Мне кажется, что спорить любят только люди неудачные, несчастливые. Счастливые — живут молча.

Максим Горький «Жизнь Клима Самгина»



Пятница, 20 Январь 2017

“МНЕ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”

Мне засталася спадчына

 

   ПАЛАЖЭННЕ  АБЛАСНОГА ЛІТАРАТУРНАГА   КОНКУРСУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ, 
“МНЕ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”
 ПРЫСВЕЧАНАГА 135-ГОДДЗЮ З
ДНЯ НАРАДЖЭННЯ  ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА 

 Мэты конкурсу:
-Папулярызацыя творчасці класікаў сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа;
-Выяўленне маладых таленавітых паэтаў, выканаўцаў; развіццё творчых здольнацей вучняў, выхаванне эстэтычнага густу, падтрымка маладых літаратараў.

Арганізатары конкурсу:
-Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага абласнога аблвыканкама.

Удзельнікі конкурсу:
Вучні 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці.

     
   Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, філолагі, літаратурныя крытыкі,  вызначыць лепшыя творчыя работы.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы будуць апублікаваны.

Конкурсныя работы прынімаюцца з 1 лютага па 10 красавіка 2017 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , тэл. 333181589, 50-54-24

        Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 мая 2017 г.
        Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4.
        Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.

Разглядаюцца паэтычныя вершы, апавяданні.

 

На тытульным лісце неабходна ўказаць:

   - прозвішча, імя, імя па бацьку;
   - прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка;
   - дату нараджэння;
   - месца  вучобы;
   - адрас для перапіскі;
   - нумары кантактных тэлефонаў;
   - E-mail (калі ёсць).

   Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
   Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюз пісьменнікаў Беларусі          Т.А.Дземідовіч

Опубликовано в Конкурсы