Пятница, 12 Октябрь 2018

«Па вандроўках душы і сэрца»

Оцените материал
(9 голосов)

Алесь Паплаўскі

   "Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае "сёння", з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне "заўтра". Верагодна, людзям, такім, як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайздроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта стварыць сябе..."Так разважае пра сябе лірычны герой аповесці Алеся Паплаўскага “Гульня з нулявымі сумамі”.

   11 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з Алесем - паэтам, арыгінальным празаікам, аўтарам і выканаўцам песень, фатографам – мастаком у шырокім сэнсе гэтага слова.
   Вершы, песні, фотаздымкі, філасофскія разважанні, пытанні і адказы… Амаль дзве гадзіны заняла сустрэча, а праляцела нібы адно імгненне: хацелася яшчэ і яшчэ слухаць пра цікавыя падарожжы, пра паэзію і прозу,пра сучаснікаў і класікаў, пра герметычную філасофію. 

І недзе там, за мітуснёю,
Дзенават боль - як паратунак,
Вучусябыцьсамімсабою
Унедасяжных светлых думак.

 

         Хочацца нагадаць, што ўвесь кастрычнік у бібліятэцы дэманструецца фотавыстава работ Алеся Паплаўскага “Па той бок імгнення”.

 Алесь Паплаўскі, Ірына ФамінаТворческий вечер с Алесем ПоплавскимАлесь ПаплаўскіАлесь Паплаўскі, Мікола АляхновічЛявон ВаласюкАлесь ПаплаўскіВыставка материалов с Алесем Поплавским

Больше фотографий смотрите ЗДЕСЬ

Прочитано 392 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 603 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.