Теперь я точно знала, что счастье есть, что счастье — это просто. Счастье, это когда внутри что-то пузырится, счастье — это когда любишь весь мир.

Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Время всегда хорошее»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Васіль Іосіфавіч Дэбіш

Васіль Іосіфавіч ДэбішВасіль Іосіфавіч Дэбіш, паэт,

 член Саюза пісьменнікаў Беларусі

 Дэбіш Васіль Іосіфавіч нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка Свіслачскага р-на Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе “Вялікасельскі” Свіслачскага р-на. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Вучыўся ў Мсціслаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе “Гнезно”.  З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменія).

 З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага мясакамбіната с 1987 па 1989 год. З 1990 года і па гэты час працуе выхавацелем у Брэсцкім  прафесіянальна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце.

 Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай  мове.       Яшчэ ў школе друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. На беларускай мове пачаў пісаць, калі быў студэнтам Мінскага інстытута культуры. Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры інстытута культуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц,  якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці. Немалае ўздзеянне на творчасць Васіля Дэбіша аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце, вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.

 Вершы Васіля Дэбіша былі ўпершыню надрукаваны ў 1987 годзе ў часопісе “Маладосць”. Друкаваўся ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Беларусь”, альманаху “Дзень паэзіі”, зборніках “Матчына слова”, “Берасцейскія карані”, “Паўлюк Багрым”.

 У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса “Маладосць”, сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў “Белыя птахі”.

 Значную  падтрымку пачынаючаму Васілю Дэбішу аказалі  берасцейскія паэты Алесь Каско  і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Васіля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе,  Васіль Дэбіш адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 Васіль Дэбіш – тонкі лірык. У яго вершах – пачуццёва-рамантычны свет чалавека, які сумуе па чулых, далікатных, шляхетных адносінах паміж людзьмі; асэнсаванне зямнога побыту і духоўных крыніц жыцця, боль за панявечаную памяць. Звяртаецца ён і да міфалогіі.

 Аўтар зборнікаў вершаў: “Белыя птахі” (1992), “Лісты да Марыі” (1996),”Каханне з чыстыми вычыма” (2002). Зараз рыхтуецца да выхаду новы зборнік вершаў Васіля Дэбіша “Праз дождж.”

  

Літаратура:

 Творы В. Дэбіша

1.Дебиш, В. Светлячки. “Опадает жёлтая листва…” “А в сентябре – родимом нашем вересне…” “Не надо слов. Ты знаешь всё сама…” : [стихи] / Василь Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца.  Брест, 2005. С. 100-101.

2.Дебиш, В. Светлячки. “Опадает жёлтая листва…” “А в сентябре – родимом нашем верасні…” “ Не надо слов. Ты знаешь всё сама…” : [стихи] / Василь Дебиш // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 108-109.

3.Дэбіш, А. І. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш – Мінск, 1992. 48 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”).

4.Дэбіш, В. Каханне з чыстымі вычыма : [вершы] / Васіль Дэбіш. Брэст, 2002. 41 с.

5.Дэбіш, В. Лісты да Марыі : [вершы] / Васіль Дэбіш / Прадм. Н. Мацяш.  Мінск, 1996. 118 с.  (Першая кніга паэта).

6.Дэбіш, В. Будзь. Свечка. “На мяне назіраешь ты позіркам мілым…” “Зімовы вечар, развітання час…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Жырандоля - 4 : літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Брэст ,С. 58-59.

7.Дэбіш, В. Два бакі. “Сон глыбокім твой быў і салодкім...” “А ноччу снег выпаў : ён чысты і белы…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Жырандоля -: літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.  Мінск , 2009. С. 62 - 63.

8.Дэбіш, В. Два бакі. Восень. Начны горад. “Счарнелы сад і вокны ў краме…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Заря. 2003.7 июня (№62).  С. 3. (Зараніца).

9.Дэбіш, В. Жыцьця мацнее прага : [вершы] / Васіль Дэбіш // Дзеяслоў.№4. С. 112-114. – Змест : Пэўнік. “Душа – турма куды сьвятла праменьні…” Снежная ноч. Раб і кат. Берасьце (1830). Старая хата.

10.Дэбіш, В. Ля помніка А. Міцкевічу ў Бярэсці. Праз шкло. Каляды : [вершы] / Васіль Дэбіш // Маладосць. 2000. №12. С. 129-138.

11.Дэбіш, В. Няміга : [верш] / Васіль Дэбіш // Бел. ніва. 12 марта (№51).  С. 1 .- (Беларускі ручнік).

12.Дэбіш, В. “Скацілася зорка за лесам далёкім...” Дыпціх. “Твой погляд ясным сонцам асвечваў гадамі…”  Каляды. “Душа праз абалонку цела…” “Пасярэдзіне шумнай вуліцы…” Здарэнне. “Прыехала на дзень і сэрца мне…” “Мая каханая, ісці няма куды…” Маці. “Як вецярок, твой голас лёткі…” “Вось дом Ваш, пад’езд і квітнеючы сад…” “Воран сеў прад намі на дарогу…” Чаканне / Васіль Дэбіш // Маладосць.  2003 .№ 11. С.66-68.

13.Дэбіш, В. Студня : [ верш] / Васіль Дэбіш // Заря.27 июля (№83). С. 5

14.Дэбіш, В. Хата. : [верш] / Васіль Дэбіш // Заря. 2003. 17 апр. (№43). С.(Зараніца).

15.Дэбіш, В. “Я кахаю вас…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Маладосць. 2008. №11. С. 44 - 45. - Змест : Ноч. “Гадзіннік адбівае поўнач…” “Вы не кахаеце мяне…” “Так блізка твае вусны…” “Твае цалаваў я халодныя пальцы…” “Ты кінула апошні свой папрок…” “Дзень наступае. Бэзу шолах сціх…” “Мне страшна, што цябе магу згубіць…” “ Мой парасон цябе прыкрыў…” “Не бычыў дзень – здаецца, век мінае…”

 Аб жыцці і творчасці паэта

1.Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. - Брэст, 2008. С. 36 - 37.

2.Грышкевіч, С. “Дзе прынц твой мілая Марыя?”[Аб зб. вершаў В. Дэбіша “Каханне з чыстымі вачыма” ] / С. Грышкевіч // ЛІМ.  2003. 6 чэрв. (№23). С. 6 - 7.

Прочитано 3715 раз Последнее изменение Суббота, 31 Январь 2015