Blowjob
Узнав, чего хочет человек, ты узнаешь человека.

Стивен Кинг «Зеленая миля»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Среда, 31 Май 2017

Саюз пісьменнікаў Беларусі

Оцените материал
(5 голосов)

Брэсцкае абласное аддзяленне

   Брэсцкае абласное пісьменніцкае аддзяленне было створана ў  снежні 2005 года. Вядомы  празаік Анатоль Крэйдзіч узначальваў творчую сябрыну больш чым за дзесяць гадоў. У сувязі з пераходам былога кіраўніка літаратурной суполцы   на пасаду намесніка старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, 19 снежня  2016г. адбыўся пазачарговы сход, на якім  быў абраны новы  старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Таццяна Дземідовіч. 

   З 2006 – па 2016 год Таццяна Дземідовіч узначальвала літаратурны клуб “Літара”,  з’яўляецца ўкладальніцай рэгіянальных  альманахаў “Свая стыхія 2008”, “Свая стыхія 2009”, калектыўнага зборніка паэзіі і прозы “Сила слабости», дзіцячай кнігі “Карусель”, калектыўнага зборніка “ЛітаАўра”.  Таццяна Дземідовіч лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, аўтар шматлікіх публікацый у літаратурнай перыёдыцы Беларусі.

   На ўліку ў абласным пісьменніцкім аддзяленні на 25.01.2017 г. знаходзяцца 48 чалавек.

Аддзяленнем праводзіцца вялікая арганізацыйная, культурна-масавая, асветніцкая, рэдактарская, кансультатыўная работа. Ствараюцца літаратурныя аб'яднанні пры школах, ВНУ, бібліятэках, арганізоўваюцца міжнародныя, рэспубліканскія, гарадскія і раённыя тэматычныя конкурсы. Працуюць творчыя семінары для пачаткоўцаў і маладых літаратараў.  На працягу года праводзяцца мерапрыемствы, пісьменніцкія выступленні ў самых розных аўдыторыях: ад дзіцячага садка да вайсковых часцей.

   Упершыню ў Беларусі аддзяленнем сумесна з філалагічным аддзяленнем БрДУ імя Пушкіна падрыхтавана і выдадзена "Літаратурная карта Берасцейшчыны" –  ёмістае даведачнае выданне пра ўсіх літаратараў і літаратуру Брэстчыны ад сярэднявечча да сённяшняга часу, арганізаваны вандроўкі па літаратурных мясцінах Брэстчыны.

   Сярод яркіх мерапрыемстваў  – свята паэзіі "Лунінская восень", цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Ул. Калесніка ( заснавана па ініцыятыве аддзялення ў 2006 годзе) і пераможцаў дзіцячага літаратурнага конкурсу з удзелам старшыні аблвыканкама, Рэспубліканскі фестываль рускай паэзіі "Мы  рождены для вдохновения", іншыя фестывалі і творчыя юбілейныя вечарыны.
Распачата серыя кніг "Адкрыццё" і “Созвучье слов живых”, у якіх размешчаны лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурных дзіцячых і юнацкіх конкурсаў.

 

Подробнее на официальной странице

 

Прочитано 1342 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку