Целую неделю мы лепили снеговиков, падали на снег и рисовали на снегу фигуры, похожие на ангелов, ловили языком снежинки. Вот это была радость!

Сара Джио «Ежевичная зима»



Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёўАнатоль Міхайлавіч Вараб’ёў  – 

беларускі дзеяч аматарскага мастацтва,

балетмайстар, рэжысёр,

заслужаны работнік культуры Беларусі,

народны артыст Беларусі

 Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч – беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, галоўны балетмайстар заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Радасць”, заслужаны работнік культуры Беларусі, народны артыст Беларусі.

 Нарадзіўся  ў в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Танцаваць пачаў на радзіме, у гарадскім Доме піянераў. У дзевятнаццаць гадоў паехаў заваёўваць сталіцу.

 Анатоль Міхайлавіч пачаў сваю творчую дзейнасць 26 кастрычніка 1959 года артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

 У хуткім часе паступіў у танцавальную групу народнага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Г. Цітовіча, дзе працаваў каля пяці гадоў. Працаваў у розных творчых калектывах: артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца Кубані, стварыў ансамбль танца “Юность” у Баранавічах.

 З 1967 года кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля “Радасць”.

 Вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай  школе Усерасійскага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе (1984-1986).

 Менавіта пад яго кіраўніцтвам калектыў дасягнуў мастацкіх вышынь выканальніцкага майстэрства і атрымаў ганароваыя званні і прэміі, стаў лаўрэатам.

 Анатоль Міхайлавіч ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору “Палескае вяселле”, “Радасць працы”, “Свята на Палессі”, “Дажынкі”, “Валёнкі”, “Сувенір” і інш. Падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

 25 гадоў Анатоль Вараб’ёў з’яўляецца рэжысёрам масавых тэатралізаваных прадстаўленняў  і свят, канцэртных праграм гарадскіх і абласных мерапрыемстваў. У 1985 годзе быў галоўным рэжысёрам гала-канцэрта ІІІ фестываля мастацкай самадзейнасці сацыялістычных краін,  балетмайстарам-пастаноўшчыкам фальклёрнага свята ў Каломенскім на ХІІ Сусветнам фестывале моладзі і студэнтаў у Маскве і харэаграфічнага нумара Беларусі на сцэне Палаца з’ездаў у Маскве на святкаванні 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. Рэжысёр канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” (г. Пружаны, 2003), творчай справаздачы Брэсцкай вобласці (Мінск, 2008) і інш.

 Анатоль Вараб’ёў на працягу 9 год быў дэпутатам гарадскога Савета. Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі 1978 год.

 У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі, Украіны, медалямі за заслугі перад Бяла-Падляскім і Люблінскім ваяводствамі Польшчы, быў членам грамадскага савета па культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1975 годзе прысвоена званне  заслужаны работнік культуры Беларусі, у 1987 удастоены звання - народны артыст Беларусі, у 2002 годзе ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.

 

Літаратура: 

1.Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т.3. С. 507.

2.Вараб’еў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя :  Мінск, 2011. Т.2. С. 209-210.

3.Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т.2. С. 806.

4.Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.

5.Архипова, А. “Я бы повторил свою долю…” [О народном артисте Республики Беларусь Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 окт. (№124).С. 2.

6.Архипова, А. “Значит я на правильном пути…” [Анатолий Воробьёв удостоин ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 окт. (№115). С. 2.

7.Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв, народны артыст Рэспублікі Беларусь : “Званамі радасці” будзіць людзей” / [гутарку  запісала Алена Капачова]  // Народная трыбуна. 2007. 28 ліп. (№30). С. 12.

8.Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : “Ведущий коллектив имеет право на почести”// Вечерний Брест. 2000. 27 окт. (№85). С. 3.

9.Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : “Артисты должны нести людям радость”/ интервью вела Е. Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 окт. (№82). С. 1.

10.Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : “Мы просто обязаны возвысить хлебороба…” / интервью вела А. Архипова // Заря. 2003. 26 авг. (№95). С. 1-2.

11.Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : “Мажорная мелодия для сжатого поля”/ интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 окт. (№82). С. 3.

12.Вараб’ёў, А. Анатоль араб’ёў : “В вопросах культуры не надо наивных суждений” / интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 янв. (№5). С. 4.

13.Глущенко, Т. Посеешь “Радость” - покоришь мир [Анатолию Воробьёву – всего 40. Столько он на сцене] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 окт. (№86). С. 2.

14.Шеламова, Т. Самый лучший проект Анатолия Воробьёва : [Руководителю ансамбля “Радость” А. Воробьёву 65 лет] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 окт. (№86) С. 6.

Прочитано 5072 раз Последнее изменение Суббота, 31 Январь 2015