...жизнь — не пьеса, жизнь — импровизация.

Джон Ирвинг «Покуда я тебя не обрету»



СТАНІСЛАЎ ІВАНАВІЧ ЯВОРСКІ

СТАНІСЛАЎ ІВАНАВІЧ ЯВОРСКІ,
акцёр, заслужаны артыст Беларусі
 

    Яворскі Станіслаў Іванавіч – выдатны беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
    Нарадзіўся Станіслаў Іванавіч  16 красавіка 1915 г. у горадзе Брэсце.
    Пасля заканчэння ў 1938 г. студыі БДТ-1 працаваў у гэтым тэатры.
    З 1939 г. працаваў у Заслаўскім калгасна-саўгасным,  з 1939 па 1941 гг. у Пінскім, з 1954 па 1985 гг. у Магілёўскім абласных тэтрах драмы.
    Станіслаў Яворскі акцёр характарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэнічная выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата.
    Сярод роляў можна вызначыць наступныя:
    у Заслаўскім тэатры – Маргун, Шмігельскі (“Партызаны” Кандрата Крапівы);
    у Пінскім тэтры – Левановіч і Нічыпар, Здаравеня  (“Хто смяецца апошнім”, “Пяюць жаваранкі” Кандрата Крапівы), Быкоўскі (“Паўлінка” Янкі Купалы), Калібераў (“Выбачайце, калі ласка!” Андрэя Макаёнка), Суддзя (“Несцерка” Віталя Вольскага), фон Кубэ (“Гэта было ў Мінску” Алеся Кучара), патэр Сарыні (“Іспанцы” Міхаіла Лермантава), Карандышаў (“Беспрыданіца” Аляксея Астроўскага), Лешч (“Апошнія” Максіма Горкага), Аркадзь (“Платон Крэчат” Аляксандра Карнейчука);
    у Магілёўскім тэатры – Глуздакоў (“Лявоніха на арбіце” Андрэя Макаёнка), Мякішаў (“Пад адкрытым небам” Аркадзя Маўзона), Мікалай ІІ, Мікіта Сямёнавіч (“Галоўная стаўка”, “Даруй мне” Кастуся Губарэвіча), Дульскі (“Мараль пані Дульскай” Габрыэлі Запольскай), клоун Бом “Інтэрвью ў Буэнас-Айрэсе”  і інш.
    Памёр 5 лютага  1988 года.

 Літаратура:

    1.
Яворский Станислав Иванавич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн. 2. Брестская область. Минск, С. 480.
    2. Яворский С
танислав Иванавич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 704.
    3.Раеўскі, А. П. Яворскі Станіслаў Іванавіч / А. П. Раеўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18. С. 228.
    4.Яворскі Станіслаў Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.].  Т. ХІ. Дадатак.  Мінск, 1974. С. 521–522.
    5.Яворскі Станіслаў Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. Т. 5. Мінск, 1987. С. 676.

Прочитано 4038 раз Последнее изменение Четверг, 12 Ноябрь 2015