Беловежский летописец - Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина"
Надо что-нибудь делать, и тогда жизнь станет интереснее.

«Муфта, Полботинка и Моховая Борода» Эно Рауд



Понедельник, 11 Декабрь 2017

Беловежский летописец

Белавежскі летапісец. Анатоль Брытун

Жыве ў Брэсце. Нарадзіўся ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 годзе скончыў Верхалескую сярэднюю школу, у 1977 – Пінскі гідрамеліаратыўны тэхнікум, затым – Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, пазней – Брэсцкі педагагічны істытут. Працаваў у Пскоўскім праектным інстытуце, Брэсцкай дырэкцыі Глаўпалессеводбуд, у маладзёжным турыстычным бюро “Спадарожнік”. 26 гадоў працуе ў Брэсцкай мытні. З 2007 года актыўна займаецца літаратурнай творчасцю. Упершыню выступіў у друку ў рэспубліканскай газеце “Паляўнічы-рыбалоў” з прыгодніцкімі апавяданнямі, прысвечанымі паляўнічым і рыбалоўным прыгодам. У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты ў 2013 годзе. Анатоль Брытун – празаік, публіцыст, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Проза” (2014), аўтар рамана ”Пах мускусу”, аповесці ”Сяліба”. Апавяданні друкаваліся ў журналах “ПОЛЫМЯ” (№№ 1– 3, 2010), “МАЛАДОСЦЬ” (№ 11, 2010). “БЯРОЗКА” (2011), у рэспубліканскіх газетах “ПАЛЯЎНІЧЫ-РЫБАЛОЎ”, “Таможенный вестник”, “ТАМОЖНЯ И ВЭД”, абласных газетах “ЗАРЯ”, “НАРОДНАЯ ТРЫБУНА”, “БРЕСТСКИЙ ВЕСТНИК”.

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.