ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Ошибка
  • JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 48
Воскресенье, 18 Декабрь 2011

Шануй з дзяцінства

Оцените материал
(0 голосов)

Трубчык, Н. Шануй з дзяцінства / Наталля Трубчык // Народная трыбуна. – 2004. – 5 чэрв.

Паважлівыя і разумныя адносіны да прыроды павінны  выхоўвацца з маленства. Толькі той, хто ў дзяцінстве спазнае радасць быцця ў навакольным свеце, будзе сцерагчы асяродак свайго пражывання, стане займацца яго добраўпарадкаваннем. Паспрыяць экалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення павінна і спецыялізаваная бібліятэка №11, якая з'явілася сёлета ў мікрараёне Бярозаўка ў абласным цэнтры.

Спецыяльнае рашэнне аб адкрыцці экалагічнай бібліятэкі прыняў Брэсцкі гарвыканкам. Памяшканне для тэматычнай кніжнай   і установы выдзелілі ў сярэдняй школе № 32. Экалагічныя грамадскія арганізацыі, падраздзяленні   інспекцый прыродных рэсурсаў і   аховы навакольнага асяроддзя, службы ўпраўленняў культуры і адукацыі аблвыканкама, абласная бібліятэчная сістэма ўключыліся ў  высакародную справу. Талакою, як кажуць, ствараўся кніжны фонд   новай бібліятэкі. Падбіраўся ён у адпаведнасці з экалагічным накірункам работы: фотаальбомы, энцыклапедыі, атласы, навукова- папулярная і мастацкая літаратура пра жывёльны і раслінны свет планеты, экалогію Беларусі і іншых краін. Толькі Брэсцкая гарадская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выдзеліла 800 тысяч рублёу. За гэтыя грошы была набыта цікавая літаратура па экалагічнай тэматыцы.

Вельмі хутка бібліятэка стала папулярнай. Сюды звяртаюцца і дарослыя, і дзеці: падрыхтаваць рэферат, падабраць цікавыя факты для ўрока прыродазнаўства, выбраць сцэнарый экалагічнага свята  усё гэта магчыма зрабіць у экабібліятэцы.

Але тут не толькі выдаюць літаратуру. Непасрэдна ў бібліятэцы яё супрацоўнікі арганізуюць і праводзяць заалагічныя віктарыны, біялагічныя гадзіны, экалагічныя ранішнікі і шэраг іншых цікавых і павучальных мерапрыемстваў. А яшчэ бібліятэка ініцыіравала стварэнне дзіцячага клуба аматараў прыроды. Яго членамі сталі вучні школ мікрараёна, але і любога жадаючага ў клубе сустрэнуць добразычліва. Дзеці тут знаёмяцца з кніжнымі навінкамі, робяць сувеніры з прыроднага матэрыялу, малююць прыроду, вырошчваюць кветкі. Сваім галоўным праектам клуб лічыць доўгатэрміновую акцыю па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы. Вельмі ж хочацца дзецям, каб «бярозавая» назва мікрараёна, дзе дзейнічае экабібліятэка, адпавядала рэальнаму ландшафту горада ў гэтым месцы. Экалагічная культура павінна расці разам з дзецьмі. Дапамагчы падрастаючаму пакаленню ўсвядоміць неабходнасць беражлівых адносінаў да прыроды  вось ідэя, дзеля якой працуе спецыялізаваная экалагічная бібліятэка.

Прочитано 8794 раз
Другие материалы в этой категории: Библиотека с приставкой «эко» »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 453 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.