Blowjob
Отпустить – самое трудное и самое великое, что мы можем сделать для своих детей.

Блейк Крауч «Сосны. Заплутавшие»



Менахем Бегiн

Менахем Бегiн

Менахем Бегiн  Менахем Бегiн

палiтычны дзеяч Iзраiля,
лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру (1978)

    Менахем Бегін нарадзіўся ў Брэст-Літоўску 16 жніўня 1913 года. Бацька, Вольф Бегін быў сакратаром яўрэйскай абшчыны горада, маці Хася (Касоўская) прысвяціла сябе дзецям. У сям’і было трое дзяцей: Менахем, Герцль і Рахель. Менахем быў малодшым. Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацьку выслалі з горада. У жніўні 1915 г., калі да горада прыблізіліся нямецка-аўстрыйскія войскі, маці  з дзецьмі выязжае з Брэст-Літоўска і застаецца ў родных у Драгічыне, потым сям’я перабяраецца ў Кобрын, куды і прыязжае бацька. Сям’я Бегіных адной з першых вяртаецца ў Брэст-Літоўск. Менахем Бегін закончыў хедэр і 4-х класную яўрэйскую школу “Тахкэмонэ”. Затым паступае ў дзяржаўную польскую гімназію імя Траўгута, якую скончыў у 1931 годзе. У Варшаве пачынаецца самастойнае жыццё Менахема Бегіна, дзе ён паступае на юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта (1931-1935). У 1931 годзе М. Бегін уступае ў маладзёжную арганізацыю “Бейтар”.  Па заканчэнні ўніверсітэта атрымоўвае ступень доктара права. На працягу двух гадоў Бегін з'яўляўся генеральным сакратаром чэхаславацкага аддзялення “Бейтара”. У 1939 г. ён узначаліў польскі «Бейтар». Тады ж Менахем Бегін ажаніўся на Алісе Арнольд, ад гэтага шлюбу нарадзіўся сын і дзве дачкі.
     Менахем Бегін кіруе масавымі маніфестацыямі ў Варшаве - у знак пратэсту супраць абмежаванняў яўрэйскай іміграцыі ў Палясціну, мандатную тэрыторыю Англіі. Тады ж Бегін быў арыштаваны і правёў некалькі месяцаў у турме. Вызвалены ў сувязі з набліжэннем германскіх войскаў да Варшавы, ён разам з сям'ёй збег у Літву, спадзеючыся прабрацца ў Палясціну. Калі Літва ў 1940 г. была далучана да Савецкага Саюзу, Бегін зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі і прыгавораны да 8 гадоў заняволення ў Пячорлаге на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Пячора-Варкута ў Сібіры. А праз 8 месяцаў Менахема Бегіна асвабадзілі. У СССР была арганізавана польская армія генерала Андэрса, і Бегін як грамадзянін Польшчы, які знаходзіўся у заключэнні, падляжаў залічэнню ў гэтае фарміраванне. Але ваяваць на савецка-германскім фронце армія Андэрса не стала, фарміраванне адправілася ў Палясціну пад пратэкцыю Англіі. Самавольна пакінуўшы армію, Менахем вазглаўляе арганізацыю “Іргун”, падпольную міліцыю, якой камандуе з 1943 па 1948 гады. Напярэдадні стварэння дзяржавы Ізраіль атрады Іргуна ўліліся ў нацыянальную армію.
    У 1949 г. была абвешчана Дзяржава Ізраіль. Менахем Бегін выходзіць з падполля і займаецца палітычнай дзейнасцю.  Так у 1949 г. ён заснаваў партыю “Херут”(“Свабода”), якая з’яўлялася палітычным працягваннем “Іргуна” і якую М. Бегін узначальваў да 1983 года. На працягу 29 гадоў ён узначальваў рад апазіцыйных партыйных блокаў (за выключэннем 1967-1970 гг., калі Бегін займаў пост міністра без партфеля). У ліпені 1977 года Менахем Бегін узначальвае ізраільскі ўрад (1977-1983). За сем гадоў на пасадзе  прэм’ер-міністра ён  зарабіў рэпутацыю жорсткага палітыка, прыхільніка цвёрдай лініі ў адносінах да арабскіх дзяржаў.  І менавіта Менахему Бегіну ў пары з прэзідэнтам Егіпта Анварам Садатам у 1978 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія за падрыхтоўку і падпісанне мірнага дагавора паміж Ізраілем і Егіптам.
    Пасля смерці жонкі ў 1982 г. Бегін аддаліўся ад   спраў. У верасні 1983 г., заявіўшы калегам пра сваё рашэнне выйсці ў адстаўку, Бегін, па звестках прысутных, сказаў: «Я не магу больш».
    На працягу ўсёй сваёй кар'еры Бегін, які валодаў дзевяццю мовамі, лічыўся тонкім і праніклівым палітыкам. Менахем Бегін быў выдатным палемістам і аратарам, апублікаваў шэраг кніг, сярод якіх “Паўстанне” (1950); “Белыя ночы (1953); “У падполлі: сачыненні і дакументы” (1959-1961, у 4-х т.).
    На кожнай вяршыне, якую ён дасягаў, Менахем Бегін працягваў паўтараць: “Нішто не параўнаецца з пачуццём, якое было ў мяне ў перыяд падполля, тым пачуццём, якое адчувае чалавек, які змагаецца за волю”.
    Памёр Менахем Бегін 9 сакавіка 1992 года. Пахаваны ў Іерусаліме.
    23 верасня 2005 года ў Брэсце па вуліцы Куйбышава на доме № 49 была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Менахема Бегіна, уражэнца Брэста.
Менахем Бегiн
Літаратура:

        1.Бегін Менахем // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 peoplefrom Belarus in the dialogue of cultures. Мінск, 2008. С. 60-61.
        2.Сарычев, В. Менахем Бегин // Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Книга первая / Василий Сарычев. Брест : Брестская типография, 2006. С. 273–276.
        3.Первые лица страны : [в т. ч. и о Менахеме Бегине] // Курков, И. Брестчина: легенды, события, люди / И. Курков. Мн., 2005. С. 140-146.
        4.Нобелеўскі лаўрэат : [Менахем Бегін] // Памяць : гiсторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 657.
        5.Рубашевский, Ю. Бегин возвращается домой / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 1-2 мая. С. 11.
        6.Стрелец, М. В биографию нашей земли вписаны / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2008. 11 сентября.
        7.Сарычев, В. Менахем Бегин / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 16 июня. С. 12.
        8.Рубашевский, Ю. На поклон к Менахему Бегину / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 23 сентября. С. 2.

Прочитано 4281 раз Последнее изменение Пятница, 06 Февраль 2015