Получать сведения из первоисточника - лучшее средство для того, чтобы не сделаться жертвой различных обманщиков и хвастунишек.

«Приключения барона Мюнхгаузена» Рудольф Эрих Распе



В 2018 году исполняется ...

  • 455 год з часу выдання Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі (1563г.), помніка польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусі, аднаго з лепшых выданняў на той час у ВКЛ і Польшчы.


ЛЮТЫ:

  • 2 – 145 год з дня нараджэння Марыі Генрыхаўны Радзевіч (1863-1944г.г.), польскай пісьменніцы. Нар. у в.Пянюга Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. З 1881 г. жыла у маёнтку Грушава (цяпер Кобрынскі р-н, Брэсцкай вобл.). У сваіх творах закранала беларускую тэматыку: апісвала жыццё сялян-палешукоў, хараство палескай прыроды.
  • 17 – 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча, празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1962г., заслужаннага работніка культуры (1992г.), лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа за аповесць «Кожны чацвёрты», лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі 1991г. за раман «Камень з гары». Нар. у 1928г. у в.Вадзяніца Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.)

 

САКАВІК:

  • 15 – 80 год з дня нараджэння Малажай Галіны Мікалаеўны, мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, педагога, кандыдата філалагічных навук (1971г.), прафесара (1988г.), аўтара вучэбных дапаможнікаў. Нар. у 1938г. у в.Кустын Брэсцкага р-на. Жыве ў Брэсце.

 

КРАСАВІК:

  • 25 – 90 год з дня нараджэння празаіка Курылёвай Святланы Леанідаўны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1980г. Нар. у 1928г. у г. Жытоміры (Украіна). Жыла ў г. Каменец. Брэсцкай вобл.

 

МАЙ:

  • 25 – 70 год з дня нараджэння Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Федзюковіча, паэта, перакладчыка, члена СП Беларусі з 1972г. Нар. у 1943г. у в.Гутава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.

 

ЧЭРВЕНЬ:

  • 9 – 105 год з дня нараджэння Авечкіна Аляксандра Аляксандравіча (1913-1980Г.Г.), празаіка, дзіцячага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1951г. Нар. у г. Чудава Наўгародскай губерніі, працаваў у рэдакцыі брэсцкай абласной газеты «Зара».

 

ЛІПЕНЬ:

  • 10 – 65 год з дня нараджэння Васіля Сахарчука, паэта, перакладчыка, члена СП Беларусі з 1988г. Нар. у 1953г. у в.Свадзьбічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.

 

ВЕРАСЕНЬ:

  • 20 – 75 год з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш, паэтэсы, перклакладчыцы, драматурга, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971г., заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1994г.), Лаўрэата прэміі імя А.Куляшова 1984г. за “Паэму жніва”. Нар. у 1943г. у в.Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.

 

ЛІСТАПАД:

  • 1 – 70 год з дня нараджэння паэта Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Пракаповіча, члена СП Беларусі з 1981г., сакратара Брэсцкага абласнога аддзялення СП БССР з 1984г. па 1990г., лаўрэата прэміі «Берасцейскія зоркі» ў намінацыі “Журналістыка” 1988г. Нар. у 1948г. у в.Пугачова – цяпер у межах г.Брэста.
  • 1 – 85 год з дня нараджэння Ляшук Веры Якаўлеўны, заслужанага работніка вышэйшай школы  (1987г.) кандыдата філалагічных навук (1975г.), прафесара (1991г.), аўтара вучэбных дапаможнікаў. Нар. у 1933г. у в. Марозавічы Брэсцкага р-на. Жыве ў Брэсце.
  • 3 – 120 год з дня нараджэння Зміцэра Мікіфаравіча Фалькоўскага (Ляўчука) (1898-1934г.г.), украінскага паэта. Нар. у в.Лепясы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.
  • 12 – 60 год з дня нараджэння паэта і публіцыста Леаніда Іванавіча Пранчака, члена СП Беларусі з 1989г., члена Саюза журналістаў Беларусі з 1982г. Нар. у 1958г. у в. Пранчакі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
  • 12 – 195 год з дня нараджэння Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, аўтара серыі краязнаўчых нарысаў «Путешествие по Полесью и белорусскому краю». У сваіх нарысах шырока адлюстраваў быт і нравы  насельніцтва Берасцешчыны.
  • 19 – 110 год з дня нараджэння Міколы (Мікалая Арцёмавіча) Засіма (1908-1957г.г.), паэта, літаратурнага крытыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1945г., удзельніка антыфашысцкага падполля. Нар. у в.Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.). Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.
  • 20 – 70 год з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948-1988г.г.), члена СП Беларусі з 1971г., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы 1986г. за кнігу лірыкі “Пара любові і жалю”, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978г. за кнігу лірыкі “Дзень вечаровы”. Нар. у в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
  • 27 – 115 год з дня нараджэння Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903-1978г.г.), пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939г., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа 1964г. за раман “Серадзібор”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Нар. у в.Сакаўцы  Слонімскага павета Гродзенскай вобл. (цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл).

 

СНЕЖАНЬ:

 

  • 7 – 65 год з дня нараджэння паэтэсы, літаратуразнаўцы Любові Канстанцінаўны Тарасюк, члена СП Беларусі з 1981г. Нар. у 1953г. у в.Пінкавічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
  • 23 65 год з дня нараджэння паэта Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца, члена СП Беларусі з 1992г. Нар. у 1953г. у Пінску.
  • 24 – 220 год з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798-1855г.г.), польскага паэта беларускага паходжання. Творчасць А.Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на ўсё дальнейшае развіццё беларускай літаратуры. Нар. у фальварку Завоссе (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.).

 

 

 

 


 

   2017

70 год з дня нараджэння Георгія Марчука , празаіка, драматурга /Нар. ў 1947 г. у Давыд-Гарадку, Столінскага р-на,  Брэсцкай вобл./
260 год з дня нараджэння Юліяна Нямцэвіча, польскага пісьменніка, гісторыка, грамадскага дзеяча / Нар. у вёске Скокі, Брэсцкага р-на ў 1757 г./

   70 год з дня нараджэння М.Панасюка, пісьменніка /Нар. у 1947 г. у в.Галоўчыцы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл./ 

   60 год з дня нараджэння Міколы Сянкевіча, паэта, празаіка, педагога /Нар.ў  1957 г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобл./

     75 год з дня нараджэння Івана Арабейкі, паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г. /Нар.у в. Хмелева 1942 г. Жабінкоўскага р-на Брэсцкай вобл./

   65 год з дня нараджэння Уладзіміра Глушакова, празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1986 г. /Нар. у 1952 годзе ў Давыд-Гарадку Столінскага р-на Брэсцкай вобл./

    70 год з дня нараджэння Раісы Баравіковай, паэтэсы, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1977 г., / Нар. у 1947 г. у в.Пешкі  Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл./

    135 год з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка, драматурга, празаіка, рэжысёра, акцёра, першага народнага артыста Беларусі /1882 – 1937 г.г. Нар. у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл./

   80 год з дня нараджэння Міколы Купрэева, паэта, празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 г. /1937 – 2004 г. г. Нар. у Гомельскай вобл., жыў у в. Папялёва Пружанскага р-на Брэсцкай вобл./

    95 год з дня нараджэння Алеся Махнача, драматурга, празаіка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1957 г., аўтара п’есы “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”, дакументальнай аповесці “Дзеці крэпасці” / 1922- 2001 г.г./

   55 год з дня нараджэння Анатоля і Васіля Дэбішаў, паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 г. /Нар. ў 1962 г. у Гродзенскай вобл., жывуць у г.Брэсце/

      65 год з дня нараджэння Івана Чарота, літаратурнага крытыка, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1985 г. /Нар. у 1952 г. у в. Лышчыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл./

  60 год з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка, паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984г. /Нар. у 1957г. у Давыд-Гарадку Столінскага р-на Брэсцкай вобл./

   205 год з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, паэта /1812 – 1891г.г. Нар. у в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавцкі р-н Брэсцкай вобл./

    70 год з дня нараджэння Алеся Разанава, паэта, перакладчыка, эсэіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 г., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы (1990) за кнігу паэзіі “Вастрыё стралы” /Нар. у 1947 г. у в.Сялец  Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл./

    80  год з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава, літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі, Лаурэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ( 1996 г.), прэміі НАН Беларусі ( 2005 г. ), кавалера ордэна Францішкі Скарыны ( 2009 г.) /Нар. 1937 годдзе у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.