Blowjob
Возвращайся в рай, - ответил Творец, - ибо я не создал ничего, кроме рая. Ад ты сам носишь с собой.

Сергей Лукьяненко «Спектр»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Брэсцкі гарадскі дом культуры

 Заснаваны ў 1978 г. ў г. Брэсце. Сучасны будынак пабудаваны ў 1987 г. Агульная плошча памяшканняў 2500 кв. м. Ёсць 7 пакоеў для гуртковай работы, балетная і  дыскатэчная залы, бар.
У гарадскім Доме культуры працуюць розныя клубы і калектывы, сярод якіх :

  • Ансамбль танца “Радасць”, які нарадзіўся ў красавіку 1962 г. Яго заснавальнікам і балетмайстарам стаў Міхаіл Іванавіч Пузанаў. З 1967 года Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў - заслужаны работнік культуры Беларусі, народны артыст Беларусі. 3 яго прыходам, з новым поглядам на харэаграфічнае мастацтва, на тэхніку выканання танцаў, у калектыва з'явіліся новыя творчыя магчымасці. З 1978 года калектыў дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У складзе ансамбля танцавальная і інструментальная групы. Асноўная мэта творчасці – адлюстраванне ў сваім выкананні лепшых прыкладаў беларускага харэаграфічнага і музычнага мастацтва. У ансамбле танцуе моладзь ад 16 да 22 гадоў. Калектыў мае шмат ганаровых узнагарод - Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, лаўрэат прэмія Ленінскага камсамола 1981, спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001, а ў ліпені 2002 года прысвоена званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".
  • Народны вакальны ансамбль “Мілавіца”быў створаны ў 1985 г. пры гар. Доме культуры. У 1986 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. У складзе ансамля 11 чалавек, мае жаночую і мужчынскую групы, кіраўнік Л. І. Барсук. У рэпертуары ансамбля -  беларускія народныя песні, гарадскі фальклор, у т.л. аўтарскія аранжыроўкі, свецкія і духоўныя канты, царкоўная і класічная мызыка, лепшыя ўзоры сучаснай эстраднай музыкі, класічнага джаза. Ансамбль лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў.
  • Народны ансамбль эстраднага танца “Каскад”- створаны ў 1995г. пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці, з 1998 г. пры гар. Доме культуры. У 1998 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. У складзе ансамля 16 чалавек, ва ўзросце ад 15-25 гадоў. У рэпертуары гэтага калектыву - павольныя і лірычныя кампазіцыі, створаныя на аснове класічнага танца, пластычныя эцюды. Калектыў дыпламант і лаўрэат міжнародных фестываляў.
  • Узорны ансамбль танца “Надзея” - створаны ў 1981 г. пры гарадскім Доме культуры. У 1991 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Першы кіраўнік – І. М. Марынчык, з 1994 г.    Л. П. Зяленіна. У складзе ансамбля 55 чалавек ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Рэпертуар складаюць рускія, украінскія, малдаўскія эстрадныя і бальныя танцы. Калектыў дыпламант і лаўрэат міжнародных фестываляў харэаграфічнага мастацтва.
  • Брэсцкі ўзорны хор мальчыкаў “Пеўнікі” - створаны ў 1975 г. пры дзіцячай музычнай школе №1. З 1980 г. дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. У 1980 г. прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. Кіраўнікі – Л. А. Карабейнікава (з 1975), Я. Н. Нярода (з 1984), канцэртмайстар Т. В. Толак (з 2001). У складзе хору каля 70 чал. ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў. Пры хоры дзейнічае вакальна-харавая студыя (калая120 чал.). У рэпертуары хора народныя песні, творы рускіх і беларускіх кампазітараў. Калектыў дыпламант і лаўрэат міжнародных фестываляў.
  • Брэсцкі народны тэатр - створаны пры Доме культуры чыгуначнікаў як тэатр гурток. У 1961 годзе прысвоена званне “народны аматарскі тэатр” і сучасная назва. Першым кіраўніком быў А. М. Самараў, з 1979 года У. П. Сусько.У рэпертуары тэатра -  класічныя і сучасныя п’есы беларускіх і замежных драматургаў. Калектыў удзельнік міжнародных конкурсаў сцэнічнага мастацтва.

 Пад дахам гарадскога Дома культуры займаюцца : народная харавая капэла настаўнікаў, хор ветэранаў вайны і працы; ансамлі :  народнай музыкі “Славяне” і джазавай - “Бук-Бэнд”,  эстрадная група “Маленькі прынц”,  клубы па інтэрэсам :  народных умельцаў “Спадчына”, аматараў танца “Кадрыль” і гістарычны  - “Берасцейскі замак”, жаночы “Надзея”, гарадское таварыства гітарыстаў, літаратурнае аб’яднанне “Полацкая галіна” і інш.
Усяго працуюць 23 клубы і калектывы.
Дом культуры арганізоўвае і каардынуе гарадскія, абласныя і рэспубліканскія масавыя мерапрыемствы, тэатралізаваныя пастаноўкі, канцэрты, дзіцячыя і спартыўныя святы, конкурсы і фестывалі.

Літаратура:

  1. Брэсцкі гарадскі дом культуры // Культура Беларусі : энцыклапедыя Т. 2. Мінск , 2011. С.71.
  2. Брестский городской дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия. В. 7 т. Т.1 кн.1. Брестская область. Минск, С. 171–172.
  3. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца “Радасць”       // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т.2. С. 73.
  4. Брэсцкі народны ансамль эстраднага танца “Каскад”                  // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т.2 С.79 –80
  5. Брэсцкі народны вакальны ансамбль “Мілавіца”                 –81.
  6. Брэсцкі народны тэатр // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т.2. С.83.
  7. Брэсцкі ўзорны ансамбль танца “Надзея” // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т.2 С.89.
  8. Брэсцкі ўзорны хор мальчыкаў “Пеўнікі” // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т.2 С.96 –97.
  9. Бунеева, Л. Плох тот «кирпич», который не мечтает стать дворцом : Брестский городской дом культуры отметил своё 25-летие / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 1 янв.
  10. Шеламова, Т. “Надёжная крыша” для муз / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 24 янв. С.3.
Прочитано 4342 раз Последнее изменение Воскресенье, 01 Февраль 2015