Среда, 19 Декабрь 2018

Вера ў цуд Настассі Нарэйкі

Оцените материал
(7 голосов)

IMG 6425Сустрэча з паэткай, празаікам, журналістам Настассяй Нарэйкай адбылася ў бібліятэцы - філіяле №9 ГУК “Брэсцкая Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна”.

       Творчую імпрэзу распачала старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. Яна паведаміла прысутным пра дзейнасць творчай суполкі. Затым пазнаёміла гасцей з Настассяй Нарэйкай, распавяла пра яе творчасць.IMG 6411

Побач з намі

       Маладая, таленавітая, з добрым сэрцам, нібыта сапраўдная чараўніца, – такой прадстала пісьменніца перад юнымі чытачамі. З самага пачатку імпрэзы Настасся Нарэйка задала ўсім навагодні настрой. Паведаміла, што на пярэдадні сустрэчы ў яе жыцці адбыўся цуд, чым вельмі ўразіла сваіх слухачоў. Аказваецца, яна з дзяцінства марыла аб хатняй жывёліне: коціку ці сабачцы. Аднак увесь час нешта перашкаджала. Мара пісьменніцы споўнілася нечакана для яе. Ураз у яе жыцці, з’явіўся коцік з адным вокам, якога выкінулі, як непатрэбную рэч.: Я зразумела, гэта цуд,.бо заўсёды марыла, як добра, калі прыйдзеш да даму, а цябе чакае коцік. Варта толькі верыць і прасіць, тады мара абавязкова спраўдзіцца, расказала слухачам аўтарка і прапанавала ім, даць імя для яе коціка. Варыянтаў знайшлося шмат, выбар застаўся толькі за гаспадыняй хатняга любімца.

IMG 6402Аб патаемным і не толькі

   Пад час мерапрыемства пісьменніца прачытала дзеткам свае казкі. Спадарожнікам яе роспаведу стаў, анёл зроблены рукамі Настассі. Ахвотна аўтар адказвала і на пытанні, якіх было нямала. Напрыклад, юныя слухачы даведаліся, што любімы пісьменнік Настассі, Уладзімір Караткевіч і паэтка Марына Цвятаева. Сама Настасся пачала пісаць вершы ў дзесяць год. Сваю першую казку напісала ў дванаццаць год, па просьбе малодшай сястры. Твор быў вершаванай формы, а змест яго склаў 96 лістоў агульнага сшытка! Юным чытачам было цікава дазнацца пра школьнае жыццё пісьменніцы, першае безадказнае каханне, якому было прысвечана шмат вершаў… На сустрэчы дзеці прапаноўвалі сюжэты для стварэння новых твораў.

     Сустрэча адбылася цікавай і запамінальнай, бо жывыя стасункі застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Вядома, што кожнаму аўтару патрэбна натхненне на творчасць. Настасся Нарэйка атрымлівае яго ад людзей, добрай кнігі, фільма, і снега, якога яна заўсёды чакае зімой. Спадзяемся, што і гэта імпрэза пакіне след у жыцці пісьменніцы.IMG 6427

Прочитано 518 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 470 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.