Миром владеет тот, кто владеет страхом.

Наталия Ипатова «Большое драконье приключение»



Рыгор Іванавіч Кірдзей

Зыгор Кiрдзей Мастак ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.

 Рыгор Іванавіч Кірдзей нарадзіўся 10 сакавіка 1938 года ў г.п . Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці (былым раённым цэнтры),  ў сям’і медыцынскага служачага Івана Ігнатавіча і хатняй гаспадарыні Марыі Ігнатаўны.

 У 1956 г. апыніўся ў Казахстане, куды паехаў на будаўніцтва савецка-кітайскай чыгункі, потым тры гады служыў у войску ў Туркменіі. Скончыў  Алма-Ацінскае мастацкае вучылішча імя М. В. Гогаля (1965) з чырвоным дыпломам (дарэчы, дыпломная праца была па Брэсцкай крэпасці, якую ён бачыў да таго толькі на фотаздымках) і факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу , скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1969).
     У 1982 гаду абмяняў квартэру на горад Брэст, які з таго часу стаў для Рыгора Іванавіча родным і блізкім…
Працуе ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (мазаікі, зграфіці).

 З 1966 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Яго творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі і прыватных калекцыях Польшы, Германіі.
 З 1994 года член Беларускага саюза мастакоў.
 Жыве і працуе ў Брэсце.

 

Літаратура:

1. Григорий  Кирдей

2. Валасюк, Л. Сустрэча з бацькам / Л. Валасюк // Народная трыбуна. 2007. 24 ліст. С.12.

Прочитано 4064 раз Последнее изменение Воскресенье, 01 Февраль 2015