Никогда не сдавайся, слышишь, никогда! Даже если все обстоятельства, весь мир против тебя! Никогда не сдавайся!

Дарья Донцова «Букет прекрасных дам»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Тышко Леанід Барысавіч

   ЛЕАНІД БАРЫСАВІЧ ТЫШКО - артыст эстрады, народны артыст Беларусі, адзін  са стваральнікаў ВІА «Песняры».
     Леанід Барысавіч Тышко — савецкі беларускі музыкант. Заслужаны артыст БССР, удзельнік легендарнага ансамбля "Песняры".
   Леанід Барысавіч нарадзіўся 9 лістапада 1945 г.  у г. Брэсце. Выпускнік Брэсцкага музычнага вучылішча 1964 г. па класу домры. У тым жа годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў войска, служыў у адной частцы з Уладзімірам Мулявіным. Менавіта там ён і пазнаёміўся з будучым кіраўніком легендарнага ансамбля.
   Тышко быў адным з заснавальнікаў калектыву "Песняры" (першапачатковая назва «Лявоны»).
   Леанід Барысавіч Тышко працаваў у ансамблі з 1968 па 1981 гг. Ен граў на бас-гітары, выконваў басовыя вакальныя партыі (на падпеўках), пісаў вершы. Таксама ён выступіў аўтарам слоў некалькіх “песняроўскіх” песень. У 1970 г.  ён і Уладзіслаў Місевіч прапанавалі Уладзіміру Мулявину новую назву ВІА - «Песняры».
   Тышко зняўся ў двух мастацкіх фільмах: «Гэтая вясёлая планета» (1973 г.) - удзельнік ВІА "Песняры" і  «Ясь і Яніна» (1974 г.) - студэнт, удзельнік ВІА "Песняры".
    У 1979 г. атрымаў званне — Заслужаны артыст БССР.
  У сакавіку 1981 г., пасля невялікіх гастроляў па Лацінскай Амерыцы і непаразуменняў, якія  ўзніклі там, ён добраахвотна вырашыў пакінуў ансамбль. Вясною 1982 г. Тышко стаў другім музыкантам з «залатога складу», хто пакінуў групу на грэбні яе поспеху.
   Разам з малодшым братам Эдуардам Леанід граў у рэстаранах «Юбілейны» і «Каменная кветка» г. Мінска, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
   У 1991 г. з другой жонкай з'ехаў на пастаяннае жыхарства ў Ізраіль і быў пазбаўлены беларускага грамадзянства.
   У 1998 г. зноў наведаў Беларусь і, зняўшы з сябе «зарок маўчання», зняўся на мінскім ТБ і даў інтэрв'ю газеце.
  У 2001 г. Леанід Барысавіч прыехаў на святкаванне 30-га Юбілею ансамбля, але, пераканаўшыся ў бязладнасці ў плане арганізацыі гэтага мерапрыемства, ён пагасціў некалькі дзён у Мінску і  з'ехаў.
  У 2005 г.  выйшаў дакументальны фільм «Песняры». Зроблена ў СССР Уладзімірам Мулявіным » з кадрамі яго цікавых успамінаў.
   Прапанову Леаніда Барткевіча прыняць удзел у аднаўленні «Песняроў» Тышко адхіліў.
  У 2009 г. па запрашэнню Уладзіслава Місевіча Леанід выступіў з ансамблем «Беларускія песняры» ў Палацы Рэспублікі, прыняў удзел у юбілейным канцэрце на фестывалі «Залаты шлягер» у Магілёве.
    У цяперашні час Леанід Барысавіч Тышко пражывае ў Ізраілі ў г. Хайфа з жонкай і сынам. Ён піша вершы і застаецца такім жа сціплым і засяроджаным чалавекам, якім быў і раней.

 

 Літаратура:

1.Тышко Леонид Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1, кн. 2. Брестская область. Минск, 2009. С. 420.

2.Загародні,  Г. М. Тышко Леанід Барысавіч / Г. М. Загародні // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т.С. 87.   

Прочитано 1795 раз