...жизнь - это не более чем сцена, на которой мы вольны валять дурака до тех пор, пока нас устраивает эта роль.

«Клуб самоубийц. Черная стрела» Роберт Льюис Стивенсон



Аляксандра Паўлаўна Асторына

Асторына Аляксандра Паўлаўна - актрыса, рэжысёр, заслужаная артыстка Беларускай ССР.
     Нарадзілася Аляксандра Паўлаўна 28 лістапада 1900 г. у г. Чэлябінску, у дваранскай сям’і.
   У 1917 г. Асторына скончыла музычнае вучылішча Рускага музычнага таварыства.
   На сцэне яна дэбютавала ў 1918 г., у г. Самара. Затым Аляксандра Паўлаўна  працавала ў тэатрах Масквы, Разані, Арэнбурга, Арла, Кастрамы, Ліпецка.
   У 1936 - 1940 гг. Аляксандра Паўлаўна - артыстка Варонежскага Маладзёжнага тэатра, дзе яна іграла ролі Кабаніхі (“Навальніца” Аляксандр Астроўскі), Хлястова (“Гора ад розуму” Аляксандр Грыбаедаў) і іншыя.
  З 1949 - 1973 гг.  працавала ў Брэсцкім драматычным тэатры. Сярод яе роляў: Акуліна, Манефа (“Жаніцьба Бальзамiнова”, “На ўсякага мудраца даволі прастаты” Аляксандр Астроўскі), Мярчуткіна (“Юбілей” Антон Чэхаў), баба Вера (“Адна” Самуіл Алешын), Альжбета (“Кветка папаратніка”  І. Козела), Маці (“Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвіча) і іншыя.
   Аляксандра Паўлаўна - характарная актрыса, майстар сцэнічнай дэталі, гратэску і эпізоду.
   Як рэжысёр яна паставіла спектаклі: “Тры сястры” Антон Чэхаў (1956), “Позняе каханне” Аляксандр Астроўскі (1963).
   У 1957 г. Аляксандра Паўлаўна атрымала званне Заслужанай актрысы БССР.
   Асторына з'яўлялася адным з арганізатараў Брэсцкага тэатра лялек, на сцэне якога яна таксама ажыццявіла шэраг пастановак: "Іван - сялянскі сын", Б. Сударушкіна (1963), "Балабушка" ("Калабок") і "Рэпка" Г. Ландау (1964), “Сакрэтны пакет” В. Паўлава і інш.
   Памерла Аляксандра Паўлаўна 15 ліпеня 1982 г. у г. Брэсце.
  У “Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва” ў г. Мінску захоўваюцца дакументы творчай дзейнасці Асторынай: афішы і праграмы спектакляў з яе ўдзелам; фатаграфіі актрысы ў ролях і сцэнах са спектакляў, якія яна іграла ў Разанскім савецкім тэатры, Маскоўскім тэатры драмы і камедыі, Кастрамскім гарадскім тэатры, Варонежскім абласным маладзёжным тэатры, у Брэсцкім драмтэатры, а таксама рукапісы Аляксандры Паўлаўны: артыкулы, рэцэнзіі, лекцыя-канцэрт, нататкі і лісты, асабістыя дакументы, дакументы творчай, службовай і грамадскай дзейнасці актрысы.

Літаратура:

  1. Асторина Александра Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1, кн. 1. Брестская область. Минск, 2009. С. 28.
  2. Асторина Александра Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С.154.
  3. Асторына Аляксандра Паўлаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя :  Мінск, 2010. Т. 1. С. 295.
  4. Асторына Аляксандра Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 47.
Прочитано 4440 раз Последнее изменение Пятница, 11 Декабрь 2015

Сейчас один гость и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.