Человек - как роман: до самой последней страницы не знаешь, чем кончится. Иначе не стоило бы и читать...

Евгений Замятин «Мы»



Мікола Пракаповіч

Мікола Пракаповіч, паэт, журналіст

Мікола Пракаповіч, паэт, журналіст Пракаповіч Мікола, нарадзіўся 01.11.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям'і рабочага.

 У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972). З 1972 г. - рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984-1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1981 г.

 З 1975 года – старшы рэдактар, пазней загадчык аддзела мастацкіх праграм Брэсцкага тэлерадыёаб’яднання. Стваральнік, аўтар і вядучы перадач “Творчыя сустрэчы”, “Перазовы”, “Далягляды”, “Гэта было з намі”, мастацка-публіцыстычных праграм “Берасце”, “Край”. Дыпламант міжнародных тэлефестываляў.

 Першы верш апублікаваў у 1966 г. (берасцейская абласная газета «Заря»).

 Першая кніга паэта “Белая вежа” была надрукавана ў калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979). Далей былі зборнікі “Неад’емнае” (1982) і “На кругі свае” (1986).

 У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 1984–1990 гадах быў сакратаром абласной арганізацыі СП.

 За зборнік вершаў “Мяжа надзеі” выдавецтва “Мастацкая літаратура” прысудзіла Міколе Пракаповічу прэмію імя М. Багдановіча (1993). Паэт таксама лаўрэат звання “Берасцейская зорка”, Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка (2008). Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008).

 Вершы Міколы Пракаповіча перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Плённа супрацоўнічае паэт з мясцовымі кампазітарамі, сябруе з мастакамі, з калектывам абласнога тэатра лялек.

 

 Літаратура:

Аб жыцці і творчасці паэта:

1.Пракаповіч Мікола // Беларускія пісьменнікі [Тэкст] : бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Т. 5. / пад рэд.  А. В. Мальдзіса. Мінск, 1995. С. 38–40.

2.Мікола Пракаповіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны [Тэкст] / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 29–32.

3.Праневіч, Г. На кругі свае : [аб паэзіі М. Пракаповіча] / Генадзь Праневіч // Трохперсце [Тэкст] : вершы  / М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч, А. Каско.  Мінск,С. 57–69.

4.Вашэка, В. “Ты пакліч мяне, мая сябрына…” : Наш выдатны зямляк, вядомы паэт Мiкола Пракаповіч адзначыў 55-я народзіны / Вінцэсь Вашэка // Брестский курьер.6 – 12 нояб.  С. 22.

5.Мацяш, Н. Прызнанне ў любові : [пра зборнік паэзіі “Трохперсце”, у т. л. пра М. Пракаповіча] / Ніна Мацяш // Заря.28 авг.  С. 8.

 6.Фiлатаў, А. “З душы, сагрэтае табой” : Міколу Пракаповічу – 60 / Алесь Фiлатаў // Брестский курьер.30 окт. (№ 44). С. 10.

7.Праневiч, Г. Вечны падарожнiк : Мiколу Пракаповiчу – 60 / Генадзь Праневiч // Народная трыбуна.1 лiстап.  С. 11.

8.Пракаповіч, М. “Здароў, дзядзька!” : [інтэрв’ю з паэтам з нагоды яго 60-годдзя]   / гутарыў Ю. Рубашэўскі // Вечерний Брест. 7 – 8 нояб.  С. 4.

9.Мацяш, Н. Суладная малітва     любові : [пра зборнік паэзіі “Трохперсце”, у т. л. пра М. Пракаповіча] / Ніна Мацяш  // Маладосць. 2008. № 11. С. 123–124.

10.Пракаповіч, М. “Галоўнае – паказаць, што за душой чалавека” : [сустрэча з рэдактарам аддзела рэгіянальных праграм, вядучым мастацка-публіцыстычнай праграмы “Край”] // Заря.7 авг. С. 8.

Творы Міколы Пракаповіча:

1.Пракаповіч, М. Неад’емнае [Тэкст] : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч.  Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 54 с.

2.Пракаповіч, М. На кругi свае [Тэкст]: вершы і паэма / Мікола Пракаповіч; уступ. арт. А. Кабаковіча. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. 86 с.

3.Пракаповіч, М. Мяжа надзеі [Тэкст]: вершы і паэма / Мікола Пракаповіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. 142 с.

4.Пракаповіч, М. Белая вежа : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Нашчадкі [Тэкст] : зборнік паэзіі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 207 – 228. (Першая кніга паэта).

5.Пракаповіч, М. Літары на літоўцы : [вершы] / М. Пракаповіч ; уступ. артыкул Генадзя Праневіча // Трохперсце [Тэкст]: вершы / М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч, А. Каско. Мінск: Литература и Искусство, 2008. С. 55 – 104.

6.Прокопович, М. На Миколу : [стихи] / Микола Прокопович // Белой вежи свет [Текст]: сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Мінск: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 61 – 64.

7.Пракаповіч, М. “У галаве, бы ў веснім небе – чыста…” ; “Пераступаю парог…” ; На Міколу ; “Недзе за гэтым светам…” ; “Сярод шматлікіх надпісаў…” ; Час : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 7–8.

8.Пракаповіч, М. Элегія : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Народная трыбуна. 2009. 3 студз. С. 11.

9.Пракаповіч, М. Гара : [верш памяці Ніны Мацяш] / Мікола Пракаповіч  // Літаратура і мастацтва.18 снеж. С. 8.

 

 Прокопович буклет

Скачать полную версию

 

 

Прочитано 6102 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017