Ошибка
  • JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 48
Вторник, 30 Октябрь 2018

«ЖЫРАНДОЛЯ 2018#10»

Оцените материал
(4 голосов)

ГЛАВНОЕЧарговая прэзентацыя літаратурнага альманаха «ЖЫРАНДОЛЯ 2018#10» Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» адбылася 26 кастрычніка ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна

Заснавальніцай літаратурнага альманаха «ЖЫРАНДОЛЯ», першы нумар якога выйшаў у 2008 годзе, з’яўлялася беларуская пісьменніца Ніна Мацяш. Яна ж падрыхтавала і другі нумар. Менавіта таму юбілейны дзясяты нумар літаратурнага альманаха прысвечаны светлай памяці Н. Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў.

Галоўным рэдактарам дзясятага выпуску літаратурнага альманаха «ЖЫРАНДОЛЯ» стаў Сяргей Амяльчук.

IMG 7088У раздзеле ДРАМАТУРГІЯ літаратурнага альманаха надрукавана п’еса для батлейкі «Прытулак памяці» Міколы Пракаповіча. Гэта адзін з цэнтральных твораў дзясятага выпуску «ЖЫРАНДОЛІ». П’еса прысвечана майстру разьбы па дрэве Мікалаю Тарасюку з хутара Стойлы Пружанскага раёна. За сваё жыццё ён стварыў каля 30 тысяч драўляных чалавечкаў. У сядзiбе М. Тарасюк заснаваў асобны дом-музей «Успамiны Бацькаўшчыны». Пасля смерці майстра яго справа не была забыта. Ларыса і Аляксандр Быцко арганізавалі ў Стойлах сваю аграсядзібу, дзе можна не толькі наведаць музей, але і паўдзельнічаць у традыцыйным беларускім драўляным тэатры – батлейцы. Каб «ажывіць» скульптуры Міколы Тарасюка, Ларыса і Аляксандр Быцко паставілі п’есу Міколы Пракаповіча. На прэзентацыі альманаха Мікола Пракаповіч і Ларыса Буцько паказалі відэа з урыўкам з п’есы «Батлейка. Прытулак памяці».

Свае вершы прадэкламавалі гледачам паэты, творы якіх былі надрукаваны ў раздзеле ПАЭЗІЯ. Гэта – Ала Даніленка, Уладзімр Данілюк, Ірына Сідарчук, Васіль Ермашук, Аляксей Белы, Яўген Бяласін, Аляксандр Рызо.

IMG 7122

IMG 7180IMG 7140

 

 

 

 

 

 

Больш фотаздымкаў можна паглядзець тут: https://vk.com/biblioteka.brest?z=album-139531494_256413378

Прочитано 202 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 84 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.