Blowjob
Узнав, чего хочет человек, ты узнаешь человека.

Стивен Кинг «Зеленая миля»



Аляксандр Іванавіч Цвікевіч

Аляксандр Іванавіч Цвікевіч, палітычны дзеяч БНР і БССР,гісторык, філосаф, публіцыст.

 Аляксандр Іванавіч Цвікевіч - беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст. Адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады ў Маскве. Міністр замежных спраў ва ўрадзе БНР (1921–1923). Прэм’ер-міністр БНР (1923, у эміграцыі, Прага). Працаваў у Наркамаце фінансаў, сакратаром Інбелкульта, з 1929 г. у Інстытуце гісторыі Беларускай АН. Даследаваў праблемы нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, фарміравання грамадска-палітычнай думкі на Беларусі, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці і самасвядомасці беларускага народа.
     Нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 г. у Брэсце ў сям'і фельчара чыгуначнай бальніцы. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1912), да 1914 працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Брэсце. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны — у бежанстве ў Туле, дзе прымаў актыўны ўдзел у працы камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 у Маскве стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай грамады.
     Удзельнічаў у працы Першага Усебеларускага з'езда, быў абраны сакратаром прэзідыўма, ад бежанцаў-беларусаў уваходзіў у склад Рады з'езда. У студзені 1918 г. Выканкам І Усебеларускага з'езда накіраваў Аляксандра Цвікевіча разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім на мірныя перамовы ў Брэст. Не атрымаўшы дазволу ўдзельнічаць у перамовах асобнай дэлегацыяй, Цвікевіч і Рак-Міхайлоўскі вымушаны былі ўвайсці ў дэлегацыю УНР у якасці дарадцаў.
     У канцы сакавіка 1918 г. быў накіраваны ў Кіеў у складзе надзвычайнай дыпламатычнай місіі. Падчас дзейнасці місіі Цвікевіч вырашаў пытанні беларуска-ўкраінскай мяжы, дамагаўся прызнання адроджанай беларускай дзяржаўнасці і перагляду Брэсцкага міру, вёў перамовы з місіямі іншых дзяржаў наконт фінансавай дапамогі ўраду БНР. Пад яго кіраўніцтвам у Кіеве быў наладжаны выпуск газеты Белорусское эхо, арганізавана Беларуская гандлёвая палата. 29 мая 1918 г.  беларуская місія звярнулася да расійскай мірнай дэлегацыі і падала яе кіраўніку Х. Ракоўскаму ноту, падпісаную Цвікевічам і М. Доўнар-Запольскім, гаворачы аб патрэбе прызнання расійскім савецкім урадам незалежнасці Беларусі. У 1918 у Кіеве ён выдае брашуру Кароткі нарыс узнікнення БНР (на рускай мове), у якой дае кароткую даведку з гісторыі апошніх этапаў беларускага нацыянальна-палітычнага руху і адлюстроўвае ўсю справядлівасць барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць.
     У ліпені 1918 г.  Аляксандр Цвікевіч увайшоў у склад кіраўнічых органаў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.
     Вясной 1919 г. урад БНР накіроўвае Цвікевіча ў Берлін, дзе ён павінен быў вырашаць фінансавае пытанне — атрымаць па акрэдытыве ўкраінскую пазыку. З мэтай азнаёміць замежнага чытача з Беларуссю і яе нацыянальным рухам, Аляксандр Цвікевіч у 1921 г. у Берліне на рускай мове выдае брашуру “Беларусь: палітычны нарыс”.
     Пасля адмовы германскіх улад выдаць грошы ездзіў у Вену, каб атрымаць частку з іх у аўстрыйскім банку.
     З 1921 па 1923 гг.  Цвікевіч займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынёй І Усебеларускай канферэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасні 1921 г. На гэтай канферэнцыі ў ягонай рэдакцыі была прынята рэзалюцыя па віленскім пытанні. З нагоды акупацыі польскімі войскамі Заходняй Беларусі Аляксандр Цвікевіч у 1921 г. напісаў кнігу “Адраджэньне Беларусі і Польшча”, дзе прыйшоў да высновы, што галоўныя інтарэсы, якімі кіраваліся палякі пры захопе тэрыторыі Беларусі, былі не столькі палітычныя, колькі эканамічныя.
     У 1922 г.  Цвікевіч разам з В. Ластоўскім зрабілі спробу ўключэння беларускага пытання ў парадак дня Генуэзскай канферэнцыі.
     У 1923 г., у сувязі з нязгодай часткі беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў з палітыкай урада БНР В. Ластоўскага, быў сфарміраваны новы ўрад БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам. Падчас сваёй працы ў Коўне ва ўрадзе БНР Цвікевіч шмат друкуецца ў беларускіх газетах і часопісах, пераважна ў часопісе “Беларускі сцяг”. З-пад яго пяра выходзяць такія палымяныя артыкулы і эсэ, як Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі, Беларусь перад Гэнуэзскай канфэрэнцыяй, Усе дарогі вядуць у Беларусь, Эўразійцы і г. д. Падпісваецца ў асноўным крыптонімам А. Ц. ці псеўданімамі Алесь Галынец, Алесь Незалежны. Там жа ў Коўне ён выдае манаграфію Погляд П. Бяссонава на беларускую справу.
     На Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925 г.  пад уздзеяннем поспехаў і дасягненняў палітыкі беларусізацыі ў БССР Аляксандр Цвікевіч прыняў рашэнне аб спыненні дзейнасці Рады міністраў БНР і прызнанні Мінска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У лістападзе 1925 г.  Цвікевіч з сям'ёй пераехаў у Мінск.
     Пасля пераезду ў БССР працаваў у Наркамаце фінансаў, потым — вучоным сакратаром у Інбелкульце.
     У 1926 г. у Рызе намаганнямі Кастуся Езавітава выходзіць наступная праца Цвікевіча Вялікае апрашчэньне ці вялікае ўдасканаленьне?. Увесь змест гэтай кнігі быў звернуты да той часткі інтэлігенцыі, якая скептычна і адмоўна адносіцца да беларускага нацыянальнага адраджэння.
     З 1929 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук. У 1929 г.  у Мінску была надрукавана фундаментальная навуковая праца Аляксандра Цвікевіча Западно-руссизм: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX стст." У ёй аўтар зрабіў аналіз ідэалогіі і практыкі русіфікацыі Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі, даў ацэнку розным накірункам заходнерусізму. Фактычна адразу пасля выхаду гэтая кніга была забаронена, а амаль увесь яе наклад быў знішчаны. Ацалела толькі некалькі кніг у прыватных зборах, што дало магчымасць перавыдаць яе ў 1993 г.
     4 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны па справе Саюза вызвалення Беларусі. 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.04.1931 высланы ў Перм. Адбываў ссылку спачатку ў Пярмі, Ішыме, потым у Сарапуле (Удмуртыя). У 1935 г. тэрмін ссылкі падоўжаны на 2 гады. 17 снежня 1937 г. арыштаваны паўторна у Сарапуле, потым дастаўлены ў Мінск і  прыгавораны да расстрэлу. 30 снежня 1937 г.  Аляксандр Цвікевіч быў расстраляны ў Мінску.
     Рэабілітаваны па першым прыгаворы 10 чэрвеня 1988 г. , па другім — 31 мая 1989 г.
     Аляксандр Цвікевіч з'яўляецца аўтарам 6 манаграфій і брашур, а таксама шматлікіх артыкулаў, эсэ і публікацый у тагачасным беларускім друку. Аўтар прац  - “Беларусь: Палітычны нарыс”, “Адраджэнне Беларусі і Польшча, “Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики”,  “Вялікае апрашчэнне, ці вялікае удасканаленне”, “Погляд П. Бяссонава на беларускую справу. Найбольш вядомая яго праца — Западно-руссизм”; артыкулаў  - “Западная коммуна”, “Прямой долг”, “Судьба Белоруссии”, “Беларусь перад Генуэзкай конфэрэнцыяй”, “Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі”, “Незалежнасьць - як програма сёнешняга дня” ,"Эўразійцы" (новыя шуканьня расійскай думкі), “Политический очерк Западной Белоруссии”.
     Родился в многодетной крестьянской семье. Трудиться начал в 11 лет. В годы войны участвовал в боях за освобождении Варшавы, затем воевал в Восточной Пруссии. К боевым наградам – Ордену Отечественной войны ІІ
     Он умел работать с людьми, воодушевлял их, помогал им. При этом всегда  сам подавал пример высокопродуктивной и качественной работы. Должность бригадира не освобождала его от физического труда.Обладая несомненным достоинством настоящего лидера в коллективе, В. Д. Махнович  был лишен тщеславия и неразумной гордыни, всегда находился там, где было труднее всего.

Літаратура:

  1. Цвікевіч Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 17. С. 92.
  2. Цвікевіч Аляксандр Іванавіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 746.
  3. Цвикевич Александр Иванович // История Беларуси : Словарь – справочник. Минск, 2000. С. 162 – 163.
  4. Вяртання маўклівая споведзь : Постаці тварцоў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск, 1994. 318 с.: іл. – Са зместу : [Аляксандр Іванаваіч Цвікевич]. –  С. 109, 115.
  5. Козел, А. А. Философская мысль Беларуси : Учеб. пособие / А. А. Козел. Минск, 2004. 351 с. – Из содерж : [Александр Иванович – 307.
  6. Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды : Артыкулы, эцюды партрэты / А. Ліс. Мінск, 1994. 414 с.: іл. – Са зместу : [Аляксандр Іванавіч Цвікевич].          –    С.– 352.
  7. Цвікевіч Аляксандр Іванавіч (1988 - 1937) // Новыя кнігі Беларусі. 1994. №3. С. 30 – 31.
  8. Бяласін, Я. Другое набліжэнне да Аляксандра Цвікевіча / Я. Бяласін       // Брестский курьер. 1998. №49. С. 6.
  9. Бяласін, Я. Шляхамі Аляксандра Цвікевіча / Я. Бяласін // Брестский курьер. 1998. №42 (окт.). С.14.
  10. Ліс, А. Незадежнасць – як прага сёнешняга дня / А. Ліс // Культура. 1993. №16. С. 8 – 9.
  11. Мяснікоў, А. З верай ў беларускую зорку / А. Мяснікоў // Звязда. 1998. 24 чэрв. С.3.
  12. Рубашевский, Ю. Гимназист из Бреста стал главой правительства БНР     / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 23 января. С. 7.
  13. Рубашэўскі, Ю. Вяртанне з нібыцця / Юрый Рубашэўскі // Вечерний Брест. 1998. 25 ноября. С. 2.

 

 

 

Прочитано 4791 раз Последнее изменение Понедельник, 23 Март 2015