Перемены — лучшая приправа к жизни.

Кристофер Ишервуд «Фиалка Пратера»



ВІКТАР МІКАЛАЕВІЧ НАВУМЧЫК

  Віктар Мікалаевіч Навумчык — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1995), прафесар (1999).
Нарадзіўся Віктар Мікалаевіч 11 жніўня 1946 г. у  г. Брэсце.
У 1968 г. з адзнакай “выдатна” скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці “Аўтаматыка і тэлемеханікі на чыгуначным транспарце”.
У 1973 г. з адзнакай “выдатна” скончыў фізічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.
Пасля заканчэння ў 1973—99 гг.  працаваў у БДУ, а з 2000 загадчык кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Беларускага ўніверсітэта культуры.
Віктар Мікалаевіч - прафесар кафедры агульнай і прафесійнай педагогікі УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (НАТА), доктар педагагічных навук, прафесар.
Ён аўтар звыш 200 навуковых публікацый, аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 16 кніг. Узнагароджаны знакамі “Вынаходнік СССР”, “Выдатнік асветы”.
Віктар Мікалаевіч даследуе праблемы педагагічнай эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навучальных установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Ён мае навуковыя працы па праблемах педагогікі, методыкі выкладання фізікі, педагагічнай эрганомікі, педагагічнай этыкі, навучальнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, генезісу творчасці і методыкі развіцця творчых здольнасцяў чалавека, выхавання «цяжкіх» падлеткаў, фарміравання асобы праз сацыяльна-культурную дзейнасць і інш.
Педагагічнае крэда Віктара Мікалаевіча - сапраўднае выхаванне магчыма толькі негвалтоўным шляхам.

 

Літаратура:

 1.Наумчик Виктор Николаевич// Республика Беларусь : энциклопедия : 7 т.]. . С. 352.
2.Навумчык Віктар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя :у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 112.

Прочитано 2301 раз Последнее изменение Четверг, 30 Июнь 2016