- Всегда помните, дружище, книги - что инструменты, все зависит от того, как ими пользоваться.

Джералд Даррелл «Рози - моя родственница»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Аляксей Аляксеевіч Паўлючук

Аляксей Аляксеевіч ПаўлючукАляксей Аляксеевіч Паўлючук, скульптар,

Заслужаны дзеяч мастацтваў Бураціі

 Нарадзіўся Аляксей Аляксеевіч 5 жніўня 1968 г. у г. Віцебску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1989).

 З 1989 г. Аляксей Паўлючук удзельнік розных мастацкіх выстаў. Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, а таксама ў станковым жывапісу і графіцы.

 Асноўныя яго творы: эмблема "Музы" (Брэсцкі тэатр драмы і музыкі), помнік спаленым вёскам Пружаншчыны (г. Пружаны); скульптурная кампазіцыя "Муха і Вец" (г. Пружаны); бюст канструктару А. П. Сухому      (г. Лунінец); станковая скульптура: "Адыходзячая восень" мармур; "Холад", мармур; "Народжанне дзевы", дрэва; "Запах бэзу”,  дрэва; "Скрыпка", бронза; "Гітара", бронза; "Дуэт”, бронза; "Музычная фантазія" з серыі "Сола да скрыпкі", бронза; серыя рэльефаў, прысвечаная Яну Твардоўскаму, гатэль “Эверэст”( г. Венгрув, Рэспубліка Польшча).

 У 2003 г. Аляксей Аляксеевіч удастоены звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Бурація" (Расійская Федэрацыя).

 Творы Аляксея Паўлючука знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Францыі і ЗША.

 Член БСМ з 2005г.

 Жыве ў г.Брэсце.

 

  Літаратура:

1.Алексей Павлючук // Художники Брестчины : Альбом - каталог /Авт.-сост. М. Коньков и др. Минск. 2002. С. 178 – 179.

2.Аляксей Паўлючук // Мастакі Брэстчыны : Альбом - каталог / Аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст. 2010. С. 82 – 83.

3.Андреева, Т. Мастер : [ о скульпторе Алексее Павлючуке] / Т. Андреева   // Заря. 1991. 12 июля.

4.Каско, А. Помнік разбілі талакою : На сродкі Саветаў і грамадскасці Брэсцкай вобласці стварыў малады скульптар берасцеец Аляксей Паўлючук надмагільны мастацкі помнік Міхасю Рудкоўскаму ў вёсцы Востраў, Ганцавічскага р-на, на радзіме паэта / Алесь Каско                    // Заря.1993. 23 янв.

5.Кобяк, Э. Символ памяти и веры : [в Пружанах в память о жертвах Великой Отечественной войны решено установить памятник, по результатам конкурса лучшим признан проект брестского скульптора Алексея Павлючука] / Э. Кобяк // Заря. 2005. 26 февр.

6.Новаковская, А. Белорусский фонтан в интерьере соседей : [работы брестского скульптора Алексея Павлючука выставлялись в Польше]     / А. Новаковская / Брестский весник. 2008. 30 окт. С.14.

Прочитано 3319 раз Последнее изменение Суббота, 31 Январь 2015