Если существуют книги по психологии, изгнание бесов уже устарело.

Кристофер Ишервуд «Одинокий мужчина»



Анатоль Іосіфавіч Дэбіш


Анатоль Іосіфавіч ДэбішАнатоль Іосіфавіч Дэбіш,

паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

 Дэбіш Анатоль Іосіфавіч нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка Свіслачскага р-на Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Дэбіш Марыя Захараўна,   працавала паляводам у калгасе “Вялікасельскі” Свіслачскага р-на.  Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Вучыўся ў Мсціслаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе “Гнезно”.  З 1980 па1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменія).

 З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцскага завода бытавой хіміі. Зараз безпрацоўны. Жыве ў Брэсце.

 Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай  мове.   Яшчэ ў школе друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. На беларускай мове пачаў пісаць будучы студэнтам Мінскага інстытута культуры. Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры інстытута культуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці.  Немалае ўздзеянне на творчасць братоў Дэбішаў аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце,  вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.

 У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса “Маладосць”, сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў  “Калядная вячэра”.

 Значную падтрымку аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Анатоля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, Анатоль  Дэбіш адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 Ужо першыя вершы А. Дэбіша вылучаліся ў маладой вершаванай плыні сваёй арыгінальнасцю, тэматыкай і вобразным ладам. Пра што б ні пісаў – пра далёкі цяжкі час, ці пра трагедыю Курапатаў, пра сваё маленства, ці пра каханне – за кожным радком паўстае жывая душа, не па ўзросту спакутаваная. Анатоль Дэбіш схільны да паяднання гісторыі з сучаснасцю. Шчымлівым болем, гневам і надзеяй пранікнута яго паэма “Курапаты – 57” .

 Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, альманахах “Дзядзінец”, Дзень паэзіі”, “Жырандоля”, зборніках “Берасцейскія карані”, “Белай Вежы свет”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых  выданнях.

 Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра”(1992), “Стодзівы” (1995).

   

Літаратура:

 Творы А. Дэбіша

 1.Дебиш, А. В мастерской художника. “И мудрость дел, и мыслей чистота…”. Твой голос : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 98-99.

2.Дебиш, А.: В мастерской художника. “И мудрость дел, и мыслей чистота…” Твой голос. Языческая танцовщица. : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца.  Минск, 2010. С. 106 - 107.

3.Дэбіш, А. І. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш. Мінск,48 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”).

4.Дэбіш, А. Стодзівы : [вершы] / Анатоль Дэбіш. Мінск, 1995. 110с. (Першая кніга паэта).

5.Дэбіш, А. Збіраю лёсу камяні : [верш] // Жырандоля - 2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 61.

6.Дэбіш, А. “А мы жывыя…”  Пакута. :  [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2005. 29 марта (№35). С.(Зараніца).

7.Дэбіш, А. Бязмежжа Айчыны : [вершы] / Анатоль Дэбіш // ЛІМ. 2001. 13 ліп. (№28). С. 5. – Змест. “Што я не варона даказваць не стану…” “ Над целам маім крумкачыная зграя…” Бубен.  Перад урачыстасцю. “Так проста ўсё пакунуў свет…” Чакайце зімы. Шлях. Пошук радзімы.

8.Дэбіш, А. Вяртанне : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2010. 29 июля (№84). С. 18. (Зараніца).

9.Дэбіш, А. Два чарнобыльскія вершы : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря.  2001. 6 янв. (№2 ). С.(Зараніца). - Змест. “Зачараваныя музыкай Баха…” “Вуснаў прагнулі вусны, а цела…”

10.Дэбіш, А. “З сябе зрываю скуру, як вярыгі…” “Каго мой сум і боль кранае…” “ І нехта скажа : “ Пэўна – быў…” : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря.  2008. 24 янв. (№8). С. 17. (Творчество).

11.Дэбіш, А. Ілюзія. “ Злуецеся, што вам я з іншай здрадзіў...” : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря.6 апр. (№39). С. 6. (Зараніца).

12.Дэбіш, А. “Красавік недзе збег за двары…” “ Зноўку не спіцца…” “Засталіся толькі рэчы…” “Музыка ў храме гучала…”  “Дождж маркотна грукоча аб дах...”  “Крочу вулкай начной ад Бярэця да Млечнага шляху…” “ Я ведаю, мне не сустрэцца з табою…” Восенскія эцюды. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Маладосць. 2005. №6. С. 9-11.

13.Дэбіш, А. Храм :  [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря.18 декабря (№143). С. 8.  (Зараніца).

14.Дэбіш, А. “Я ведаю, на гэтай шыйцы белай…” : [верш] / Анатоль Дэбіш / Падрыхт. М. Сянкевіч // Заря.23 сент. (№148). С. 5. (Зараніца).

 

Аб жыцці і творчасці паэта

1.Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст , 2008. С. 36-37.

2.Жыбуль, В. Толькі адзін радок : Манаверш як мініяцюрная паэтычная форма / Віктар Жыбуль // Роднае слова.№5.  С. 27-28. - Са зместу : [А. Дэбіш] .  С. 28.

Прочитано 4574 раз Последнее изменение Суббота, 31 Январь 2015