Blowjob
Люди требуют от судьбы счастья, успеха, богатства, а самые богатые из людей не те, кто получал много, а те, кто как раз щедрей всех других раздавал себя людям.

Леонид Леонов «Русский лес»



Ермалаеў Іван Аляксеевіч

  ІВАН АЛЯКСЕЕВІЧ ЕРМАЛАЕВ (1907, Расія – 1993),
палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны,
Герой Савецкага Саюза (1945)

       Іван Аляксеевіч Ермалаеў нарадзіўся 15 кастрычніка 1907 г. ў вёсцы Вялікія Бярэзіцы Наўгародскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рускі. Скончыў 7 класаў. Прызваны ў армію ў 1929 г. Салецкім райваенкаматам. У 1934 г. скончыў Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1943 г. – Вышэйшыя стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення каманднага складу пяхоты «Стрэл». Служыў на Далёкім Усходзе.
       У гады Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі , з лютага 1943 г., камандзір 767-га стралковага палка (228-я стралковая Узнясенская дывізія, 53-я армія, 2-гі Украінскі фронт).
       Капітан Ермалаеў на Паўднёва-Заходнім фронце ў складзе 1-ай гвардзейскай арміі ўдзельнічаў у Данбаскай наступальнай апярацыі (13 жніўня – 22 верасня 1943 г.), у ходзе якой 228-я стралковая дывізія 7 верасня 1943 г. фарсіравала раку Северскі Данец ў раёне горада Балаклея, Харкаўскай вобласці, і з баямі рухалася ўздоўж правага берага ракі ў паўночна-заходнім кірунку.
       У паспяховым выкананні загадаў камандавання 228-й стралковай дывізіяй вялікую ролю адыграла ўмелае кіраўніцтва баявымі аперацыямі намесніка камандзіра 799-га стралковага палка па страявой частцы капітана Ермалаева, які бесперапынна знаходзіўся ў баявых парадках падраздзяленняў.
       8 верасня 1943 г. Іван Аляксеевіч  знаходзіўся ў падраздзяленнях палка на вышыні 162,0 м. У гэты час праціўнік з вёскі Чырвоны Данец (цяпер пасёлак гарадскога тыпу, Балаклейский раён Харкаўскай вобласці) распачаў контратаку пры падтрымцы танкаў на пазіцыі палка. Капітан Ермалаеў выклікаў артылерыйскі і мінамётны агонь і, дакладна карэктуючы яго, прымусіў праціўніка павярнуць назад. Потым ён падняў у атаку падраздзяленне і выбіў праціўніка з Чырвонага Данца, чым забяспечыў бяспеку левага флангу. За гэта быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
       З кастрычніка 1943 г. 228-я стралковая дывізія ў складзе 37-й арміі ўдзельнічала ў наступальных дзеяннях 2-га Украінскага фронту на крыварожскім кірунку, прадпрынятых арміяй з плацдарма на правым беразе Дняпра.
       У баі 1 лістапада 1943 г. ў раёне вёскі Іскраўка Пятроўскага раёна Кіраваградскай вобласці капітан Іван Аляксеевіч Ермалаеў быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў свой полк.
       На 3-м Украінскім фронце ў складзе 37-й арміі ён паспяхова ўдзельнічаў у некалькіх наступальных аперацыіх і вызваленні многіх гарадоў.
       Маёр Ермалаеў умела кіраваў баявымі дзеяннямі палка па авалоданні важным вузлом дарог г. Мако (Венгрыя), які звязваў Венгрыю з Румыніяй і Югаславіяй. У ходзе баёў полк знішчыў і ўзяў у палон каля 500 гтлераўскіх захопнікаў, 2 танкі, больш за 20 гармат і другой баявой тэхнікі.
       У верасні 1944 г.  маёр  Ермалаеў быў прызначаны камандзірам 767-га стралковага палка, якім камандаваў таксама да канца вайны (з пачатку красавіка 1945 г. ў званні падпалкоўніка).
       Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. маёр Іван Ермалаеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
       Пасля заканчэння вайны падпалкоўнік Ермалаеў працягваў службу ва Узброеных Сілах.
       У 1950 г. Іван Аляксеевіч скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. З чэрвеня 1954 г.  па снежань 1955 г. Ермалаеў служыў ваенным камісарам Брэсцкага аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята (ОГВК). У 1955 г. ў званні палкоўніка быў зволены ў запас. Пражываў у Брэсце.
       Памёр Іван Аляксеевіч 7 студзеня 1993 г.  Пахаваны на гарадскіх могілках Плоска ў г. Брэсце.
      Іван Аляксеевіч Ермалаеў быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі і некалькамі  медалямі.

Літаратура:

1.Бяссонаў, Г. У. Лёсам звязаны з Брэстам : [Ермалаеў Іван Аляксеевіч] / Г. У. Бяссонаў. //  Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн. 2.Мінск, 2001. С. 633–634.

2.Ермолаев Иван Алексеевич // Герои Советского Союза: краткий биогр. слов. Т. 1. Москва, 1987. С. 485.

Прочитано 172 раз