Счастье не ищут, как золото или выигрыш. Его создают сами, те, у кого хватает сил, знания и любви.

Иван Ефремов «Лезвие бритвы»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько

Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько — беларускі паэт, мастак.

         Нарадзіўся Канстанцін Фёдаравіч 17 лютага 1941 г.  ў вёсцы Пугачова (зараз раён Брэста) у рабоча-сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу №4 г. Працаваў на новабудоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы Жмінько працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам і вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1967 г. Потым быў накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. Выйшаў на пенсію ў званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Канстанцін Фёдаравіч  - сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 г.
       Асобныя творы Жмінько друкаваліся ў перыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Брэстчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Канстанцін Фёдаравіч выдаў тры зборнікі «Між вамі...» (1999), «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой» (2008).
       Сціплы і самакрытычны, ён адважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку «Між вамі...» толькі ў 1999 г. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека.
       Невялічкі томік паэзіі “Кастусь казаў...” (2008)  прадстаўляе сабой збор афарызмаў, меркаванняў і разваг, дзе сабраны роздумы аўтара на розныя тэмы – жыццёвыя, філасофскія, палітычныя, а таксама кароценькія вершыкі, выслоўі, пародыі, гумарынкі, дасціпныя куплеты.
       Хараство прыроды заўсёды вабіла зрок паэта, лашчыла яго слых. Не кожны здольны заўважыць, як галінка ўсміхаецца ад пяшчоты сонейка, усхліпвае пад восеньскім дожджыкам, адчуваць як яна “затрапеча ад буры”, “зальецца крывёю” ад балючай раны і застыне-засохне без роднай зямлі”. Зачараваны зямною прыгажосцю, паэт выказвае думку аб жыццядайнай сіле роднай зямлі. Паэзія Жмінько – яркі доказ таго, што ў любых абставінах можна не страціць шчырасць, сумленнасць, непадкупнасць, уменне бычыць свет далёка і ўсёахопна. Немала твораў паэта было прысвесчана  маці. Яна ніколі не была абыякавай да клопатаў свайго сына, разам з ім яна жыла і пакутавала, шукала адказы на пытанні, што хвалявалі яе дзіця. На ўсім жыццёвым шляху Кастуся Жмінько сагравалі матуліны вочы. Праз іх позірк, пяшчотны, уважлівы, а часам і асуджальны, крытычны вывераў ён свае жыццё. 
       Глыбінныя вытокі паэзіі Кастуся Жмінько неабходна шукаць не только ў ярка выяўленай індывідуальнасці паэта, але і ў знаёмстсвах, сустрэчах з цікавымі, неардынарнымі асобамі, самаахвярнымі інтэлегентнымі людзьмі, што сутстракаліся на жыццёвым шляху паэта. Сярод такіх былі Міхась Рудкоўскі і Уладзімір Калеснік.
       Узнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, яго імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР.
       Лаўрэат мядовай літаратурнай прэміі ад Міколы Папекі (вядро мёду) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой».
       У вольным часе маляваў пейзажы. Канстанцін Фёдаравіч  быў таленавітым творцам, выдатным майстарам сваёй справы, шчырым, добрасардэчным чалавекам.
       Памёр Кастусь Жмінько 11 красавіка 2015 г. ў Брэсце.

Літаратура:

 

Творы К. Жмінько

1.Жмінько, К. Між вамі : вершы / Кастусь Жмінько. Брэст, 1999. 71 с.

2.Жмінько, К. Час палыноў і ранетаў : вершы і пераклады / Кастусь Жмінько. Брэст, 2011. 138 с.

3.Жмінько, К. Былыя. Ісціна. Паляванне зграі. “На беразе, дзе ніцая вярба…” : [вершы] / Кастусь Жмінько // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абл. Саюза бел. пісьменнікаў, №1, 2008. Мінск,

4.Жмінько, К.  Двое і восень. Пакаянная сустрэча. Дзве песні. Восеньскае. Аднагодкам. Смерць ваўка. “А вы ўсе тыя, тыя, тыя…”,  Вянок маме.  : [вершы] / Кастусь Жмінько // Жырандоля-2 : літ. альманах Брэсцкага абл. Саюза бел. пісьменнікаў. Мінск, 9.

5.Жмінько, К.  Сабе да іншым : [афарызмы] / Кастусь Жмінько // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абл. Саюза бел. пісьменнікаў, №4, 2012. Брэст,  2012.

6.Жмінько, К.  Край. “Карабель Не знае хваляў роўных…”, Бяздомны. Пянёк. “Шукаю словы дзеду і матулі…”, “Не пападае ў колер фарба…” : [вершы]  / Кастусь Жмінько // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абл. Саюза бел. пісьменнікаў, №5, 2013. Брэст,  2013.

7.Жмінько, К. Скерца душы :  “У велічным звоне – трывога...”,  “Багацце Млечны Шлях…”, Скерца. Плынь жыцця. Ісціна. На магіле маці. “Да адчаю ад тугі…”, “Лістападу кажу: нам па сорак?...”, “Спахмурнела і заімжыла…” : [вершы] / Кастусь Жмінько // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны : літ.-маст. выд. Сер. “Берасцейскае вогнішча”. Брэст. 1999. С. 65–71.

8.Жмінько. К. Чарнобыльска мяжа. Працяг. Твая душа. : [вершы] / Кастусь Жмінько // Заря. 2001. 17 февр.

9.Жмінько, К.  Не кліч : [верш] / Кастусь Жмінько // Заря. 1998. 4 авг.

Аб жыцці і творчасці паэта

1.Кастусь Жмінько // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст,

2.Валасюк, Л.  Сапраўдны палкоўнік / Лявон Валасюк. // Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды берасцейшчыны . Брэст. 2014. С. 226 – 227.

3.Борсук, Н. “Добра мне між вамі…” : Кастусю Жмінько – 60 / Ніна Борсук // Заря. 2001. 17 февр.

4.Філатаў. А. “Добра мне між вамі, людзі…” : 17 лютага споўнілася 70 гадоў берасцескаму пісьменніку Кастусю Жмінько / Аляксей Філатаў // Народная трыбуна. 2011. 19 лютага. С. 11.

5.Рудкоўская, І. Прыстанішча тонкай душі : “Час палыноў і ранетаў” – новы збонік вершаў вядомага берасцейскага паэта Кастуся Жмінько / Ірына Рудкоўская // Народная трыбуна. 2011. 6 жніўн. С. 11.

Прочитано 2013 раз Последнее изменение Суббота, 26 Март 2016