...жизнь - это не более чем сцена, на которой мы вольны валять дурака до тех пор, пока нас устраивает эта роль.

«Клуб самоубийц. Черная стрела» Роберт Льюис Стивенсон



Міхаіл Карнілавіч Канькоў

Каньков Михаил Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці – “Мастацкая апрацоўка камня” ў горадзе Кунгур Пермскай вобласці. Служыў у войску ў Брэсце. Тут і застаўся пасля заканчэння службы. Працуе ў галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу  ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі. З 1962 па 1972 працаваў метадыстам па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, з 1972 па 1977 - мастак-афарміцель на прадпрыемствах горада Брэста. З 1991 года галоўны мастак Брэсцкага камбіната “Мастацтва”. На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне Музея выратаваных каштоўнасцей, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, Палацаў культуры, дзіцячых садкоў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна. Але гэта толькі адзін бок творчасці Міхаіла Канькова. Другі  - яго жывапісныя і графічныя творы.

У 1994 годзе Міхаіл Канькоў стаў членам ГА “Беларускага Саюза мастакоў”, і з гэтага года ён -  кіраўнік творчай майстэрні “АРТ-М”. З 1995 года старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

 На рахунку мастака шмат палотнаў, якія пакінулі адметны след у беларускім выяўленчым мастацтве: “Снегапад”, “Патоплены карабель-І”, “Патоплены карабель-ІІ”, “Пейзаж з самотнаю лодкаю”, “Сёстры”, “Старое кафе”.
 Міхаіл Канькоў – мастак міфаў, ілюзій і асацыяцый. У фантасмагарычным калейдаскопе колераў фарбаў, у скрыжаванні і паралелях колеровых ліній адлюстроўваюцца шматгранныя пачуцці аўтара, яго адносіны да сучаснасці, гісторыі, чалавека. І ў кожнай карціне заўсёды ёсць за што зачапіцца воку, каб адшукаць галоўную ідэю, сэнс твора. Гэта асабліва праяўляецца ў такіх палотнах, як “Шпацыр па асеннім парку”, “Радасць”, “Сон у летнюю ноч”, “Слёзы капалі”, “Прысвячэнне крэпасці”, “Мой горад”.
 З дапамогай свайго мастацтва Міхаіл Канькоў прабіваецца да сэрцаў людзей, прымушае прыняць удзел у нетаропкай размове-роздуме.
 У апошнія гады выразна праявіўся і яшчэ адзін адметны бок творчасці мастака – стварэнне ікон з выявамі святых і анёлаў. Тут найбольш значныя работы – з серыі “Даткненне да Дыянісія”, “Архангел Міхаіл”, “Божая маці”, “Архангел Гаўрыіл”, “Дзмітрый Салунскі”.

 

Літаратура:

  1. Михаил Коньков // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн.2. С. 649.
  2. Михаил Коньков // Художники Брестчины : [Альбом-каталог на русском и английском языках] / Белорусский союз художников / сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест, 1997. С. 46 - 47.
  3. Михаил Коньков : [Они живут в Бресте] // Художники Брестчины. – . С. 66 - 67.
  4. Канькоў М. К. // Беларускі саюз мастакоў : Энцыклапед. Даведнік = BELARUSSION UNION OF ARTISTS / склад. : Б. А. Крэпак і інш.  Мінск,С. 244.
  5. Бунеева, Л. Луч солнца над затонувшем кораблём : [ о жизни  и творчестве М. Конькова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест.29 февр. (№18) . С. 4.
  6. Бунеева, Л. На пороге новых открытий : В выставочном зале на Советской прошло чевствование художника Михаила Конькова : [60 лет брестскому художнику] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 12 окт.    (№82).  С. 5.
  7. Бурык, К. Чароўнае святло карцін : [выстава твораў мастака М. Канькова] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна.  2000. 28 кастр. (№43). С.4.
  8. Валасюк, Л. Паралельныя вокны Міхаіла Канькова : Сёння вядомаму брэсцкаму мастаку спаўняецца 60 год / фота Алёны Рупека / Л. Валасюк  // Народная трыбуна. 2007. 13 кастр. (№41) . С. 9.
  9. Гармель, Е. Коньков Михаил : “Новый год пахнет яблоками” [рассказы про новый год своего детства художника М. Конькова] /  Елена Гармель // Заря. 2009.
  10. Кобяк, Э. Мелодия палитры мастера : [о творчестве М. Конькова] / Эдуард Кобак // Заря. 2007. 9 окт. (№ 115).  С. 1.
  11. Озерский, Н. Странный мир Михаила Конькова : [в Бресте открылась персональная выставка картин брестского художника М. Конькова] / Николай     Озерский // Брестский курьер. 2000. 19-25 окт. (№43). С. 13.
  12. Первая за 30 лет : [Персональная выставка Михаила Конькова] // Вечерний Брест.  2000.13 окт. (№ 81). С.(Брест и окрест.)
  13. Пристронская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [ о юбилейной выставке художника М. Конькова ] / Л. Пристронская  // Брестский вестник.  2007. 11 окт. (№41).  С. 3.
  14. Рыбы, птицы, облака из мира Михаила Конькова : “Я живу в нарисованном мире…” : [персональная выставка брестского художника] // Брестский курьер. 2007. 11 окт. (№41). С. 10. (Служба новостей)
  15. Чеберкус, Н. Нет ничего прекрасней содержания полотен светлых, как росы слеза… / Николай Чеберкус // Вечерний Брест. 2000. 20 окт. (№86).  С. 8.
  16. Хроніка мастайкага жыцця[ Да 30- годдзя творчай дзейнасці мастака М. Канькова,  у Брэсце адкрылася экспазіцыя  яго работ] // Мастацтва. 2000. № 11. С. 53.
Прочитано 7829 раз Последнее изменение Воскресенье, 01 Февраль 2015

Сейчас 33 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.