Blowjob
— Зачем же подавать надежды? — Зачем же ты надеялся? Желать и добиваться чего-нибудь — понимаю, а кто ж надеется?

Михаил Лермонтов «Герой нашего времени»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

УА «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы»

 

Берасьцейскі музычны каледжУА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЫЧНЫ КАЛЕДЖ

імя Р. ШЫРМЫ»

 Брэсцкае музычнае вучылішча было адкрыта ў снежні 1939 года. Гэта была першая музычная сярэдняя навучальная ўстанова ў Заходняй Беларусі. Вялікая роля ў стварэнні вучылішча належыць вядомым музыкам і педагогам Шубік І. Я., Дземчанка М. А., Дабратворскай Я. М., Арэнскай М. І., Мінстэр М. Я., Жукоўскай В. Г., Русін М. А ., Бубен Т. Г. і іншыя.

 У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак вучылішча быў разбураны, у агні загінулі музычныя інструменты і бібліятэка. Пасля вызвалення Брэста ад нямецка - фашистскіх захопнікаў ўжо 1 верасня 1944 г. зноў пачаліся заняткі ў вучылішчы. Першы выпуск (усяго 3 чалавека) адбыўся ў 1948 г.

 За вялікую працу па падрыхтоўцы музычных кадраў ў 1969 г. калектыў вучылішча быў узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

 У 1990 г. было адкрыта аддзяленне народных харавых спеваў. 
 У лістападзе 1993 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама вучылішча было пераўтворана ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову новага тыпу - музычны каледж, а 12 жніўня 1994 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледжу было прысвоена імя вядомага беларускага кампазітара і педагога Рыгора Шырмы.

 1 верасня 1994 г.  пры каледжы адкрыта дзіцячая музычная школа прафесійнай адукацыі, дзе працуюць лепшыя выкладчыкі.
 Навучэнне ў каледжы дзённае, штогод тут займаецца больш за 300 навучэнцаў па наступным спецыяльнасцям: музыказнаўства,  інструментальнае выканальніцтва,  дырыжыраванне,  спевы (акад.), мастацтва эстрады,  акцёрскае майстэрства.

 Пры каледжы працуюць такія творчыя калектывы, як: народны хор, аркестр рускіх народных інструментаў, моладзевы хор, аркестр беларускіх народных інструментаў, аркестр духавых інструментаў, сімфанічны аркестр, камерны аркестр, змешаны хор. Многім з іх прысвоена званне народных.

  Калектыў каледжа вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, аказвае метадычную дапамогу дзіцячым музычным школам і калектывам мастацкай самадзейнасці, прапагандуе музычную культуру сярод насельніцтва горада і вобласці.

  Пры каледжы ў 2003 г. створана першасная арганізацыя ГА «БРСМ». На рахунку  арганізацыі шмат цікавых спраў: гэта арганізацыя валанцёрскага руху, святочных канцэртаў і сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, удзел у працы інфармацыйнай групы, працоўных брыгадах па добраўпарадкаванні каледжа, удзел у працы краязнаўчага гуртка «Брестоведение», гарадскіх і Рэспубліканскіх патрыятычных акцыях. За сваю актыўную дзейнасць першасная арганізацыя каледжа была неаднаразова адзначана падзякамі і граматай Ленінскага раённага камітэта ГА «БРСМ».

     Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы - адно з вядучых сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Тут рыхтуюць будучых прафесійных музыкаў, вучаць, як выконваць, складаць музыку, слухаць яе і разумець, а галоўнае - як вучыць музыцы.

 За 70 гадоў свайго існавання каледж падрыхтаваў больш за 5 тысяч спецыялістаў, сярод іх сотні ўдзельнікаў музычных фестываляў, лаўрэатаў, дыпламантаў розных конкурсаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, больш за 60 стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У цяперашні час па 6 спецыяльнасцях навучаюцца 298 вучняў, працуюць 127 высокакваліфікаваных выкладчыкаў і канцэртмайстраў.

 Сярод выпускнікоў каледжа многа талантлівых музыкантаў-выканаўцаў, арганізатараў і кіраўнікоў творчых калектываў, ансамбляў, выкладчыкаў дзіцячых музычных школ, вучылішчаў і кансерваторый. Калектыў каледжа ганарыцца заслужаным артыстам Расіі і народным артыстам Бурацціі Б. Пецюком, Заслужаным артыстам Беларусі М. Шошчыцам, М. Зданевічам, Л.Тышко, Заслужаным артыстам Украіны Ф. Богданавым і многімі інш. 

  Вядомыя выпускнікі:  Валянціна Веремеюк (1955) - Заслужаны настаўнік БССР, кавалер ордэнаў Леніна і Дружбы народаў, Аляксандр Дзямешка (1966) - удзельнік легендарнага ансамбля «Песняры», Леанід Тышко (1964) - удзельнік легендарнага ансамбля «Песняры», Уладзімір Солтан (1974) - Кампазітар, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР і інш.

 

Літаратура:

  1. Брестский музыкальный колледж имени Г. Ширмы // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т.2. С. 522.
  2. Брестский государственный  музыкальный колледж имени Г. Ширмы // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн.Минск, 2009. С.  172.
  3. Сегянюк, Г. В. Брэсцкі музычны каледж / Г. В. Сегянюк // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.Мінск, 1997. С. 297.
  4. Нікіценкаў. У. І. Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы / У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 585–586.
  5. Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Г. Шырмы // Культура Беларусі : энцыклапедыя.  Мінск, 2011. Т. 2. С. 71.
  6. Жабинский, Р. А. Брестский музыкальный колледж: история и современность / Р. А. Жабинский. Брест, 2011. 227 с.
  7. Данилова, Е. За месяц семь лауреатов : [музыкальный коледж г. Бреста пополнил копилку своих наград] / Елена Данилова // Заря. 2014. 4 дек. (№137). С.18.
  8. Данилова, Е. Ваш выпуск, артисты! : [к 75 летнему юбилею Брестского музыкального колледжа им. Г. Ширмы] / Елена Данилова // Заря. 2014. 5 июня. (№61). С. 5.
  9. Павлова, Л. Век Михаила Минстера : он и сейчас дирижирует своим временем / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 19 дек. (№51). С. 10.
  10. Жебит, Н. Рыцарь скрипки: [100 летний юбилей М. Е. Минстера] / Наталья Жебит // Вечерний Брест. 2013. 18 дек. (№101). С. 8.
  11. Бачюлюнайте, Н. “На свете каждый миг мелодия родится…” : [музыкальный колледж отметил своё 70-летие] / Н. Бачюлюнайте. // Брестский вестник. 2010. 15 апр. С.2.
  12. Свинтилова, Н. Повелители эмоций : Брестскому музыкальному коледжу 70 лет / Н. Свинтилова // Вечерний Брест. 2010. 31 март. С.6.
  13. Данилова, Е. Пять тысяч путёвок в мир искусства : [Брестский музыкальный колледж им. Г. Ширмы] / Елена Данилова // Заря. 2010. 25 март. С.1.
  14. Тихон, А. Эта истина проста: совершенству нет предела: [Брестский музыкальный колледж им. Г. Ширмы] / А. Тихон // Брестский вестник. 2008. 16 окт. С.12.
  15. Бунеева, Л. Встречай, учи и снова расставайся : Брестский музколледж проводил за порог свой 60-й выпуск и первый “академический” / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2009. 20 июня. С.7.
Прочитано 3960 раз Последнее изменение Понедельник, 31 Июль 2017