Blowjob
Нет безвыходных ситуаций - есть люди, неспособные решать проблемы.

Андрей Ливадный «Шаг к звездам»



Макушаў Вікенцій Васільевіч

  ВІКЕНЦІЙ ВАСІЛЬЕВІЧ МАКУШАЎ
(1837, Брэст – 1883),
гісторык, філолаг-славіст,
член-карэспандэнт Пецярбургскай АН

       Вікенцій Васільевіч Макушаў (1837-1883) - рускі гісторык і філолаг, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук.
     У рускай навуцы імя прафесара Макушава займае пачэснае месца. З ім непарыўна звязана вывучэнне паўднёваславянскіх народаў Расіі ў 60-80-я гады 19 стагоддзя.
       Нарадзіўся Вікенцій Васільевіч 10 лістапада 1837 г. у Брэст-Літоўску. Бацька быў членам асобай камісіі для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Маці па паходжанню полька, са шляхецкага роду Міхайлаўскіх. Пасля смерці першага мужа пераехала да родзічаў у Брэст, тут і пазнаёміліся бацькі будучага славяніста.  Сваё сядомае дзяцінства Макушаў правеў у Варшаве. У 1846 г. бацька падаў у адстаўку і вярнуўся з сямьёй у Пецярбург, дзе хутка памёр. Праз год памёрла і маці. Асірацеўшы Вікенцій трапіў ў Пецярбургскую Ларынскую гімназію. У старэйшых класах гімназіі ён праявіў здольнасці да навукі. Пад уплывам настаўніка М. П. Карэлкіна зацікавіўся гісторыяй славян. Потым Вікенцій Васільевіч скончыўшы гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, стаў вучнем І. І. Сразнеўскага і займаўся вывучэннем славянскай гісторыі і філалогіі.
       З 1961 г. служыў у азіятскім дэпартаменце замежных спраў.
    З 1862 па 1865 гг. быў сакратаром расійскага консульства ў Дуброўніку, дзе пры дапамозе багатага архіву грунтоўна вывучыў гісторыю Дуброўніцкай рэспублікі. Вынікам гэтага вывучэння былі «Нарыс дыпламатычных зносін Расіі з Дуброўніцкай рэспублікай» (1865), артыкулы пра паўднёвасласянскія землі у «Рускім весніку», «Філалагічных запісках» і іншых часопісах (1866).
   16 лістапада 1867 г. Макушаў абараніў дысертацыю на тэму: "Даследаванні аб гістарычных помніках і бытапісьменніках Дуброўніка", дастаткова высока ацэненых крытыкамі, і стаў магістрам. Па выніках дысертацыі, у  1868 г. ён быў камандзіраваны міністэрствам народнай асветы ў Італію для навуковай працы ў бібліятэках і архівах, для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Камандзіроўка доўжылася да 1871 года. Яе мэтай быў пошук новых крыніц аб паўднёвых славянах.
      Вікенцій Васільевіч зрабіў шмат каштоўных знаходак у архівах і бібліятэках Неапалю, Венецыі, Мілана, Палерма і Анконы. Ён знайшоў і перапісаў амаль 20 тыс. дакументаў, з якіх паспеў надрукаваць невялькую частку ў 2-х тамах.Макушаў сабраў велізарны фактычны матэрыял, пераважна па гісторыі паўднёвых славян (у т. ч. па харвацкай дыяспары ў папскай Анконе) і албанцаў, невялікая частка якога надрукаваная ў «Гістарычных помніках паўднёвых славян» (1-ы т. у Варшаве, 2-й у Бялградзе).
     Калі ў сакавіке 1871 г. Вікенцій Васільевіч вярнуўся з-за мяжы, ён атрымаў кафедру ў Варшаўскім універсітэце. Абараніўшы  дысертацыю “Гістарычныя пошукі аб славянах у Албаніі”, атрымаў званне прафесара.
     З 1871-1883 гг. Макушаў - прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Упершыню ў выкладанне славістыкі ен увёў для студэнтаў практычныя заняткі. Новая методыка выкладання стварыла яму аўтарытэт сярод слухачоў. За кароткі тэрмін Вікенцій Васільевіч  выхаваў нямала вучнеў. Сярод іх – будучы прафесар Казанскага ўніверсітэта В. Качаноўскі. Макушаў кіраваў падрыхтоўкай студэнтаў, якія былі пакінуты пры універсітэце для навуковай работы. У іх ліку былі А. Маркевіч – будучы член карэспандэнт Акадэміі навук СССР, Х. Яшчуржынскі, прафесар В. Нядвецкі, А. А. Лагадоўскі.
      Вікенцій Васільевіч Макушаў - аўтар шматлікіх даследаванняў (у тым ліку "Гістарычныя разыскання аб славянах у Албаніі ў сярэднія вякі", 1871; "Балгарыя пад турэцкім валадарствам, пераважна  ў 15 і 16 ст.", 1872; "Аб проніі ў старажытнай Сербіі" , 1874), выдавец дакументаў (з італьянскіх архіваў: "Гістарычныя помнікі паўднёвых славян ...", ч. 1-2, 1874-82, і інш.). У сваіх працах Макушаў абгрунтаваў палажэнне аб тым, што заваёва Балгарыі Турцыяй спачатку мела станоўчае значэнне (спыніла ўсобіцы, ліквідавала небяспеку вугорскай  заваёвы) і што толькі ў 17 стагоддзі ў сувязі з распадам турэцкай дзяржаўнасці, пагоршылася становішча славянскага насельніцтва.
    Адметныя рысы работ Вікенція Васільевіча  - крытычная дакладнасць, яснасць, сцісласць. Яго заслугай з'яўляецца шырокае выкарыстанне ў сваіх даследаваннях каштоўных італьянскіх архіўных матэрыялаў.
      У 1878 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук па аддзяленню рускай мовы і славеснасці.
       Памёр Вікенцій Васільевіч 2 сакавіка 1883 г., у Польшчы, у г. Варшаве.
       Пералік работ В. В. Макушава

  • «Болгария в конце XII и в первой половине XIII в.» (1872)
  • «Болгария под турецким владычеством, преимущественно в XV и в XVI вв.»
  • «Из чтений о Старо-Чешской письменности. Загорельские отрывки Евангелия от Иоанна» («Славянский вестник»,1877)
  • «Из чтений о Старо-Чешской письменности. Так наз. Зеленогорская рукопись» («Славянский вестник»,1878)

Літаратура:

1.Вікенцій Васільевіч Макушаў// Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн. 1.Мінск, 1997.С. 161–162.

2.Литвинович, Е. Исследователь славянских древностей : [Викентий Васильевич Макушев, славянист] / Евгений Литвинович // Заря. – 2017. – 12 окт. (№116). – С.

Прочитано 180 раз Последнее изменение Понедельник, 23 Октябрь 2017