Если вы хотите всегда быть в хорошем настроении, научитесь радоваться мелочам, скажем, зарплате. Мелочь, а приятно.

Михаил Задорнов



Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч

МІКАЛАЙ АЛЯКСЕЕВІЧ АЎЧЫННІКАЎ - мастак, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
      Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч - адзін з заснавальнікаў Брэсцкага філіяла Саюза мастакоў БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У прафесійнае мастацтва прыйшоў з самадзейнасці. Працаваў у станковым жывапісе. З 1960 г. у Беларускім саюзе мастакоў.
  Нарадзіўся Мікалай Аляксеевіч 16 лістапада 1905 г. ў г. Карачаева Бранскай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Ён рана пазбавіўся бацькі, вымушаны быў з дзяцінства зарабляць кавалак хлеба, каб хоць неяк дапамагчы сям'і - спачатку ў сталовай, потым у прамкааперацыі то грузчыкам, то проста рознарабочым.
  У 1937 г. яму ўдалося ўладкавацца ў арцель "Культура", там ён дапамагаў у мастацкіх майстэрнях. У маладога чалавека заўважылі талент і адправілі вучыцца на курсы па выяўленчаму мастацтву ў Маскву пры Усесаюзным Доме Народнай творчасці імя. Н.К. Крупскай.
  Ужо ў 1940 г. Аўчыннікаў, як малады мастак, упершыню ўдзельнічае ў абласной выставе прафесійнай і народнай творчасці ў г. Арле.
  Пачалася Вялікая Айчынная вайна  і Мікалай Аляксеевіч з першых дзён быў накіраваны ў Чырвоную Армію, ў Еланскія лагеры Уральскай ваеннай акругі. Працаваў старшым мастаком гарнізоннага клуба, маляваў патрыятычныя стэнды і плакаты.
  У 1944 г. адбылася 5-я акруговая выстава Чырвонаармейскай творчасці Уральскай ваеннай акругі ў г. Свярдлоўску. Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў прымаў удзел у выставе, дзе прадставіў серыю прац «Урал ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».
   Пасля дэмабілізацыі з радоў Савецкай Арміі, ў 1945 г. Аўчыннікаў пераязджае ў Брэст.
 Пры Абласным Доме народнай творчасці яму ўдалося сабраць брыгаду мастакоў. Спачатку брыгада была нешматлікая, але паступова ўключаліся новыя кадры, і брыгада расла. Перад мастакамі ставіліся задачы ў першую чаргу - творчай актыўнасці і павышэння прафесійнага майстэрства.
   У 1948 г. Расійскі Дом народнай творчасці набывае яго карціну з маскоўскай выставы «З зямлянак у новыя дамы».
  У 1949 г. Мікалая Аляксеевіча, як актыўнага грамадскага дзеяча выбіраюць кіраўніком Брэсцкага філіяла мастакоў БССР.
  У 1955 г. праводзіліся дні Беларускай культуры ў Маскве. Мікалая Аляксеевіча ўзнагароджваюць Граматай Вярхоўнага Савета БССР за папулярызацыю беларускага мастацтва.
  Ужо ў лістападзе 1959 г. была арганізавана яго персанальная выстава, на якой мастак прадставіў больш за 100 прац.
  У 1960 г. Аўчыннікаў становіцца членам Саюза Мастакоў БССР. Ён шмат працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта. Толькі з 1940 па 1974 гг. ён прыняў удзел у 48 выставах, выступаў з паказам работ перад жыхарамі Расіі, Беларусі і Польшчы.
  Творы Мікалая Аляксеевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў і  ў прыватных калекцыях.

 Літаратура:
       Николай Овчинников // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн.2.Мінск, 2001.С. 649.

Прочитано 2294 раз Последнее изменение Пятница, 11 Декабрь 2015