ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Пятница, 01 Февраль 2019

Барометр духоўнасці

Оцените материал
(0 голосов)

Мельничук, Н. Барометр духоўнасці / Надежда Мельничук // Заря. – 2019. – 19 января.

У мікрараёне з цудоунай назвай Бярозаўка 15 гадоў назад, 24 студзеня 2004 года, з'явілася экалагічная дзіцячая бібліятэка г. Брэста. Спачатку яна размяшчалася у СШ №32, а потым пераехала у новое памяшканне па вуліцм Машэнскага, 88.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасщ бібліятэкі з’яўляецца папулярызацыя экалагічных ведаў, прапаганда краязнаучай літаратуры. Тут наладжана цеснае супрацоўніцтва з настаўнікамі СШ №32 і іншых навучальных устаноў горада. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і выхаванцаў дзіцячых садкоў ладзяцца экскурсіі, бо менавіта з ранняга маленства пачынаецца сцяжынка да хараства прыроды. Выхаванне любові да роднай зямлі немагчыма без выхавання павагі да роднага беларускага слова.

Экалагічная бібліятэка робіць усё магчымае, каб унесці свой уклад у фарміраванне экалапчнай культуры дзяцей і падлеткаў. Вельмі часта дзеці губляюць цікавасць да прыроды. I цудоўна, калі побач бібліятэкар, які можа дапамагчы ўбачыць прыгажосць у звычайнай сцяжынцы, травінцы, расказаць цікавую гісторыю пра жывёл і птушак.

У Год малой радзімы бібліятэка актыўна знаёміла маленькіх наведвальнікаў з роднымі краявідамі. Дзеці даведаліся аб тым, што ў нашай краіне ёсць шмат месцаў для адпачынку і цікавых экскурсш. Яны пераканаліся, што Брэстчына зачароўвае з першага позірку не толькі сваёй прыгажосцю, але і багатай гістарычна-культурнай спадчынай.

Вось ужо колькі год пры бібліятэцььпрацуе экалагічны клуб «Крынічка», які аб’ядноўвае дзяцей 1-4 класаў СШ № 32. У мінулым годзе яго ўдзельнікі разгадвалі таямніцы і загадкі навакольнага асяроддзя падчас экагутарак, даведваліся пра цуцы прыроды, знаёмячыся з навінкамі літаратуры. Кожная кніжачка экабібліятэкі расказвае пра багацце і разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету Беларусі. Вялікім попытам карыстаецца серыя «Зямля мая», у якой выходзяць навукова-паггулярныя нарысы экалапчнай тэматыкі.

Дзякуючы мерапрыемствам, якія ладзіць бібліятэка, хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць на віртуальную прагулку па лесе ці бэзавай алеі, у этнакуток ці на агарод. Вучацца бачыць прыгажосць у шолаху восеньскага лісця, у зімован сцюжы, у цурчанні вясновых ручайшу, у летнім разнатраўі. Нагодай для правядзення цікавых і пазнавальных сустрэч, гутарак і ўрокаў становяцца юбілеі вядомых пісьменнікаў, важныя экалагічныя даты – Міжнародны дзень птушак, Міжнародны дзень рэк і інш.

Дзеці  вось той барометр, па якім мы вызначаем узровень адукаванасці і духоўнасці грамадства. Ӏм расці на гэтай зямлі, берагчы яе багацці, захапляцца прыгажосцю роднай прыроды. Калі з дзяцінства чалавек ведае, што нельга ламаць дрэвы, знішчаць птушыныя гнёзды, то і ў дарослым жыцці ён не будзе разбуральнікам асяродку, у якім жыве. I супрацоўнікі экалапчнай бібліятэкі імкнуцца запаліць у дзіцячых душах іскрынку любові і спагады да ўсяго жывога на зямлі.

Прочитано 175 раз
Другие материалы в этой категории: « Библиотека с приставкой «эко»

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 459 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.