Blowjob
Богатство есть тоже напиток, отбивающий память: желая богатства, нельзя не забыть об истинном благе.

Николай Лесков «Аскалонский злодей»



Мікалай Арцёмавіч Засім

Zasim

Мікола Засім  –  паэт.

   Мікалай Арцёмавіч нарадзіўся 19 лістапада 1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. 
   Працаваў у памешчыкаў, на Пружанскім тартаку, лесніком пад Лыскавам. У 1924 г. ўступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, потым у кампартыю Заходняй Беларусі. Быў старшынём Шаняўскага гуртку сялянска-рабочай грамады, бібліятэкарам Таварыства беларускай школы (1925—1939). За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі Міколу Засіма, саджалі ў турму.
   Моладзь з Таварыства беларускай школы, куды ўваходзіў і Мікола, ладзіла ў Шанях і вакольных вёсках спэктаклі, на якія, паводле рапарту павятовага камэнданту паліцыі, прыходзілі рабочыя з Пружанаў. Яны ж дапамагалі ладзіць выязныя спэктаклі ў Пружанах, прывабліваючы на іх патрыятычна настроеную моладзь. 20 сакавіка 1933 г.  пружанскі павятовы стараста наогул забараніў праводзіць ня толькі таварыскія сходкі, але і сямейныя вечары без дазволу паліцыі. Усяго з 1930 па 1932 гады было пастаўлена 10 спектакляў.
   Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Мікалай Арцёмавіч Засім быў абраны старшынём Шанёўскага сельсавету.
  У Вялікую Айчынную вайну партызан у атрадзе імя Чкалава брыгады «Савецкая Беларусь», інструктар Берасцейскага абласнога антыфашысцкага камітэту. Друкаваўся ў падпольных газетах «Заря», «За Родину». У 1943 г.  быў прызначаны інструктарам Берасцейскага абласнога антыфашысцкага камітэту
   Пасля вайны працаваў загадчыкам аддзелу ў Пружанскім райвыканкаме (1944—46), у берасьцейскай абласной газэце «Заря» (1948—1951), раённай газэце «Зара над Бугам», у 1950—я быў навуковым супрацоўнікам абласнога краязнаўчага музею.
   Кіраваў абласным літаб’яднаньнем (1948—1957 гг.). Сябра Саюза пісьменнікаў з 1945 г. У 1948 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б.  Літаратурны дэбют Міколы Засіма адбыўся ў 1926 г.  на старонках віленскага  сатырычнага часопіса «Маланка» вершам «Ні кароўкі ні мандата», у якім высмейваўся пан-хітрэц, які хацеў падкупіць выбаршчыкаў, каб трапіць у польскі сейм. Друкаваўся таксама ў часопісах  «Літаратурная старонка», «Асва», газетах «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну - у падпольных газетах «Заря», «За Родину».
   Выйшлі зборнікі паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).
   Свае першыя вершы ён падпісваў псеўданімамі «Хлопец», «Агонь», «Асот», «М. Асот», «Міз». У 1933 г. ў «Родным краі» паэт ужо пад сваім прозвішчам друкаваў творы побытавай сатыры.
    Ен аўтар зборнікаў паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).
   У вершах выяўляў сацыяльныя канфлікты ў заходнебеларускай вёсцы, паказваў цяжкое жыццё сялянства, выкрываў палітыку польскіх улад. У ваенных і паваенных вершах пісаў пра веліч і цяжар партызанскай вайны ў варожым тыле, радасць мірнай працы, рост культуры і грамадзкай свядомасьці народных масаў у заходніх абласьцёх рэспублікі. На рускую мову яго творы перакладаў Аляксандар Твардоўскі.
   Мікола Засім быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, трыма мэдалямі.
   Памёр Мікалай Арцёмавіч 19 ліпеня1957 г. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце. У Шанях дзейнічае музей Міколы Засіма.   19 лістапада 2008 г. да 100-годдзя Міколы Засіма на будынку Пружанскай раённай бібліятэкі ўсталяваная мэмарыяльная дошка.
   Уладзімр Калеснік аднойчы сказаў, што гэты творца пісаў так, як жыў: “Ужо на пачатку сваёй літаратурнай дарогі Засім дайшоў да ісціны, што мастацкі твор складаецца не проста са слоў, а з жыццёвага лёсу самаго аўтара і яго чытача”. У нейкай меры па творах Міколы Арцёмавіча сапраўды можна прасачыць не толькі яго біяграфію...

Літаратура:

    Творы М.Засіма, надрукаваныя ў зборніках і часопісах

1.Засім, М. Ад шчырага сэрца : [вершы] / Мікола Засім;. Мн.
2.Засім, М. Вершы / Мікола Засім; укл. Уладзімр  Калеснік. Мн. 1973. 160 с.
3.Засім, М. Выбранае : [вершы] / Мікола Засім. Мн. 1960. 203 с.
4.Засім, М. Вершы / М. Засім // Першацвет адраджэння.  Мн. 1995. С. 434–436.
5.Засім, М. Вершы / М.Засім // Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т.2. /Укл. А. Лойка. Мн. 1993.- С.265–268.
6.Засім, М. Вершы / М.Засім // Полымя. 2007. №5. С. 95–97.
7.Засім, М. Вершы / М.Засім // Роднае слова. 2003. №10. С.26–28.

    Аб жыцці і творчасці паэта

  1. Аношкін, І. Паэт з Шанёў / Іван Аношкін // Заря. 29 янв.
  2. Барысюк, У. Яго шляхі – у ягоных творах / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 1998. 21 ліст.
  3. Верин, И. Светлому человеку – светлая память / Илья Верин // Брестский вестник.  20 нояб.
  4. Гарай,А. Живёт во мне та первая встреча / Анатолий Гарай // Заря. 1998. 19 нояб.
  5. Гарай, А. Ралля, узараная вершам / Анатоль Гарай // Беларуская думка. 2005. №9. С. 184–187.
  6. Гардзіцкі, А. Узаемная любоў // Гардзіцкі, А. Сустрэчы / А. Г. Мн. 1972. С. 65–68.
  7. Гармель, А. “Быў заўсёды я з народам…” / Алена Гармель // Заря. – 2008. 18 нояб.
  8. Калеснік, У Мікола Засім // Калеснік, У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982.- С. 205–238
  9. Калеснік, У. Урокі Засіма // Калеснік, У. Зорны спеў. Мн. 1975. С. 330–341.
  10. .Камейша, К. Мікола Засім (1908-1957) / Казімір Камейша // Полымя.- 2007. №5. С. 91–94.
  11. Каско, А. “З-пад Пружаны, з вёскі Шэні...” / Алесь Каско // Брестский курьер. 2003. 27 нояб.
  12. Колесник, В. Корни и крылья / В.Колесник // Заря. 1988. 18 нояб.
  13. Колесник, В. Самородок / В.Колесник // Заря. 1968. 20 нояб.
  14. Крэйдзіч, А. Паэт вёскі і поля / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2003. 20 нояб.
  15. Крэйдзіч, А. У гонар паэта-земляка / Анатоль Крэйдзіч, Галіна Снітко // Заря.  2008. 28 авг.
  16. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына / В. Я.Ляшук, Г. М. Снітко. Мн. 2008. С.207–209, 226–227.
  17. Мікуліч, М. “Паэт сапраўдны - гэта воін...”: Творчасць Міколы Засіма давераснёўскага перыяду / Мікола Мікуліч // Роднае слова.№10. С. 24–26.
  18. Тураў, У. “З прывітаннем – М. Засім...” / Уладзімір Тураў // Заря. 2007. 17 нояб.
  19. Хазан, И. Из глубины народных криниц / И. Хазан
  20. Філатаў, Л. “Напаказ расхрыстаны паэт-партызан” / Леанід Філатаў // Народная трыбуна.6 ліст.



 Бібліяграфічны дапаможник


 Агляд

 

Прочитано 734 раз Последнее изменение Четверг, 13 Июль 2017