Но сейчас она видела снег своего детства. Веселый, игривый, яркий и чистый.

Луиза Пенни «Время предательства»



Антоній Пасевіна

Антоній Пасевіна

Антоній Пасевіна,
дыпламат, тэолаг, педагог,
 адзін з ініцыятараў  падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596 г.

    Пасевіна (Possevino) Антоніо (італ. Antonio Possevino, лат. Antonius Possevinus; у рускай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі Пасевін) – дыпламат, тэолаг, педагог.
    Нарадзіўся 12 ліпеня 1533 г. у г. Мантуя, Італія.
    З 1559 г. Антоніо Пасевіна член ордэна іезуітаў. З 1572 па 1578 гг. Пасевіна - сакратар генерала ордэна.
    У 1578 г. папа Рыгор XIII, які пільна сачыў за падзеямі на поўначы, адпраўляе Антоніо Пасевіна ў Швецыю, дзе ў гэты час узмацнілася партыя рэфарматараў.
    Падчас Лівонскай вайны Іван IV, занепакоены поспехамі польскага караля Стэфана Баторыя, робіць спробу да мірных перамоваў, для чаго 25 жніўня 1580 г. вырашае звярнуцца да Папы Рымскага Рыгора XIII за пасрэдніцтвам. Рымская курыя выкарыстала сітуацыю ў якасці падставы для новага візіту папскага прадстаўніка ў Маскву. Для гэтай місіі быў абраны Антоніо Пасевіна.
    У 1581 г. у якасці папскага легата ён накіраваны ў Маскву, каб паспрыяць спыненню працяглай Лівонскай вайны 1558 – 1583 гг. Пасевіна спрабаваў схіліць Івана IV да уніі з каталіцызмам: ідэя адраджэння Фларэнтыйскай уніі належала папе Рыгору XIII, які спадзяваўся, што Іван Грозны ў вельмі цяжкіх абставінах не толькі ўступіць у кааліцыю супраць туркаў, але і пойдзе на сур'ёзныя уступкі ў пытаннях веры. Пасевіна прыехаў да Івана IV ў г. Старыц у жніўні 1581 г, дзе быў сустрэты з надзвычайнай пышнасцю і гасціннасцю. Цар першапачаткова не адпрэчваў планаў папы, але толькі да заключэння Ям-Запольскага перамір'я ў лютым 1582 г.. Пасля гэтага ўсе прапановы папы былі адхіленыя. 14 лютага 1582 г. Пасевіна прыбыў у Маскву, дзе з дазволу Івана Грознага правёў публічныя дыспуты аб веры. У парыве лютасці Іван Грозны ледзь было не забіў Пасевіна.
    З актыўным удзелам Антоніо Пасевіна быў заключаны Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
    Пасля вайны Антоніо Пасевіна стаў дарадцам караля Стэфана Баторыя, спрыяў умацаванню ў краіне пазіцый іезуітаў, у т. л. на землях Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню контррэфармыцыі. Абмяркоўваў з каралём праект стварэння Лігі еўрапейскіх дзяржаў, накіраваных супраць Турцыі.
    Антоніо Пасевіна - адзін з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі   1956 г., ён спрабаваў пераканаць у яе неабходнасці галоўнага апекуна праваслаўя ў Вялікім княстве Літоўскім Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Па даручэнню караля Антоніо Пасевіна ў 1586 г. ездзіў у Рым да папы   Сіксіа V. Пасля абрання ў 1587 г. каралём Жыгманта ІІІ Антоніо Пасевіна вярнуўся ў Італію і прысвяціў сябе педагагічнай і літаратурнай дзейнасці. Ён аўтар кнігі “Масковія” (Вільна, 1586 г. на лацінскай мове), у якой выклаў гісторыю, звычаі і рэлігійную сітуацыю ў Расіі, што робіць твор каштоўнай гістарычнай крыніцай.
    Памёр Антоніо Пасевіна 26 лютага 1611 г. ў Ферары.

Літаратура:

        1.Пасевіна (Possevino) Антоніо // Энцыклапедыя гісторыіі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 427.
        2.Пасевіна (Possevino) Антоніо // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Мінск,  2001. Т. 12. С. 160. 

Прочитано 4627 раз