Пятница, 14 Декабрь 2018

Заходнебеларуская Атлантыда. 1921-1941 гг.: Паміж Варшавай і Масквой

Оцените материал
(13 голосов)

#заходнебеларускаяятлантыда

Ігар Мельнікаў “Заходнебеларуская Атлантыда. 1921-1941 гг.: Паміж Варшавай і Масквой”

 

"Так, ну я лірычных песень не спяваю", - не раз заяўляў Высоцкі на сваіх выступленнях. Вось і я, чытаю тое, што нясе ў сабе жыццёвую мудрасць, гісторыю, філасофію, пазнанне. Хоць… як той казаў: "На густ і колер…. І не заракайся…"
 Ігар Мельнікаў “Заходнебеларуская Атлантыда. 1921-1941 гг.:  Паміж Варшавай і Масквой”. Кніга выдавецтва “Галіяфы”.
   Даўно чакаў працягу двух папярэдніх кніг гэтага аўтара, якія былі прысвечаны Заходняй Беларусі.
  
Многія, з кім я размаўляю пра гісторыю, глядзяць на Беларусь савецкімі штампамі, гэта ж кніга – зусім іншы позірк на гісторыю краіны.
   Кніга прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе, час складаны і супярэчлівы. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і з БССР. У кнізе шмат дакументальных матэрыялаў з польскіх і беларускіх газет таго часу, з перыядычных выданняў і архіваў краін Еўропы, суседніх з Беларуссю. Мне гэта заўсёды імпануе, бо можна самому зрабіць высновы пра час,  пазнаць думкі, мары і трывогі людзей, апынуўшыся паміж жорнамі гісторыі.

Калі вы прачытаеце гэту кнігу, то даведаецеся пра:

-       Кобрынскую трагедыю 1939 года;

-       Забойствы ў Белавежскай пушчы;

-       Што такое “Дакар” па заходне-беларуску;

-       Беларускіх кантрабандыстаў 30-х;

-       Беларускіх партызанаў Рэчы Паспалітай;

-       “Шэўрале” для Янкі Купалы і гэтак далей…

 

А тым, хто не любіць чытаць па беларуску, думаю, будзе вельмі цікава паглядзець на здымкі тых часоў, якіх шмат ў гэтай кнізе.
   Цяжкія і ў той жа час узнёслыя думкі пасля прачытання гэтае кнігі. Адно турбуе… Як дагрукацца да беларусаў, каб яны пачалі шанаваць сваю годнасць і гісторыю?..

Прочитано 258 раз
Другие материалы в этой категории: Ной Гордон. «Лекарь. Ученик Авиценны» »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 315 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.