Blowjob
… и каждый раз когда он прикладывался к бутылке, не он пил с неё, она — высасывала из него жизнь.

Кен Кизи «Над кукушкиным гнездом»



Сяргей Міронавіч Гайдучык

 Сяргей Міронавіч Гайдучык

мовазнаўца-германіст, даследчык пытанняў тэорыі нямецкай мовы, праблем яе выкладання,

аўтар шэрага манаграфій,

доктар філалагічных навук, прафесар

 Сяргей Міронавіч Гайдучык - беларускі мовазнавец-германіст, доктар філалагічных навук, прафесар.

  Сяргей Міронавіч нарадзіўся 20 студзеня 1915 г. у г. Брэсце. У 1936 г. скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве, пасля ў 1937 г. вучыўся на дзяржаўных педагагічных курсах для выкладчыкаў у Варшаве.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1946 па 1955 гг. настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце замежных моў, а з 1962 па 1983 гг. выкладчык Мінскага інстытута замежных моў. У 1973 г. атрымаў званне доктара філалагічных навук, з  1978 Сяргей Міронавіч  - прафесар.

Даследаваў праблемы тэорыі нямецкай мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў.

 Аўтар прац: “Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы” (1972), “Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы” (1981). Сааўтар “Практычнай фанетыкі нямецкай мовы” (ч. 1, 1984). і інш.  Пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне беларускіх вучоных-германістаў.

 Памёр Сяргей Міронавіч Гайдучык  у студзені 1984 г.

 

Літаратура: 

1.Гайдучик Сергей Мирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн.Минск, 2009. С.  263.

 2.Гайдучик Сергей Мирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т.2. С. 867.

 3.Зарэцкая, Е. В.  Гайдучык Сяргей Міронавіч / Е. В. Зарэцкая // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.Мінск, 1997. С. 438.

 

Прочитано 4323 раз Последнее изменение Суббота, 07 Февраль 2015