Четверг, 04 Апрель 2019

Васіль Хомчанка. “Пры апазнанні – затрымаць”

Оцените материал
(5 голосов)

Васіль Хомчанка. “Пры апазнанні – затрымаць” Я збіраў звесткі пра пісьменнікаў 20-30-х гадоў і выпадкова наткнуўся на творчасць Васіля Хомчанкі, які, як і моў дваюрадны дзед Сяргей Новік-Пяюн, пачынаў з вершаў, потым быў рэпрэсіраваны. Хомчанку больш пашанцавала, у красавіку 1941 года яго адпусцілі.

Кніга прысвечана Францішку Бэнэдыктаву Багушэвічу (21 сакавіка 1840 – 28 красавіка 1900) – беларускаму паэту, аднаму з інсургентаў падчас паўстання 1863-1864 гадоў.

Кніга з незамыславатым сюжэтам, пра судовага следчага Францішка Багушэвіча, які займаецца раскрыццём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднойчы, расследуючы прычыны злачынства, ён сустракаецца з рэвалюцыянерам, які вырабляе бомбы. Ідучы па слядах злачынца, Францішак даведваецца, што злодзей ёсць ніхто іншы, як яго даўні знаёмы, выратаваўшы жыццё Багушэвіча шмат гадоў назад, у час паўстання 1863-1864 гадоў.

Гэта кніга ў першую чаргу падштурхнула мяне прачытаць біяграфію Багушэвіча, пачытаць яго “Дудку беларускую”, якую дарэчы ён пісаў лацініцай. Шкада, што Беларусь не пайшла шляхам лацінскай арфаграфіі. Мова пісьменніка ўвабрала ў сябе важныя стыхіі ўсяго нацыянальнага, пачынаючы ад гукавога афармлення лексічных адзінак і канчаючы структурай фразы.

А яшчэ, было цікава задумацца пра часы, калі нашы продкі не баяліся змагацца за сваю годнасць і незалежнасць. У Заходняй Беларусі імя паэта было сцягам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Наогул, паэт-дэмакрат Францішак Багушэвіч  адна з самых яркіх і каларытных фігур у беларускай культуры і літаратуры.

У добры шлях – чытачы…

Прочитано 90 раз
Другие материалы в этой категории: « Ирина Мельникова. «Фамильный оберег»

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 466 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.