стала кузняй кадраў для Брэсцкага музычнага каледжа. Толькі за апошнія пяць гадоў у БМК паступіла 34 навучэнца.

 Выпускнікі ДМШ № 1 працуюць у калектывах Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Белдзяржфілармоніі, тэатра музычнай камедыі, выкладаюць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Брэсцкім музычным каледжы, школах, гімназіях Брэста, іншых гарадах Беларусі, за мяжой. Многія выпускнікі вярнуліся ў родную школу ў якасці выкладчыкаў.  Са сцен школы выйшла нямала талентаў,  многія з якіх заваявалі вядомасць. Гэта дыпламант 11-га Міжнароднага конкурса імя. П.І.Чайкоўскага, заслужаны артыст Расіі Анатоль Галалобаў; народны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар Эдуард Ханок; лаўрэат 11-га Всесаюзнага конкурсу вакалістаў імя. М.І.Глінкі, удзельнік IV-га Міжнароднага конкурса імя. П.І.Чайкоўскага, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Кучынскі; народны артыст Бураціі, заслужаны артыст Расіі Барыс Пецюк; лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кампазітар Васіль Кандрасюк; кампазітар і выканаўца эстрадных песень Ігар Карнялюк; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітар Уладзімір Солтан; дырэктар Міжнроднага фестывалю Юрыя Башмета, лаўрэат Міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер; саліст аркестра Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пікун і многія іншыя. Дзіцячая музычная школа № 1 г. Брэста па-ранейшаму лічыцца адной з лепшых у вобласці і рэспубліцы па якасці падрыхтоўкі навучэнцаў.

 Дзіцячая музычная школа № 1 г. Брэста - цэнтр культурнага жыцця горада. Навучэнцы і педагогі школы праводзяць вялікую канцэртную, пазакласную працу. Дзеці з’яўляюцца гасцямі прадпрыемстваў, воінскіх частак, школ і дзіцячых садкоў. Школа неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі, граматамі за актыўную канцэртную дзейнасць. Сёння ў школе створаны ўсе ўмовы для плённай працы. Пастаянна паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база школы: набываюцца новыя музычныя інструменты, папаўняецца нотная бібліятэка, абнаўляецца інтэр'ер. Навучэнцы школы з вялікім поспехам выступалі ў Бельгіі, Галандыі, Польшчы, Германіі, Расіі, Украіне, у краінах Прыбалтыкі. На працягу ўсяго творчага шляху школа не раз прымала ў сябе вядомых музыкаў.

 У цяперашні час у школе працуе вялікі творчы калектыў. Гэта высока кваліфікаваныя педагогі і канцэртмайстры, якія за выдатныя вынікі ў вучэбна-выхаваўчай рабоце неаднаразова ўзнагароджваліся Ганаровымі граматамі аддзела культуры гарвыканкама, упраўлення культуры аблвыканкама, абласнога і гарадскога выканкамаў, Савета народных дэпутатаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх педагогі: С.А. Барысюк, Л.І. Дзенісюк, Э.В. Куфко, Ж.В. Ласковіч, А.С. Макарэвіч, Т.І. Масюк, В.А. Караблёва, І.М. Сапронава, С.В. Тамільчык,  Е. А. Мядзведзева, В. А. Данілюк, Н. В. Монін, Л.Н. Саевіч і інш.  Кіраўнікі  калектываў: С.В. Літвінчук, М.В. Літвіненка, Н.А Карпук, А.В. Будзько, канцэртмайстры -  А.В. Вальшынец, А.В, Захарава і ўвесь калектыў школы, кожны член якога па меры магчымасці ўносіць сваю лепту ў агульную справу музычнага выхавання падрастаючага пакалення.

 За вялікі ўклад па музычна-эстэтычнаму выхаванню дзяцей, творчай моладзі, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, актыўную канцэртную дзейнасць калектыў школы ўзнагароджаны граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Чатыры разы калектыў школы за высокія працоўныя дасягненні ўзнагароджваўся дыпломам, як лепшы калектыў сярод устаноў культуры г. Брэста. Школе прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выхаванне творчай моладзі, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, а таксама аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Літаратура:

 1.Брэсцкая дзіцячая музычная школа №1 // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 584–585.

2.Музыкальная школа детская, Брестская детская музыкальная школа Минск, 1987. С. 276–277.

3.Брестская музыкальная школа № 1 :  60 лет. Брест, 1999. 10 с., іл.

4.Детская музыкальная школа №1 г. Бреста. Брест, 2014. 12 с., іл.

5.Солонинко, А. Постараемся как можно больше детей приобщать к миру музыки : [ интервью с директором детской музыкальной школы №1 А. Солонинко] ; записала Елена Гармель // Заря. 2014. 18 дек. (№143). С.17.

6.Александров. А. Там, где музыка живёт... : [Брестской детской музыкальной школе №1 75 лет] / А. Александров // Брестский вестник. 2014. 18 дек. (№15). С. 12.

7.Лопатникова, Я. 75 лет «зажигает» звёзды Брестская музыкальная школа № 1 / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 30 нояб.

8.Александров. А. Там, где музыка живёт... : [Брестсой детской музыкальной школе №1 75 лет] / А. Александров // Брестский вестник. 2014. 23 окт. (№43). С. 7.

9.Гармель, Е. Здесь становятся знаменитыми! : [Брестской музыкальной школе № 1 – 70 лет] / Елена Гармель // Заря. 2009. 21 нояб. С. 1, 4.

10.Капачова, А. У творчай атмасферы : [Брэсцкай дзіцячай музычнай школе №1 прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2008. 7 чэрв. С. 10.

11.Морых, У. У свеце гармоніі : :[Брэсцкая дзіцячая музычная школа №1] / У. Морых // Мастацтва. 2008. №6. С. 26., іл.

12.Гармель, Е. До самых вершин : Брестская музыкальная школа № 1 выпускает учеников в 60-й раз  / Елена Гармель // Заря. 2008. 20 мая. С. 3.

Прочитано 4255 раз Последнее изменение Понедельник, 02 Февраль 2015