Blowjob
Каждый человек на земле, чем бы он ни занимался, играет главную роль в истории мира. И обычно даже не знает об этом.

Пауло Коэльо «Алхимик»



Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк

 Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк паэтэса, перакладчыца, драматург, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008)
Дудюк Зинаида Иосифовна    Нарадзілася Зінаіда Іосіфаўна 29 сакавіка 1950 г. у в. Слабодка Браслаўскага раёна  у краі блакітных азёр – на Браслаўшчыне. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і Украіне, . У 1959 г. бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў Белаазёрску, дзе ў 1966 г. закончыла сярэднюю школу. 
    Яе літарурным дэбютам сталі вершы, надрукаваныя ў красавіку 1967 г. ў Бярозаўскай раённай газеце, якая тады насіла назву “Маяк коммунизма”, рэдактар якой чула і зацікаўлена ставіўся да паэтычных спроб маладога таленту. У тым жа годзе яна стала членам літ-аб’яднання “Крыніца”, дзе пазнаёмілася з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі Алесем Разанавым, Раісай Баравіковай, Нінай Мацяш.    Практычна з гэтага часу і звязала сваё жыццё з літаратурай, але ёй давялося працаваць тынкоўшчыцай на будоўлі, інжынерам у праектным інстытуце і на вытворчасці (пасля заканчэння вячэрняга факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута) ў горадзе Брэсце, куды на пастаяннае месца жыхарства пераехала ў 1968 г.
    З 1974 г. выступае ў абласным і рэспубліканскім друку.
    У 1983 г. выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдала зборнік Зінаіды Дудзюк “Праводзіны птушак”.  Яе паэтычны дар здзіўляе і захапляе нас, бо таленту знанай берасцейскай паэтэсе не займаць. У гэтым упэўніваешся адразу і назаўсёды. Першы зборнік “Праводзіны птушак”, які выйшаў ў 1983 г. адразу засведчыў яркасць і самадастатковасць паэтычнага дара аўтара. Менавіта з той пары творчая дзейнасць стала для яе сэнсам жыцця, і ў гэтай справе яна знайшла сябе, свой мастацкі стыль.
    Вершы маладой паэтэсы ўсё часцей і часцей сталі з’яўляцца ў перыядычных выданнях – у раённай і абласной газеце “Заря”, у “Чырвонай змене”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Работніца і сялянка”, былі надрукаваны ў калектыўным зборніку “Паэзія-77”.Знакавым, як цяпер кажуць, для яе стаў 1986 год, у якім пабачыў свет яе першы самастойны зборнік вершаў “Праводзіны птушак” і ў якім яна стала членам Саюза пісьменнікаў. Затым былі зборнікі вершаў “Абрысы лета”, “Так і не”, “Табе”, вершы з якіх у розныя гады друкаваліся на старонках “Маяка”.
    У 1993 г. Дудзюк скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве.
    Пасля вяртання ў Брэст працавала на журналістскай пасадзе ў абласной газеце “Народная трыбуна” і загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.
    Зінаіда Іосіфаўна піша не толькі вершы, але і з’яўляецца аўтарам шэрагу раманаў і драматычных твораў, у тым ліку п’ес-казак для дзяцей, некалькіх кніг дакументальных нарысаў, займаецца перакладамі. Гэтым самым яна робіць важкі крок да ўзбагачэння і пашырэння жанравых абсягаў у сваёй літаратурнай дзейнасці.    
    У 1997 г. выйшла яе кніга прозы "Палоннікі жыцця", у якой пісьменніца хацела данесці да чытачоў душэўны стан сучасніка, адкрыць драматызм яго лёсу. У рамане "Кола Сварога" (2006) 3інаіда Дудзюк упершыню ў беларускай літаратуры зрабіла спробу аднавіць цэласную сістэму светабудовы, якою яе ўяўлялі нашы далёкія продкі. На аснове ўспамінаў, якія пакінулі нам старажытныя гісторыкі, пісьменніца стварыла аповесць-хранограф "Славянскія князі" (2005). Пра жыццё славянскіх плямёнаў на Балканах - яе раман "Велясіты" (2005). у аснове якога супрацьстаянне славян і Візантыі. Значным дасягненнем беларускай літаратуры стаў гістарычны раман "Год 1812" (2004, часопісны варыянт "Архірэевы скарбы"). У ім раскрываецца адна з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Твор прасякнуты гуманістычным пафасам, непрыняццем вайны.
    Работа ў тэатры падштурхнула Зінаіду Іосіфаўну да напісання драматычных твораў, у выніку чаго з’явіліся зборнікі п’ес “Чароўнае слова” і “Зачараванасць тэатрам”. Некаторыя з п’ес ставіліся на радыё (“Дудка-самагудка”), у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі (“Сінязорка”), у Мінскім абласным тэатры (“Лятавіцы”), самадзейнымі тэатрамі і студыямі. Між іншым, п’еса “Сінязорка” у 2004 г. была ўключана ў падручнік “Беларуская літаратура” для вучняў 7-га класа сярэдняй школы. 3інаіда Іосіфаўна  таленавіты драматург. Дыпломамі і прэміямі рэспубліканскіх конкурсаў адзначаны п'есы пісьменніцы "Гадзіннік Лікбога", "Лятавіцы", "Кароль смаўжоў", кінасцэнарый "На парозе раю". Па многіх п’есах пастаўлены спектаклі ў Мінскім абласным тэтры, Брэсцкім абласным тэатры драмы і музыкі, народным тэатры студыі “Летуценнікі”, Івацэвічскім і Целяханскім народных тэтрах...
    Яна аўтар дакументальных нарысаў "Лясы і лесаводы Брэстчыны", "Людзі і гады", укладальнік кнігі "Песні Белавежы" з серыі "Беларусь літаратурная". Настаўнікам, кіраўнікам драматычных гурткоў і студый пісьменніца адрасавала свае дапаможнікі "Чароўнае слова" і "Зачараванасць тэатрам".
    Вядома 3інаіда Дудзюк і як перакладчыца. На беларускую мову яна пераклала з рускай казку П. Яршова "Канёк-Гарбунок" і з польскай камедыю Я. Ходзькі "Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман", а таксама асобныя вершы ўкраінскіх паэтаў.
    Зінаіда Дудзюк з’яўляецца лаўрэатам абласных прэмій “Берасцейская зорка-1996” і “Пісьменнік года-2004”, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008).
    Ад кнігі да кнігі Зінаіда Іосіфаўна у сваёй творчасці падымаецца на новую, больш высокую прыступку майстэрства. Яе творы вылучаюцца мудрасцю і дасціпнасцю, іх вобразныя фарбы нікога не пакінуць раўнадушнымі.
    Зінаіда Дудзюк – паэтка і перакладчыца, таленавіты празаік і драматург, творца і вельмі цікавы чалавек.
    На дасягнутым пісьменніца не збіраецца спыняцца. “Есць задумы, якія, калі пашчасціць, мару некалі здзейсніць, а працаваць я люблю”, - зазначыла яна ў сваіх аўтабіяграфічных нататках.

Творы З.І.Дудзюк
Асобныя творы З. І. Дудзюк 

  1. Дудзюк, З. Праводзіны птушак : вершы / Зінаіда Дудзюк.  Мінск,39 с.
  2. Дудзюк, З. Абрысы лета : вершы / Зінаіда Дудзюк. Мінск,95 с.
  3. Дудзюк, З. Так і не : вершы / Зінаіда Дудзюк. Мінск, 1993. 189 с.
  4. Дудзюк, З.
  5. Дудзюк, З. Табе : вершы і паэма / Зінаіда Дудзюк.  Брэст, 2000. 87 с.
  6. Дудюк, З. Люди и годы : документальный очерк. Брестский центральный универмаг / Зінаіда Дудзюк. Брест,148 с.
  7. Дудзюк, З. Чароўнае слова / Зинаида Дудюк.  Мінск, 2001. 127 с.
  8. Дудзюк, З. Шляхамі адвечнага слова / Зінаіда Дудзюк / Мастак А. Вярышка. Брэст,60 с.
  9. Дудзюк, З. Падданыя кахання : драматычная паэма, вершы / Зінаіда Дудзюк.  Мінск, 2003. 138 с.
  10. Дудзюк, З. Год 1812 : раман / Зінаіда Дудзюк. Брэст, 2004. 312 с.
  11. Дудзюк, З. Кола Сварога : аповесць-хранограф / Зінаіда Дудзюк.  Мінск, 2006. 291 с.
  12. Дудзюк, З. Зачараванасць тэатрам / Зінаіда Дудзюк. Мінск, 2005. 172 с.
  13. Дудзюк. З. Берасцейская мелодыя : п’еса ў дзве падзеі / Зінаіда Дудзюк. Брэст. 2009. 58 с.
  14. Дудзюк, З. Дарунак : вершы / Зінаіда Дудзюк.  Брэст, 2010. 112 с.
  15. Дудзюк, З. Аднарог / Зінаіда Дудзюк.  Мінск,  2010. 288 с.
  16. Дудзюк, З. Леў : гістарычны нарыс / Зінаіда Дудзюк.  Мінск, 2011. 192 с.
  17. Дудюк, З. Гонка за волком / З. И. Дудюк.  Минск, 2012. 448 с.
  18. Дудзюк, З. Канікулы на астэроідзе : п’есы-казкі / Зінаіда Дудзюк.  Мінск, 2012. 151 с.
  19. Дудзюк, З. Непамернае багацце : эсе / Зінаіда Дудзюк.  Брэст, 2012. 81с.
  20. Дудзюк, З. Выжыць на дарозе смерці : успаміны / Зінаіда Дудзюк.  Мінск, 2013. 260 с.
  21. Дудзюк, З. Вяртанне забытага міфа / З. І.  Дудзюк.  Мінск, 2013. 141 с.
  22. Дудзюк, З. Слодыч і атрута : раман / З. І. Дудзюк.  Мінск, 2013. 397 с.

Творы З. І. Дудзюк, надрукаваныя ў зборніках і часопісах 

  1. Дудюк, З. И. Зона : рассказ / Зинаида Дудюк // Нёман. 2013. №12. С. 24–28.
  2. Дудзюк, З. Аднарог: аповесць / Зінаіда Дудзюк // Маладосць. 2011. №8. С. 54–82.
  3. Дудзюк, З. Тайны маўчання і слоў : вершы / Зінаіда Дудзюк // Маладосць. 2009. №11. С. 7–9.
  4. Дудзюк, З. На пароге раю : кінааповеснь / Зінаіда Дудзюк // Вальс пад журлівымі таполямі : аповесці, апавяданні / [уклад. В.Праўдзін]. Мінск. 2008. С. 81–125.
  5. Дудзюк, З. Славянскія князі : аповесць–хроніка / З. Дудзюк // Полымя.  2005. № 10. С. 12.
  6. Дудзюк, З. Велясісты: Раман / Зінаіда Дудзюк // Маладосць.  2005. №С. 18–87; №3. С. 5–23; №4. С. 10–132.
  7. Дудзюк, З. Кола Сварога: раман – рэканструкцыя / Зінаіда Дудзюк // Полымя. 2003. №8. С. 72–149; №9. С. 59–127.
  8. Дудзюк, З. Пакаранне для Ноны: аповесць – фарс / Зінаіда Дудзюк // Маладосць.№7.  С. 80–111.
  9. Дудзюк, З. Дрыгавічы / Зінаіда Дудзюк // Маладосць.  2002. №11-12. С. 131–134.
  10. Дудзюк, З. Архірэевы скарбы : раздзелы з рамана / Зінаіда Дудзюк // Полымя. 2001. №4. С. 76–148; №5. С. 76–147.
  11. Дудзюк, З. Сонцастаянне : [вершы] / Зінаіда Дудзюк // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны. Брэст. 1999. С. 107–115.
  12. Дудзюк, З. Ворагі народа. Насланне: апавяданні / Зінаіда Дудзюк // Полымя.  №2. С. 63–65.
  13. Дудзюк, З. Заложнікі шчасця: п’еса ў дзвюх дзеях / Зінаіда Дудзюк // Беларуская драматургія. Вып.Мінск, 1997. С. 95– 132.
  14. Дудзюк, З. Рос зялёны парасон : вершы і загадкі / Зінаіда Дудзюк // Чароўная птушка.  Брэст,С. 57–69.
  15. Дудзюк, З. Сінязорка : п’еса-казка ў дзвюх дзеях / Зінаіда Дудзюк  // Сінязорка : п’есы.  Мінск, 1995. С. 18–37.
  16. Дудзюк, З. Жаўрукі Багрыма. Пінскія ткаллі. Спарыш ды трыпутнік... З маленства сілу слова знаю...  [вершы] / Зінаіда Дудзюк // Анталогія беларускай паэзіі: У 3т. Т.3: Вершы і паэмы. Мінск. : Маст.літ., 1993. С. 513–516.
  17. Дудзюк, З. Хмарка шэрая ці крумкач сівы...Жанчына накульгвала... : [вершы] / Зінаіда Дудзюк // Берасцейскія карані. Брэст, 1993. С. 157–158.
  18. Дудзюк, З. Абраннік. Выпадковасць : апавяданні / Зінаіда Дудзюк // Маладосць.№3.  С. 4–17.
  19. Дудзюк, З. Вяртанне ў восеньскі сад : апавяданне / Зінаіда Дудзюк // Работніца і сялянка. 1992. №3-4. С.10–11.
  20. Дудзюк, З. Жывая вада : п’еса / Зінаіда Дудзюк / Тэатр. Беларусь. 1992. №5. С. 3–8.
  21. Дудзюк, З. Адамаўна : апавяданне / Зінаіда Дудзюк // Работніца і сялянка. 1991. №1. С.16–17.
  22. Дудзюк, З. Васька : апавяданне / Зінаіда Дудзюк // Беларусь.№5. С. 33.
  23. Дудзюк, З. Прарок: верш / Зінаіда Дудзюк // Дзень паэзіі - 91. Мн. 1991. С. 58–59.

 Аб жыцці і творчасці пісьменніцы

  1. Дудюк Зинаида Иосифовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]. Минск, 2006. Т.3. С. 467.
  2. Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя :  Мінск, 2012. Т.3. С. 527.
  3. Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т.3. С. 254.
  4. Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн.2. С. 651.
  5. Дудзюк Зінаіда // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Мінск. 1993. Т. 2. С. 399–400.
  6. Зінаіда Дудзюк // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск. 1994. С. 192.
  7. Зінаіда Дудзюк
  8. Дудзюк, З. I. 3 пачуццём любові / Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // 3 росных сцяжын : аўтабіягр. пісьменнікаў Беларусі / [уклад. М. Мінзер]. Мінск. 2009. С. 128–132.
  9. "...I спее слова дабрынёй": творчы партр. 3. Дудзюк : [зборнік] / уклад. Н. М. Борсук : рэд. З П.  Мельнікава.  Брэст. 2001. 183 с.
  10. Лысая, Г. Па сцяжынах роднай зямлі / Ганна Лысая // ЛіМ. 2009. 3 крас. (№ 13). С. 7.
  11. Акрамава, I. Чалавек у рэаліях часу : (па раману 3. Дудзюк "Год 1812") / I. Акрамава // Классика и современность : материалы Междунар. науч.-практ. студенч. конф., 23 марта 2007 г. / М-во образовання Респ. Беларусь, УО "Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина" : под обш. ред. Т. В. Сенькевич. Брест, 2007. С. 59–61.
  12. Бельскі, А. I. Дзве ліры : [Зінаіда Дудзюк і Людка Сільнова] / Алесь Бельскі // Краса і смутак : дапам. для настаўнікаў / Алесь Бельскі. Мінск, 2000. С. 163–169.
  13. Трафімчык, А. Новыя героі старых п'ес / Анатоль Трафімчык // ЛіМ. 2009. 6 ліст. (№ 42). С. 6.
  14. Аксенін, С. Прысвечана каханню : [аб творчасці З. Дудзюк] / С. Аксенін // ЛіМ.29 верас.  С. 3.
  15. Гедзік, Г. “З маленства сілу слова знаю...” : [аб творчасці Зінаіды Дудзюк] / Галіна Гедзік / ЛіМ.28 крас.  С. 6–

     Библиографические пособия
Прочитано 6396 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017