Blowjob
Очевидно, любовь к телевизору возникла как следствие нежелания думать.

Дэниел Киз «Цветы для Элджернона»



Вера Захараўна Харужая

Вера Захараўна Харужая

Вера Захараўна Харужая,Вера Захараўна Харужая

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі,
Герой Савецскага Саюза, публіцыст

    Вера Захараўна Харужая - дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адна з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Віцебску ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызанская сувязная з Цэнтральным Камітэтам Камуністычнай партыі Беларусі і камандаваннем фронта; публіцыст, Герой Савецкага Саюза. У партыйнай і літаратурнай дзейнасці больш вядома пад псеўданімамі - Верка, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Антолька, Падпольнік, А. С. Карнілава.
    Нарадзілася Вера Захараўна 27 верасня 1903 г. у горадзе Бабруйску (Беларусь) ў сям'і служачага.
    Пасля заканчэння Мазырскай адзінай працоўнай школы 2-й ступені ў 1919 г. настаўнічала на Палессі.
    У гады грамадзянскай вайны Вера Харужая ўдзельнічала ў барацьбе з бандамі Булак-Балаховіча. Член ВКП (б) з 1921 г. У 1923 г. скончыла Цэнтральную, савецка-партыйную школу ў Мінску.
    Пасля грамадзянскай вайны працавала заг. палітаддзела ў Мазырскім, Бабруйскім павятовых камітэтах камсамола. У 1923-24 гг. у апараце Цэнтральнага Камітэта камсамола Беларусі, адначасова рэдагуе газету “Малады араты”, супрацоўніца часопіса “Полымя”, газеты “Чырвоная змена”.
    У лютым (1930 г.) .1924 г. Вера Захараўна накіравана на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь, занятую Польшчай.
    У лютым 1924 г. яна прыехала ў Брэст-над-Бугам і ўзначаліла работу заходнебеларускага камсамолу, знаходзілася ў актывіста КПЗБ Захара Чайкоўскага. З сакрэтнай перапіскі дэфензівы вядома, што ў Брэсцкай рускай гімназіі Вера сустракалася з гімназісткамі-камсамолкамі. За час знаходжання ў Польшчы яна наведала Баранавічы, Пружаны, Гродна, Пінск, Вільню і інш.
    З июня 1924 г. Харужая  сакратар Цэнтральнага Камітэта камсамола Заходняй Беларусі, член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Цэнтральнага Камітэта камсамола Польшчы. Вера гуртуе рэвалюцыйную моладзь вакол КСМЗБ, выступае ў нелегальным друку, на мітынгах, праводзіць сходы і нарады моладзі, арганізоўвае выданне нелегальнай газеты ЦК КСМЗБ “Малады камуніст”. Яна кіравала працай ІІ канферэнцыі КСМЗБ (Вільня, 1925 г.), дэлегат ІІ канферэнцыі КПЗБ (1924 г.) і ІІІ з'езда Камуністычнай партыі Польшчы (1925 г.).
    Паліцыя напала на след Веры, і яе на некалькі гадоў пасадзілі ў польскую турму. За рэвалюцыйную дзейнасць 15 верасня 1925г. яна была арыштавана ў Беластоку. На працэсе 31 студзеня 1927 г. у Брэсце-над-Бугам прысуджана да 6 гадоў катаргі, а на працэсе 133 - х у маі 1928 г., у г. Беластоку, да 8 гадоў пазбаўлення волі. На судовых працэсах Харужая выступала з прамовамі ў абарону КПЗБ, выкрывала акупацыйны рэжым у Заходняй Беларусі. У 1928 г. яе перавялі ў катаржную жаночую турму ў Фордан.
    З заключэння Вера Захараўна вяла перапіску з сябрамі і роднымі, частка яе лістоў сабрана ў кнізе “Лісты на волю” (1931 г.), якая выдавалася на рускай, беларускай і польскай мовах. Гэтую кнігу, напісаную ў турэмных засценках ў Польшчы, высока ацаніла Надзея Крупская. За выдатныя заслугі ў рэвалюцыйным руху Заходняй Беларусі ў 1930 г. Харужая ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Вера Захараўна Харужая    У верасні 1932 г. у ліку 40 абменных палітычных зняволеных яна вяртаецца на Радзіму, у горад Мінск. Цырымонія абмену адбылася 15 верасня 1932 г. на  пагранічнай станцыі Негарэлае. А ў вечары адзін з мінскіх тэатраў запрасіў гараджан на сустрэчу з палымянай рэвалюцыянеркай. Як пісалі ў тыя дні газеты, зала стоячы вітала Веру, а першымі яе словамі былі словы ўдзячнасці любімай, дарагой беларускай камсамоліі. Веру і яе таварышаў, вызваленых з белапольскіх турмаў, віталі рабочыя, інжынеры, літаратары.
    У Мінску яна актыўна піша артыкулы, брашуры, звароты для выдавецтва КПЗБ.
    Па ўласнай волі, ці, як пісалі ў газетах, па закліку сэрца ў 1935 г. Вера едзе на будоўлю пяцігодкі ў Балхаш (Сярэдняя Азія). Там яна працавала інструктарам, заг. агітадзела Балхашскага гаркома партыі, заг. Дома партасветы, узначалівала гар. аргбюро МОПРа. Адмоўна адбіўся на лёсе Веры ў гэты час неабгрунтаваны арышт органамі НКУС БССР яе мужа, былога члена ЦК КПЗБ Э. А. Ідаля, які ў 1938 г. быў расстраляны.
    10 жніўня 1937 г. яе арыштоўваюць і прысуджаюць да 2-х гадоў турмы. 15 жніўня 1939 г. рашэннем суда Харужая была апраўдана і вызвалена з-пад варты.
    Пасля далучэння Заходняй Беларусі Вера Захараўна Харужая працуе ў Пінскім абласным Камітэце партыі.
    З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны і да дня гібелі Харужая змагалася ў партызанскім атрадзе, якім камандаваў стары рэвалюцыянер, герой баёў у рэспубліканскай Іспаніі В. З. Корж.
    Партызанскаму атраду, які знаходзіўся ў глыбокім тыле варожых войскаў, трэба было ўсталяваць сувязь з камандаваннем фронту. Гэтую задачу бліскуча выканала Вера Харужая. У 1942 г.  Вера Захараўна на чале групы падпольных работнікаў была перакінута праз лінію фронту ў горад Віцебск. Яе група правяла шмат дыверсій на чыгунцы, заводах, збірала звесткі для камандавання савецкіх войскаў. Фашысты прымалі ўсе меры, каб знайсці і злавіць падпольшчыкаў. 13 лістапада 1942 г. гітлераўцы напалі на след групы. Вера Харужая разам са сваімі баявымі таварышамі была схоплена і 4 снежня 1942 г. пасля жорсткіх катаў пакарана.
    Званне Героя Савецкага Саюза Веры Захараўне Харужай прысвоена пасмяротна 17 мая 1960 г.
    Ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём.
    Жыццю і подзвігам Веры Xаружей прысвечаны фільм “Лісты ў неўміручасць”, 2-я сімфонія кампазітара Кіма Цесакова, экспанаты музея 73-й мінскай школы. У шэрагу гарадоў Беларусі ў гонар Гераіні названы вуліцы і плошчы, школы, устаноўлены помнікі, мемарыяльныя дошкі.
    У Брэсце яе імя з 1964 г. носіць адна з вуліц горада. У гэтым жа годзе на доме № 3, па гэтай жа вуліцы, дзе ў 1927 г. праходзіў суд над Верай Харужай, была ўсталявана мемарыяльная дошка, яе імя таксама ўвекавечана на алеі :  "Іх імёнамі названы вуліцы Брэста”.

Літаратура:

        1.Хоружая, В. З. Статьи и письма о комсомоле [вступ. статья И. Хорватовича] / В. З. Хоружая.  Минск, 1970. 160 с. ; ил.
        2.Хоружая, В. З. Статьи и письма о комсомоле [вступ. статья И. Хорватовича] / В. З. Хоружая. 2 - е изд.  Минск, 1975.160 с. ; ил.
        3.Харужая Вера Захараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 16. С. 552 – 553.
        4.Харужая Вера Захараўна // Энцыклапедыя гісторыі    Беларусі :ў 6 т. Т. 6. Кн. 2. Мінск,С.60 – 61.
        5.Хоружая Вера Захаровна // Республика Беларусь : энциклопедия :[в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 442 – 443.
        6.Харужая Вера Захараўна // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 738.
        7.Хоружая Вера Захаровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область. Минск, 2009. Кн. 2. С.445.
        8.Вера Харужая // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 258 – 259.
        9.Хоружая Вера Захаровна // Брест : энцикл. справочник. Минск,С. 377 – 378.
        10.Булацкий, Г. В. Вера Хоружая - революционер, публицист / Г. В. Булацкий, С. В. Талапина. Минск, 1978. 95 с.; ил
        11.Жизнь отданная борьбе / Сост. Н. А. Селедиевская, А. И. Селедиевский, А. П. Ярохин. –. Минск, 1975. 176 с.
        12.Жизнь отданная борьбе / Сост. Н. А. Селедиевская, А. И. Селедиевский, А. П. Ярохин. – 2-е изд., испр. и доп. Минск, 1983. 220 с.
        13.Новиков, И. Г. Вера Хоружая. / И. Г. Новиков. Москва. 1973. 159 с.
        14.Славная дочь белорусского народа : Письма статьи В. Хоружей, воспоминание о ней. Минск, 1962.
        15.Хоружая Вера Захаровна :  [фотоальбом] / Фото К. Л. Дробова, Е. Ф. Коктыша. Авт. текста И. Г. Новиков. Минск, 1977. 19 с.; ил.
        16.Хоружая Вера Захаровна // Их именами названы улицы Бреста. Брест, 2000. С. 40.
        17.Хоружей улица // Брест : энцикл. справочник. Минск,С. 378.
        18.Тумин, Ф. В историю города вписана : [ об улице Веры Хоружей] / Ф. Тумин // Брестский вестник. 2009. 5 февр. С. 16.

Прочитано 5752 раз