...Очередь - это когда через весь магазин тянется колбаса из людей, чтобы купить кусок колбасы из коров....

Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Время всегда хорошее»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

ЛАРЫСА ДЗМІТРЫЕЎНА ГЛАЗЫРЫНА

  ЛАРЫСА ДЗМІТРЫЕЎНА ГЛАЗЫРЫНА

вучоны ў галіне педагогікі, аўтар падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў

і педагогаў дашкольных устаноў,

акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы

       Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна - прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, вучоны ў галіне педагогікі, аўтар падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы.
       Нарадзілася Ларыса Дзмітрыеўна 1 лютага 1942 г. ў Брэсце ў сям'і служачага.  У 1963 г. скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці "Фізічная культура і спорт”. З 1963 па 1969 гг. працавала настаўнікам у школе № 11 г. Мінска. З 1969 па 1976 гг. – у  Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага. У 1976 г. Глазырына абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме выхавання грамадскай актыўнасці малодшых школьнікаў.
       З 1976 па 1996 гг. Ларыса Дзмітрыеўна працавала ў БДУФК дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.
       У 1992 г. яна абараніла доктарскую дысертацыю па тэме: “Навукова-метадычныя асновы рэалізацыі аздараўленчага, выхаваўчага і адукацыйнага напрамкаў праграмы фізічнага выхавання дашкольнікаў”.
       З 1997 г. Глазырына працуе ў Вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, а затым у БДПУ. У 2000 - 2001 гг. скончыла двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры пры Польскім інстытуце ў Мінску.
       Ларыса Дзмітрыеўна з'яўляецца Акадэмікам Міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы, сапраўдным членам Беларускай Акадэміі экалагічнай антрапалогіі, членам таварыства “Веды”, кансультантам і членам рэдакцыйнай калегіі “Весці” (Полацкі дзяржаўны універсітэт), часопіса “Пралеска”. Член Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДПУ.
       Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай міжнароднай акадэміі навук Вышэйшай школы, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, знакам “Выдатнік фізічнай культуры і спорту”, медалямі лаўрэата 2-га ўсесаюзнага фестывалю народнай творчасці, лаўрэата Усесаюзнага агляду самаробнай мастацкай творчасці. Знакам ВЦСПС за “Дасягненні ў самадзейным мастацтве”, “За актыўную працу”  у педагагічным грамадстве БССР.
       У цяперашні час Глазырына прафесар кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі. Ларыса Дзмітрыеўна аўтар звыш 350 навукова-метадычных работ, даследуе тэорыю і методыку фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту
       Яе навуковыя інтарэсы: міжкультурная камунікацыя, педагогіка і яе вобласці, фізічная культура і спорт, мастацтва і інш.

Літаратура:

Навуковыя працы і  асноўныя публікацыі  Л. Д. Глазырынай

1.Глазырина, Л. Д. На пути к физическому совершенству : метод. пособие / Л. Д. Глазырина. Минск, 1987.

2.Глазырина, Л. Д. Занятия по физической культуре в средней группе дошкольного учреждения с применением нетрадиционных методов обучения и воспитания : метод. рекомендации / Л. Д. Глазырина. Минск, 1996.

3.Глазырина, Л. Д. Физическая культура – дошкольникам. Младший возраст : пособие для педагогов дошк. учерждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999.

4.Глазырина, Л. Д. Физическая культура – дошкольникам. Средний возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999.

5.Глазырина, Л. Д. Физическая культура – дошкольникам. Старший возраст : пособие для педагогов дошк. учреждений / Л. Д. Глазырина. Москва, 1999.

6.Глазырина, Л. Д. Физическая культура – дошкольникам : программа и програм. требования : пособие для педагогов дошк. учрежденийЛ. Д. Глазырина. Москва, 1999.

7.Глазырина, Л. Д. Конспекты уроков по физической культуре в 1 классе : учеб. - метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик.  Москва, 2004.

8.Глазырина, Л. Д. Физическая культура в 1 классе : учеб.-метод. пособие для учителей нач. кл. общеобразоват. учреждений Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик.  Минск, 2004.

9.Глазырина, Л. Д. Дошкольное воспитание: справочн. и метод. материалы по физическому, нравственному и экономическому воспитанию детей / Л. Д. Глазырина, Н. В. Зайцев, Л. М. Подолинская. 2-е изд. Мозырь, 2007.

10.Глазырина, Л. Д. Физическая культура и здоровье в 3 классе : пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с белорус. и рус. яз. обучения / Л. Д. Глазырина, Т. А. Лопатик.  2-е изд. Минск,2007.

11.Глазырина, Л. Д. Физкультурные занятия в группе «Малыши» : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / Л. Д. Глазырина. Минск, 2009.

12.Глазырина, Л. Д. Физическое воспитание и развитие ребенка: учеб.- метод. пособие / Л. Д. Глазырина. Минск, 2009.

13.Русско-белорусский словарь по физической культуре и спорту. Минск, 2013. (в соавт.)

14.Оценивание учебных достижений учащихся и студентов. Минск, оавт.)

Аб жыцці і дзейнасці Л. Д. Глазырынай

1.Глазырина Лариса Дмитриевна// Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т.3. С. 45.

2.Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т.5. С. 285.

3.Глазырина, Л. Мой путь в педагогике: от практики к науке / Л. Д. Глазырина. Минск, 2015.

Прочитано 996 раз Последнее изменение Понедельник, 06 Март 2017