Blowjob
Узнав, чего хочет человек, ты узнаешь человека.

Стивен Кинг «Зеленая миля»



ВАЛЕРЫЙ ГЕОРГІЕВІЧ КЯСКЕВІЧ

  Кяскевіч Валерый Георгіевіч – беларускі архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі міжнароднага конкурса ЮНЕСКА
і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё – заўтра» (1984).
Валерый Георгіевіч нарадзіўся 19 жніўня 1951 г. у г. Брэсце. У 1973 г. скончыў Брэсцкі інженерна-будаўнічы факультэт. З 1974 г. па 1986 г. працаваў у інстытуце “Брэстграмадзянпраект”. З 1986 г. галоўны архітэктар праекта.  У 1984 г.  стаў лаўратам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
З 1994 г. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1997 г. Валерый Георгіевіч  галоўны архітэктар праектаў у інстытуце “Брэстпраект”.
Асноўныя работы Кяскевіча у г. Брэсце: комплекс гаражоў аблвыканкама (1978), будынак выдавецтва газеты “Зара” (1982), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), аэравакзал (1986), гандлёвы цэнтр “Кантыненталь” (1997), комплекс жылых 5-ці павярховых дамоў па вул. Фруктовая (2000), гандлёва-забаўляльны цэнтр па вул. 28 ліпеня (2001), спартыўны комплекс “Вікторыя” (2005), Цэнтр вяслярных відаў спорту (2007), будынак сярдняй школы №1 (2011)  і інш.
Валерый Георгіевіч  Кяскевіч - лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў.  На 11-м Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор года праца "Універсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце" была прызнана лепшым праектам года. Праект рэканструкцыі Брэсцкага тэатра лялек атрымаў высокую ацэнку міжнароднага журы 14-га Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных праектаў 2008 - 2009 гадоў. Яго аўтар - Валерый Кяскевіч - быў удастоены медаля і дыплома першай ступені ў намінацыі «Рэканструкцыя».
Валерый Георгіевіч  Кяскевіч узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне" па выніках 2006 года.
Валерый Георгіевіч  жыве і працуе у Брэсце.

 

Літаратура:

 1.Кескевич Валерий Георгиевич  //  Республика Беларусь : энциклопедия : 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 29.

 2. Кескевич Валерий Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн.1. Брестская область. Минск, 2009. С. 453454.

 3. Кяскевіч Валерый Георгіевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2013. Т. 4. С. 655

 

Прочитано 2533 раз Последнее изменение Четверг, 30 Июнь 2016