Теперь я точно знала, что счастье есть, что счастье — это просто. Счастье, это когда внутри что-то пузырится, счастье — это когда любишь весь мир.

Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Время всегда хорошее»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Среда, 21 Июнь 2017

Саюз беларускіх пісьменнікаў

Оцените материал
(2 голосов)

 

БРЭСЦКАЕ АДДЗЯЛЕННЕ
БРЭСЦКАЕ АДДЗЯЛЕННЕГА “САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ”
(ГІСТАРЫЧНАЯ  ДАВЕДКА)

 

   Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (сучасная назва) атрымала права на існаванне 13 студзеня 1981 года.

   У рашэнні аб яго ўтварэнні запісана, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзялення павінны стаць “актывізацыя творчага жыцця, прапаганда беларускай кнігі, выхаванне маладых талентаў”.

   Ініцыятарам і першым кіраўніком аддзялення быў таленавіты вучоны-літаратуразнаўца, прафесар Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер універсітэт) імя А.С. Пушкіна Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Першапачаткова ў склад аддзялення ўваходзіла 11 творцаў – Уладзімір Калеснік (старшыня), Іван Арабейка, Мікола Бусько, Зінаіда Дудзюк, Мікола Пракаповіч, Міхась Рудкоўскі, Святлана Курылёва, Алесь Каско, Ніна Мацяш, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук.

   У 1984 годзе ўзначаліў абласную суполку Мікола Пракаповіч, у снежні 1990 года Алесь Каско, у 2006 годзе – Ніна Мацяш, якая была старшынёй да сваёй смерці ў 2009 годзе. Апасля працяглы час, да канца 2016 года, кіраваў дзіцячы пісьменнік Іван Міхайлавіч Мельнічук. З 2017 года аддзяленнем кіруе паэт, дацэнт БрДУ імя А. С. Пушкіна Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч.

   За час існавання аддзяленне вырасла колькасна, асабліва за апошнія пяць гадоў.

  У свой час былі яго сябрамі і прымалі непасрэдны ўдзел у дзейнасці  аддзялення Васіль Сахарчук, Мікола Купрэеў, Сцяпан Крываль, Валодзя Стальмашук, якіх ужо няма з намі.

  У 1994 годзе не стала У. А. Калесніка, нядаўна пайшлі з жыцця наша незабываная Ніна Мацяш і цудоўны чалавек, выдатны паэт Іван Лагвіновіч, празаік Валянціна Кукса, навуковец Мікола Мішчанчук, паэт Кастусь Жминько…

   У 2007 годзе была заснавана абласная літаратурная прэмія імя У. Калесніка (лаўрэаты – Ярына Дашына і Леанід Філатаў). Пазней аблвыканкам заснаваў сваю, абласную, прэмію, узяўшы без дазволу тое ж імя Уладзіміра Калесніка. (Так прэмія абласнога аддзялення ГА СБП перастала існаваць. Паэт-пчаляр Мікола Папека заснаваў сваю, Мядовую, абласную літаратурную прэмію, якую ўручае кожны год літаратарам за лепшую выдадзеную кнігу.) Да таго ж у свой час паэт Алесь Каско стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і міжнароднай – імя Ганны Краснапёркі, а яго сябар, паэт Мікола Пракаповіч, лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча.

 Пазней шэраг творцаў аддзялення СБП атрымалі і дыпломы лаўрэатаў Абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (Алесь Каско, Іван Лагвіновіч, Мікола Пракаповіч, Алесь Корнеў, Алесь Паплаўскі, Мікола Купрэеў (пасмяротна).

  Цяпер у аддзяленні 40 творцаў. Рыхтуюцца да ўступлення ў Саюз новыя здольныя майстры слова.

 7 мая 2017 года

Леанід ВАЛАСЮК
Член ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”,
член ГА “Беларускі саюз мастакоў”

Прочитано 55 раз
Другие материалы в этой категории: « Материал в работе

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку