Blowjob
Когда чего-нибудь сильно захочешь, вся Вселенная будет способствовать тому, чтобы желание твоё сбылось.

Пауло Коэльо «Алхимик»



Галіна Аляксандраўна Аржанава

Галіна Аляксандраўна Аржанава

Галіна Аляксандраўна Аржанава,

 партызанка, удзельніца Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола горада Брэста 

    Галіна Аляксандраўна Аржанава, партызанка, удзельніца Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола горада Брэста, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
    Галіна Аляксандраўна  Аржанава нарадзілася 5 красавіка 1922 г. у вёсцы Іванаўскае, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Валакаламска, у сям’і бухгалтара Аляксандра Міхайлавіча і Марыі Фядотаўны Аржанавых.
    Скончыла сямігодку, потым паступіла ў Маскоўскую фармацэўтычную школу. У 1940 г., пасля выдатнага заканчэння, была накіравана працаваць у Брэст, у аптэку № 4.
    Пачалася вайна, і дзяўчына засталася адна ў малазнаёмым горадзе. Але яна хутка знаходзіць сувязь з падпольшчыкамі. Разам з імі Аржанава разносіць лістоўкі, сочыць за перамяшчэннем варожых воінскіх частак.
    Для ўтвораных партызанскіх атрадаў і груп патрабаваліся медыкаменты і лекі. Па заданню камандавання   яна вернулася у аптэку, дзе працавала да вайны, толькі цяпер гэта была прыватная аптэка пана Янкоўскага.
    А калі  быў утвораны падпольны гаркам камсомола, Галіну выбіраюць сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола.
    Яна даставала бланкі пашпартоў, біноклі, фотаапараты, забяспечвала партызан медыкаментамі  і медыцынскімі інструментамі, прымала ўдзел у арганізацыі ўцёкаў ваенапленных з лагера, перапраўляла іх да партызан, устройвала канспіратыўныя сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі горада, уваходзіла ў групу разведкі.
    У кастрычніку 1943 г. па даносу правакатара Галю арыштавалі. Яе доўга пыталі, але яна нічога не сказала немцам.
    У канцы снежня 1943 г. Галіну павесілі на двары Брэсцкай турмы, на грудзі яе была дошчачка і надпіс:  “Партызанка”.
    На вуглу вуліц Пушкінская і Савецкая  ў 1964 годзе  на будынку дома № 18, дзе з 1939 г. знаходзілася аптэка №4, устаноўлена мемарыяльная дошка   ў памяць партызанкі Галіны Аляксандраўны Аржанавай.
    У 1968 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Галіна Аржанава пасмяротна  была ўзнагароджана  ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных у яе гонар у 1972 г. названа вуліца і завулак Брэста.
    Барэльеф Аржанавай размешчаны сярод партрэтаў герояў на алеі “ Іх імёнамі названы вуліцы Брэста.”

Літаратура:

        1. Аптеки Бреста  //  Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 2 / Василий Сарычев.  Брест, 2007. С. 257-260. - Из содерж. : [Аржанова Галина] - С. 257-258.
        2. Аржанова Галина Александровна // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 75 - 76.
        3. Аржанова Галина Александровна // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова, [и др.] ; Под общ. ред. П. Н. Тишука.  Брест, 2007. С. 7-8.
        4. Аржанова Галина Александровна // Брестское РУП “Фармация”. Вчера, сегодня, завтра : [история аптек всех районов области и г. Бреста] / сост. В. Гнитий [и др.]  Брест, 2009. – Гл. : Они сражались за Родину - С. 163-164.
        5. Аржанова Галина Александровна // 65-летию Победы посвящается… : 1945-2010 : [биографии ветеранов Вел. Отеч. Войны – тружеников об-ния «Фармация»] / авт. текста В. Гнитий [и др.].  Брест, 2010. С. 163-164.
        6. Комсомол – боевой помощник партии в антифашистской борьбе / Гребёнкина А. А.  // Брест непокоренный. : Антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941-1944) : Исторический очерк / А. А. Гребенкина .   Минск, 2005.  С. 162 - 197. – Из содерж. : [Аржанова Галина Александровна]. - С. 184 - 186.
        7. Нас оставалось всё меньше... // Смирнова, Т. Н. Подполье непокорённого города : Памяти моей мамы Смирновой Татьяны Николаевны и её соратникам по подпольной борьбе в г. Бресте (1941-1944) посвящается…/ Т. Н. Смирнова, З. П. Смирнова.  Урень, 2004.  С. 58-61. - Из содерж. : [Аржанова Галина]. – С. 60.
        8. Памру, але не здраджу [Аб Галіне Аляксандраўне Аржанавай]. / Г. А. Грабёнкіна // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн.  Мінск, 2001. Кн.2.  С.102 - 114.

        9. Верин, И. Из Подмосковья в Брест – навеки / Илья Верин // Брестский вестник.  2009. 30 июля (№ 30).  С. 16.
        10. Волкович, А «Ваша дочь погибла за Родину» /Александр Волкович // Заря. - 2010  22 мая (№56).  С. 5.
        11. Гурда, В. Героиня брестского подполья : Да 75-годдзя з дня нараджэння Галіны Аляксандраўны Аржанавай / Владимир Гурда // Народная трыбуна. – 1997. 10 мая. (№ 19). С. 2.

        12. Бобров, А. Наши земляки защитники Бреста : К 70 летию начала войны / Александр Бобров // Литературная газета.  2011. № 23. - Режим доступа : http://www.lgz.ru/article/16705/ Дата доступа : 27.02.12.
        13. Бобров, А. Помним и защищаем от клеветы / Александр Бобров // Русский дом. Для тех, кто любит Россию!  2011.  № 6. - Режим доступа : http://www.russdom.ru/node/4051 / Дата доступа : 27.02.12.

Прочитано 4907 раз Последнее изменение Четверг, 13 Июль 2017