Человек может все, – тихо рассказывал старик Нику, лежа вечером у костра. – Все, что угодно. Все, что он осознал своей целью. Невозможного нет.

Роман Злотников «Землянин»



Павел Мартынавіч Гулаў


Павел МартынавічПавел Мартынавіч Гулаў,

удзельнік Першай і Другой Сусветных войн,

Ганаровы грамадзяніна г. Брэста

Нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Жураўлёва, Рузскага р-на  Маскоўскай вобл. у сям'і селяніна З 1912 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1914 г. быў мабілізаваны ў царскую армію.

У час Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце.

Гэта чалавек, які быў у ліку тых, хто ў 1917 г. усталёўваў Савецкую ўладу ў Расіі. Удзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.  Член КПСС з 1917 г.. Удзельнік аднаўлення савецкай улады ў Вязьме.

У сакавіку 1917 г. - намеснік старшыні палкавога камітэта і член Савета салдацкіх дэпутатаў Вяземскага гарнізона. У студзені 1918 г. Павел Мартынавіч быў камандзіраваны з Вязьмы ў Петраград за грашыма і інструкцыямі аб рабоце Саветаў. Яго прыняў У. І. Ленін. Уся наступная праца     П. М. Гулава ў Вяземскім Савеце грунтавалася на ўказах і парадах Уладзіміра Ільіча. Яснасць і выразнасць ленінскіх думак, вялікія ідэі правадыра, намаляваныя ім перспектывы будаўніцтва новага жыцця, арганізацыі сацыялістычнай дзяржавы рабочых і сялян, назаўсёды былі вызначальным і кіруючым пачаткам ва ўсіх яго справах і ўчынках. Дэлегат другога Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Да 1920 г. працаваў старшынёй павятовага выканкама Саветаў і рэвалюцыйнага трыбунала г. Вязьмы.

У 1920 г. – камісар палка на Паўднёвым фронце.

У 1923 г. дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі, працаваў на кіруючых партыйных і савецкіх пастах у Крыме.

Са жніўня 1941г. - ваенны пракурор стралковай дывізіі ў Чырвонай Арміі.

З 1946 года і да апошніх сваіх дзён жыў у Брэсце. Да выхаду на пенсію працаваў намеснікам пракурора вобласці. Але і на заслужаным адпачынку яму не сядзелася дома. Таму на грамадскіх пачатках дапамагаў журналістам абласной газеты "Заря" разбірацца са скаргамі. Час ад часу па матэрыялах праверак пісаў артыкулы. I гэта ў яго няблага атрымлівалася...

Журналістам даводзілася не раз чуць з яго вуснаў споведзь пра тыя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў. Гаварыў ён пра перажытае без пафасу.

Яшчэ пры жыцці старога камуніста аб ім, яго слаўным лёсе пісалі газеты, часопісы. У выдавецтве палітычнай літаратуры выйшла ў свет кніга “Да правадыру за радай”. Аўтар - маскоўскі журналіст І. Б. Брайнін распавядае ў ёй пра людзей, якія сустракаліся ў свой час з У.І. Леніным. Адным з іх быў    П. М. Гулаў. Яму прысвечана ў кнізе асобная глава. Глава аб П. М. Гулаве напісана аўтарам цалкам на дакументальнай аснове. Як аказалася, Смаленскі архіў захаваў нямала дадакументаў аб дзейнасці Вяземскага Савета.

Узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі.

1 ліпеня 1969 г. П. М. Гулаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». Памёр у 1972 годзе. Пахаваны ў Брэсце на Гарнізонных могілках.

У 1973 на магіле быў пастаўлены абеліск. На доме, дзе жыў П. М. Гулаў (вул. Маякоўскага, д. 6), у 1974 ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Да 66-годдзя  Вялікага Кастрычніка вуліца Двайная слабада ў Вязьме была перайменаваная ў вуліцу П. М. Гулава.

 

Літаратура:

 1.Гулов Павел Мартынович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биограф. справочник / Б. Д. Долготович Минск, 2008. С. 7 – 8.

2.Гулов Павел Мартынович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 191.

3.Гулаў Павел Мартынавіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 640.

4.Ильевский, З. Определяющее начало / З. Ильевский // Советская Белоруссия. 1980. 19 апр.

5.Крэйдзіч, М. На крутых паваротах гісторыі : У кожнага пакалення – свае жыццёвыя выпрабаванні / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2008. 8 ліст. С. 2.

6.Малашевский, В. Пятнадцать минут и вся жизнь / В. Малашевский// Заря. 1977. 8 нояб.

7.Малашевский, В. 15 минут и вся жизнь : [ Вышла в свет книга И.Б. Брайнина “К вождю за советом”. Одна из её глав посвящена     П.М. Гулову – почетному гражданину г. Бреста] / В. Малашевский // Товарищ. 2001. 30 март.

  

Прочитано 3814 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015